Як МТС Ноўку «мабiлiзавала»МТС — аграгарадкам! Дзякуючы плённай рабоце калектыву Вiцебскага фiлiяла кампанii «МТС» самыя надзейныя паслугi мабiльнай сувязi атрымлiваюць жыхары як буйных гарадоў, так i пасёлкаў i самых маленькiх i далёкiх вёсачак. Кампанiя «МТС» — буйнейшы нацыянальны сотавы аператар па колькасцi абанентаў, у лiку iншага, асаблiвую ўвагу ўдзяляе «мабiлiзацыi» аграгарадкоў.Усяго на Вiцебшчыне ўжо 24 аграгарадкi, а да 2010 года, паводле даных спецыялiстаў Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Вiцебскага аблвыканкама, iх агульная колькасць будзе налiчваць 256. Адзiн з iх — Ноўка Вiцебскага раёна. Ноўка знаходзiцца ўсяго ў некалькiх кiламетрах ад абласнога цэнтра. Таму тут працуюць шмат гараджан. I наадварот, ноўкiнцы ездзяць у Вiцебск на працу. Безумоўна, гэтыя людзi (i не толькi яны) марылi заўсёды быць на сувязi. МТС здзейснiла iх мару! Паводле слоў старшынi выканкама Ноўкiнскага сельскага Савета — Васiля Сухадолава, базавая станцыя МТС у Ноўцы гарантуе яшчэ лепшую якасць сувязi далёка за яе межамi. Многiя кiраўнiкi сельгаспрадпрыемстваў i самых розных арганiзацый давяраюць МТС i нiколi не шкадавалi аб сваiм сяброўстве з кампанiяй. Ноўка — своеасаблiвы «горад-спадарожнiк». I раней ён быў вельмi добраўпарадкаваным, з развiтой iнфраструктурай для добрага жыцця. А цяпер, дзякуючы стварэнню тут аграгарадка, Ноўка становiцца яшчэ прыгажэйшай. Зараз тут праводзяць рамонт Дома культуры, будуюцца трыбуны на гарадскiм стадыёне, ствараецца сквер, рамантуецца лазня, вядуцца работы i ў праваслаўнай царкве, якую пабудавалi па просьбах вяскоўцаў. Атрымлiвае другое жыццё медустанова, адкрыўся забаўляльны цэнтр. Зусiм хутка дзеткi каля яго змогуць пакатацца на машынках з электрарухавiкамi. Мясцовы фiзкультурна-аздараўленчы цэнтр i раней быў унiкальным збудаваннем. Тут круглы год можна займацца самымi рознымi вiдамi спорту. А яго выключнае пакрыццё дае магчымасць займацца i вялiкiм тэнiсам. Цяпер рабочыя робяць прыбудову, дзе адкрыюцца душавыя, пакоi для адпачынку i г.д. Школа — гонар не толькi ўсяго раёна, але i вобласцi. Яна таксама стане яшчэ лепшай, як i пошта... Будынак пошты знаходзiцца побач з прыпынкам грамадскага аўтатранспарту, дзе заўсёды шмат людзей. I ўсе яны пры ўваходзе абавязкова заўважаюць, што тут знаходзiцца афiцыйны дылер МТС. На пошце ажыццяўляецца продаж паслуг i абсталявання. Расказвае начальнiк аддзялення сувязi Ноўкi Наталля Азарава: «Дзякуючы МТС, ноўкiнцы i жыхары суседнiх вёсак Баронiкi, Буцяжы, а таксама Добрына, Асiнаўкi i iншых атрымалi унiкальную магчымасць карыстацца надзейнай мабiльнай сувяззю. Цяпер паштальёны актыўна падключаюць жадаючых да сеткi МТС. А раней для гэтага трэба было ехаць у Вiцебск. У прынцыпе, абанентам можна стаць, не выходзячы з дому. Штомесяц абанентаў МТС становiцца ўсё больш! А як зараз зручна людзям аператыўна аплачваць паслугi кампанii! У вынiку супрацоўнiцтва з МТС карысна i паштавiкам. Мы павялiчылi выручку, ёсць стымул працаваць з яшчэ большым энтузiязмам...» Падчас камандзiроўкi ў Ноўку я заўважыў на вулiцах i ў розных установах, што шмат месцiчаў карыстаюцца паслугамi сотавай сувязi. I ў школе, i ва ўрачэбнай амбулаторыi супрацоўнiкi — абаненты МТС. I менавiта яны з’яўляюцца лепшым прыкладам таго, каму трэба давяраць з аператараў сотавай сувязi, каб цябе адразу адшукалi знаёмыя i калегi!.. У чэрвенi дылерскiя кропкi МТС адкрыюцца ў Святошнiцах на Дубровеншчыне, Машканах Сенненскага раёна i г.д. Значыць, мы пастараемся расказаць пра «мабiлiзацыю» i гэтых аграгарадкоу, падчас якой кожны жыхар зможа стаць лепшым разам з МТС. Аўтар рубрыкi Аляксандр ПУКШАНСКI. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзякуючы плённай рабоце калектыву Вiцебскага фiлiяла кампанii «МТС» самыя надзейныя паслугi мабiльнай сувязi атрымлiваюць жыхары як буйных гарадоў, та |
|