21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Мабiльная пошта»: з паслугамi i таварамi

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

Глыбiнка

У Ваўкавыскiм раёне вяскоўцы ўжо пачынаюць прызвычайвацца да двух паштовых аўтафургонаў «Мабiльная пошта», якiя аказваюць шырокi спектр паштовых i бытавых паслуг, а таксама забяспечваюць людзей прамысловымi i харчовымi таварамi. На сёння па чатырох маршрутах абслугоўваецца больш за 110 населеных пунктаў.

— Iдэя ў тым, каб увесь пералiк паслуг, якiя мы аказваем у стацыянарных аддзяленнях сувязi, наблiзiць да вяскоўцаў па месцы iх жыхарства, — зазначыў у гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» намеснiк дырэктара Гродзенскага фiлiяла РУП «Белпошта» Сяргей Казукевiч. — Дзякуючы гэтым аўтамабiлям самыя разнастайныя паслугi «прыязджаюць» да жыхароў глыбiнкi дамоў. У iх прымуць любое паштовае адпраўленне, пасылку, падпiску на газеты i часопiсы, усе неабходныя плацяжы, у тым лiку «Белдзяржстраха» i мабiльных аператараў. Для гэтага машыны аснашчаны электроннымi вагамi i касавым апаратам. Акрамя таго, створаны неабходныя ўмовы (ёсць санiтарны сертыфiкат) для дастаўкi прамысловых тавараў i некаторых прадуктаў харчавання — хлебабулачных вырабаў, цукру, круп... Як правiла, дзейнiчае заяўная сiстэма: што чалавеку трэба — прывозяць. I халадзiльнiк могуць даставiць прама дахаты, i газавую плiту, i мiкрахвалевую печ. Можна скарыстацца i бытавымi паслугамi, да прыкладу, здаць у рамонт абутак, для ксеракапiравання — дакументы, для праяўкi i друкавання фотаздымкаў — плёнку. Апошняе, што ўкаранiлi ў гэтых аўтамабiлях — там можна падключыцца да любога аператара сотавай сувязi. Увогуле ж «Мабiльная пошта» на сёння аказвае больш за 20 вiдаў асноўных паслуг, што зусiм не мяжа: запыты людзей будуць дыктаваць пашырэнне гэтага пералiку.

Паколькi спецыяльныя паштовыя транспартныя сродкi ў нашай краiне не вырабляюцца, iдэю «Мабiльнай пошты» ажыццявiлi на базе аўтамабiля «Газэль» з кузавам «МАЗ—Купава». Унутранае аснашчэнне паштавiкi выканалi сваiмi сiламi. Пасля пераабсталявання аўтамабiля пад паштовыя тэхналогii яго агульны кошт склаў прыкладна 30 мiльёнаў рублёў.

— Хуткай акупнасцi ўкладзеных сродкаў не чакаем, — гаворыць Сяргей Казукевiч. — Аднак выгада вiдавочная, паколькi i без гэтых аўтамабiляў мы павiнны былi выконваць свае абавязкi па дастаўцы пошты. Цяпер жа сумяшчаем гэта i з iншымi паслугамi вяскоўцам.

Ваўкавыскi раён стаў у гэтай справе першапраходцам. На яго прыкладзе паштавiкi «абкаталi» ўсе нюансы, зрабiлi аналiз рэнтабельнасцi i прынялi рашэнне iсцi па гэтаму шляху далей. Мяркуецца, што да канца года на Гродзеншчыне заступяць на службу вяскоўцам яшчэ пяць аўтамашын «Мабiльная пошта».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ваўкавыскiм раёне вяскоўцы ўжо пачынаюць прызвычайвацца да двух паштовых аўтафургонаў «Мабiльная пошта», якiя аказваюць шырокi спектр паштовых i быт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика