Верхавiнная гнiль
Здараецца, што ў парнiку ў перыяд выспявання памiдораў на яшчэ зялёных пладах вакол пладаножкi з’яўляецца гнiль, якая паступова пашыраецца. Гэта даволi распаўсюджанае захворванне, якое мае назву верхавiнная гнiль. Ад яго пакутуюць памiдоры i перцы, якiя вырошчваюцца ў закрытым грунце, асаблiва калi тэмпература паветра падымаецца за 30°С, а вiльгацi i пажыўных рэчываў (кальцыю) не хапае. Кiслыя i засоленыя глебы садзейнiчаюць развiццю хваробы.
Адрознiваюць два тыпы верхавiннай гнiлi: неiнфекцыйную (фiзiялагiчную) i бактэрыяльную. Прыметы неiнфекцыйнай верхавiннай гнiлi — вадзянiстая зялёная пляма на верхавiне плода, якая хутка змяняецца сухiмi бурымi плямамi. Плод выспявае раней, але потым гiне. Для бактэрыяльнага тыпу хваробы характэрныя плямы з цёмнай паласой па краях. Паражоныя плады становяцца мяккiмi i гiнуць. Больш за астатнiя пакутуюць плады першых дзвюх-трох гронак. Хвароба перадаецца праз раслiнныя рэшткi i насенне, таму насенне трэба браць толькi ад здаровых раслiн i перад сяўбой падвяргаць тэрмiчнаму абеззаражванню. Важна таксама строга выконваць агратэхнiку вырошчвання памiдораў i перцаў. Не дапускаць лiшку азотных угнаенняў, у норме ўносiць фосфарныя i калiйныя. Забяспечваць рэгулярны, раўнамерны, умераны палiў. Добра праветрываць парнiкi i цяплiцы. Папярэджваць павышаную вiльготнасць паветра i перапады тэмпературы. Неабходна таксама правiльна рыхтаваць глебу да пасадкi, своечасова яе вапнаваць i ўгнойваць раслiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здараецца, што ў парнiку ў перыяд выспявання памiдораў на яшчэ зялёных пладах вакол пладаножкi з’яўляецца гнiль, якая паступова пашыраецца |
|