Пытанне — адказ
Каб адказаць на пытаннi нашых чытачоў, мы звярнулiся да кандыдата сельскагаспадарчых навук Аляксандра ГОРНАГА.
М.М. Iванову з Карэлiцкага раёна I. Расаду фiзалiсу сунiчнага хутчэй за ўсё пашкодзiла чорная ножка. Часцей гэта хвароба развiваецца ў перыяд вырошчвання расады пры загушчаных пасевах. Высокая вiльготнасць глебы пры нiзкай тэмпературы садзейнiчае распаўсюджанню гэтай хваробы. Меры барацьбы: 1. У выпадку з’яўлення гэтай хваробы глебу трэба падсушыць, прарыхлiць i пасыпаць драўнiнным попелам. 2. Пры першых прыметах захворвання глебу неабходна палiць марганцава-кiслым калiем (5 г на 10 л вады) i падсыпаць пясок да здаровай расады слоем 2 см. 3. Лепш за ўсё расаду фiзалiсу вырошчваць у ёмiстасцях ад ёгурта. Захворванняў раслiн у гэтых выпадках практычна не бывае. II. Пры вырошчваннi расады гарбуза ў хатнiх умовах прычын пажаўцення семядоляў i першых сапраўдных лiсткоў можа быць шмат. I ў першую чаргу яны звязаны з грунтам, у якiм змяшчаецца вялiкая колькасць вады i адсутнiчае дрэнаж. Гэта можа быць i недахоп пэўных мiкра- i макраэлементаў, у першую чаргу азоту i кальцыю. Для ўстаранення гэтай з’явы ў ёмiстасцях трэба адрэгуляваць водна-паветраны рэжым. Неабходны таксама падкормкi раслiн настоямi гнаявой жыжкi, драўнiннага попелу цi растворамi вадкiх комплексных угнаенняў. III. Набыць насенне агурочнай травы (барага) можна двума шляхамi: купiць iх у спецыялiзаваных магазiнах (яны там бываюць) цi з дапамогай аб’яў аб продажы цi абмене насення, якiя часта сустракаюцца на старонках спецыялiзаваных выданняў. Тамары Аляксееўне з Баранавiч Вам неабходна было зафiксаваць у спецыяльным сшытку час апрацоўкi i час пачатку дажджу. Праз 2—3 днi паглядзець вынiкi апырсквання. У вас бы з’явiўся свой асабiсты вопыт. Нам здаецца, што 3—4 гадзiн дастаткова для таго, каб лiсце пустазелля паглынула прэпарат i ўключыла яго ў абмен рэчываў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб адказаць на пытаннi нашых чытачоў, мы звярнулiся да кандыдата сельскагаспадарчых навук Аляксандра ГОРНАГА |
|