А на мой погляд...
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
«З нагоды юбiлеяў я звычайна адпраўляю ўрадавыя тэлеграмы...»
Электронныя цi папяровыя пiсьмы пiшуць сёння беларусы? Якiя пiсьмы пiшуць сёння часцей жыхары Беларусi: традыцыйныя папяровыя цi электронныя? Цi пасылаюць паштоўкi? Як часта беларусы карыстаюцца паслугамi тэлеграфнай сувязi?.. Васiль ХРОЛ, намеснiк старшынi Камiсii па бюджэту, фiнансах i падатковай палiтыцы Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу: — Папяровыя пiсьмы сябрам i знаёмым я не адпраўляў ужо гадоў 10. Я лiчу, што ў XXI стагоддзi, у век камп’ютарных тэхналогiй, усе, хто мае хоць бы сярэднюю адукацыю, абавязаны ўмець карыстацца персанальным камп’ютарам. Электронная пошта — вельмi зручная пошта. I электронныя пiсьмы я пiшу не толькi сябрам, сваякам i знаёмым, якiя жывуць у Беларусi. Я пiшу пiсьмы i ў многiя iншыя краiны свету, дзе жывуць мае знаёмыя. I ў Расiю, i ў Iзраiль, дзе жыве мая аднагрупнiца, i на Кiпр, i ў iншыя краiны... Што датычыцца тэлеграм, то дэпутаты парламента маюць права даваць урадавыя тэлеграмы. I калi ў нейкага чыноўнiка дзень нараджэння, асаблiва ў маёй выбарчай акрузе (гэта не датычыцца сваякоў, а пераважна кiраўнiкоў прадпрыемстваў, выканкамаў i г.д.), то я адпраўляю ўрадавыя тэлеграмы. Такiя тэлеграмы друкуюцца на вельмi прыгожым бланку, чырвонага колеру... Урадавыя тэлеграмы накiроўваю звычайна з нагоды юбiлеяў. Калi чалавеку спаўняецца 50 гадоў, 60... Думаю, што на працягу 5 — максiмум 10 гадоў папяровая карэспандэнцыя сыдзе на нiшто. Тым больш што сёння WAP-браузеры ўстаноўлены ў мабiльных тэлефонах i няма нiякiх праблем прачытаць электронную пошту, якая табе прыйшла на камп’ютар, па мабiльнаму тэлефону ў любой кропцы, дзе ёсць «пакрыццё» мабiльнай сувязi. Аляксандр ЛЯВОНАЎ, першы намеснiк генеральнага дырэктара РУП «Белпошта»: — Не вельмi часта, але я карыстаюся тэлеграфнай сувяззю. Для таго, каб тэрмiнова павiншаваць сяброў з днямi нараджэння, iншымi ўрачыстымi датамi. А вось пiсьмы на паперы сябрам i сваякам пiшу вельмi рэда. Хоць, канешне, i трэба было б загружаць паштовую сувязь, бо гэта наўпрост звязана з даходамi нашага прадпрыемства... Паштоўкi пасылаю сябрам з нагоды розных свят. Перапiску з сябрамi я сёння вяду часцей за ўсё па электроннай пошце. А вось афiцыйныя пiсьмы буду накiроўваць на папяровых носьбiтах да таго часу, пакуль у нашай рэспублiцы не набудзе шырокае распаўсюджанне электроннае дакументаабарачэнне. Думаю, у блiжэйшыя гады аб’ёмы папяровай дзелавой карэспандэнцыi ў краiне будуць павялiчвацца. Будзе расцi i рассылка прамой паштовай рэкламы. Бо будзе расцi дзелавая актыўнасць. А што датычыцца прыватнай перапiскi, то тут, думаю, будзе назiрацца тэндэнцыя па знiжэнню аб’ёмаў перасылаемай папяровай карэспандэнцыi. На жаль... Мiхаiл АРЭХАЎ, начальнiк аддзела фiзiчнай культуры, спорту i турызму Глыбоцкага райвыканкама: — Сябрам я пiшу папяровыя пiсьмы. Але вельмi рэдка. У маладосцi пiсаў значна больш. Тэлеграмы дасылаю сябрам з нагоды свят цi юбiлеяў... Па рабоце я i iншыя супрацоўнiкi нашага аддзела амаль заўсёды таксама адпраўляем папяровыя пiсьмы. Пакуль наш аддзел не мае мадэмнай сувязi. Але нядаўна мы прыступiлi да рэалiзацыi мiжнароднага праекта «Захапляльная веласетка ў азёрным краi». Мэта гэтага праекта — развiццё велатурызму на прыгранiчных тэрыторыях Лiтвы, Латвii i Беларусi. У рамках праекта развiваецца i электронная камунiкацыя. Таму, думаю, да канца жнiўня ў нашым аддзеле будзе ўсталявана мадэмная сувязь i мы зможам актыўна карыстацца электроннай поштай. Акрамя таго, у Iнтэрнэце павiнен з’явiцца сайт праекта, на якiм будзе шмат iнфармацыi пра дзейнасць нашага аддзела. Генадзь ДАВЫДЗЬКА, член Камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу: — Перапiску з сябрамi я звычайна вяду па электроннай пошце. Альбо тэлефаную. Пiсьмы ў папяровым выглядзе ўжо не пасылаю. Хоць адпраўляю сябрам паштоўкi з вiншаваннямi з нагоды розных свят. Тэлеграмы дасылаю таксама толькi вiншавальныя. Калi ў некага юбiлей. Калi я дасылаў тэлеграмы з iншым зместам, нават не памятаю... А вось афiцыйныя дэпутацкiя запыты ў розныя iнстанцыi я раблю, натуральна, «у папяровым выглядзе».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«З нагоды юбiлеяў я звычайна адпраўляю ўрадавыя тэлеграмы...» |
|