21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кошт сталiчных выхадных

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЗАХАРАВА

Прагулка з калькулятарам

Лета... У адных — канiкулы, у другiх — адпачынак. I бадай самы зручны час для вандровак. Хоць бы недалёка, у сталiцу, i хоць бы ненадоўга — на выхадныя, або, як зараз прынята казаць на заходнi манер, уiк-энд. Жадання хоць адбаўляй, настрой таксама адпаведны... А грошай хопiць?

Ну, натуральна, Мiнск — гэта не Парыж i не Дыснейленд, мiльёны за пару дзён вы тут наўрад цi пакiнеце. (Хоць ёсць i такiя майстры.) Аднак перш чым выпраўляцца паглядзець сталiцу, нялiшне падлiчыць, наколькi палягчэе ваш кашалёк.

Дзецям — марожанае

Калi вы едзеце з дзецьмi... Сцэнарый-мiнiмум — вiзiт у адзiн са сталiчных «МакДональдсаў». Нягледзячы на тое, што ўсе даўно разумеюць, што нiякi гэта не рэстаран, а звычайны фастфуд, чэргi ў iм не памяншаюцца, цэны таксама. За «Хэпi-мiл» для дзiцяцi (якое малое адмовiцца ад цацкi ў дадатак?) i хоць бы малочны кактэйль для сябе рыхтуйцеся выкласцi калi 10 тысяч беларускiх рублёў. Чым больш дзяцей — тым большыя выдаткi.

Наступныя пункты прагулкi — хутчэй за ўсё, паркi, магчыма, цырк або Тэатр юнага гледача. У прынцыпе, можна ўкласцiся ўсё ў тыя ж 10 тысяч рублёў; але ў цырку бiлеты на першыя рады могуць каштаваць i 14—16 тысяч, дый выдаткi на парк таксама розныя. Скажам, у парку Горкага (самы «дзiцячы» ў Мiнску) сумы ў 10 тысяч хопiць i на атракцыёны, i на нейкi перакус. А калi гаворка iдзе пра парк сучасных забаў «Dreamland», там толькi ўваходны бiлет для дзiцяці (ростам да 1,40 м) абыдзецца ў 10 тысяч (для дарослага — у 13). Катацца, праўда, можна колькi заўгодна i бясплатна, але каб, скажам, сфатаграфавацца цi пад’есцi, спатрэбяцца дадатковыя грошы. Адзiнае суцяшэнне — шматдзетным сем’ям пры прад’яўленнi пасведчання даюць скiдкi.

Падлеткам — уражаннi

Калi вам трэба «выгуляць» падлеткаў, першы пункт назначэння — «МакДональдс», — хутчэй за ўсё, у праграме застанецца. Надалей могуць быць варыянты: музеi, выставы (калi зацягнеце), кiно, дыскатэка. Бiлеты ў сталiчных кiнатэатрах каштуюць у сярэднiм 3—5 тысяч рублёў; праўда, зараз з’явiлiся начныя сеансы — яны больш дарагiя. Што датычыцца дыскатэк, цэны па гораду вагаюцца ад 6 да 30 тысяч рублёў, пры тым iстотнае значэнне мае наяўнасць студэнцкага бiлета (ёсць iльготы). Калi вырашыце наведаць паркi, улiчвайце: цана дарослага бiлета ў 1,5—2 разы вышэй дзiцячага, затое падлеткам даступны дадатковыя забавы — цiр, «амерыканскiя горкi» i г.д. Не забудзьце, што пiва падлеткам да 18 гадоў не прадаюць, а ўжыванне яго ў грамадскiх месцах (у тым лiку скверах, парках, батанiчным садзе) забаронена.

Дарослым — усё!

Вам хочацца раз на год выбрацца на нейкi канцэрт? Тут, на жаль, цэнавы дыяпазон непрадказальны: калi завiтаць на выступленне студэнцкiх калектываў унiверсiтэта культуры ў маладзёжны тэатр эстрады, можна ўкласцiся ў 8—10 тысяч рублёў, а калi наведаць канцэрт салодкагалосай турэцкай зоркi Таркана, то ў 30—100. Начныя клубы сталiцы таксама не ўсiм па кiшэнi: толькi ўваход (не забывайце, дарэчы, на паняцце «фэйс-кантроль» — у красоўках у клуб не пусцяць) каштуе ад 20 тысяч рублёў, а калi на гэты вечар у клубе запланавана яшчэ адмысловая забаўляльная праграма, то цэны ўнутры могуць дасягаць узроўню зорак у планетарыi. Забавы накшталт боўлiнга каштуюць ад 45 тысяч за гадзiну, зрэшты, дзеля таго, каб пагуляць у пафасныя гульнi, неабавязкова ехаць у Мiнск... Ёсць, канешне, выйсце — абсалютна бясплатна (патрацiўшыся толькi на фотаплёнку) пагуляць па гiстарычных i проста найпрыгажэйшых месцах сталiцы — ад Траецкага прадмесця да пляцоўкi перад Нацыянальнай бiблiятэкай. Тут ужо маршрут залежыць не ад таўшчынi кашалька, а выключна ад вашай фантазii.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лета... У адных — канiкулы, у другiх — адпачынак. I бадай самы зручны час для вандровак. Хоць бы недалёка, у сталiцу, i хоць бы ненадоўга — на выхадны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика