Новы маршрут для «соткi»
На аўтобусе № 100 цяпер можна даехаць да аўтавакзала «Маскоўскi». Маршрут папулярнага ва ўсiх мiнчан аўтобуса працягнуты ў першую чаргу для таго, каб замянiць тралейбусны рух, зняты з праспекта Незалежнасцi на ўчастку ад плошчы Якуба Коласа да вулiцы Фiлiмонава.
Што да тралейбусаў, то яны цяпер таксама паедуць па новых маршрутах. Так, першы з боку дыспетчарскай станцыi «Зялёны Луг-7» скарацiлi да аўтавакзала «Маскоўскi». «Двойка» пры руху ад дыспетчарскай «Калiноўскага» цяпер ходзiць па вулiцах Кузьмы Чорнага, Сурганава, Акадэмiчнай, Сталетава да плошчы Запарожскай, дзе i разварочваецца для зваротнага шляху. Тралейбус № 37 па дарозе да плошчы Мяснiкова не выязджае на праспект Незалежнасцi, а едзе па вулiцах Талбухiна, Кузьмы Чорнага, Сурганава. Тралейбусны маршрут № 54 з боку дыспетчарскай станцыi «Масюкоўшчына» пасля вулiцы Сурганава выязджае на Акадэмiчную i далей на Сталетава да плошчы Запарожскай. А вось 55-ы ў абодвух накiрунках працягвае хадзiць па вулiцы Кузьмы Чорнага, але цяпер толькi да Талбухiна, гэта значыць без выезду на праспект Незалежнасцi. Вiкторыя РАМАНАВА, «Мiнск-Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На аўтобусе № 100 цяпер можна даехаць да аўтавакзала «Маскоўскi» |
|