21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Вока радуецца, цела адпачывае i душы прыемна»

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гаспадары вясковай сядзiбы пад Магiлёвам запрашаюць правесцi выхадныя днi i адпачынак на прыродзе

У вёсцы Сафiеўка на вулiцы Зялёнай стаiць хата. Звонку яна мала адрознiваецца ад суседнiх: бадай што толькi палiсаднiкам з прыгожымi кветкамi i смешным драўляным буслом на гняздзе. А зойдзеш у двор — там створаны для адпачынку людзей цэлы свет, стылiзаваны пад старажытную беларускую сядзiбу. Дзень расслаблення ад гарадской мiтуснi каштуе тут 30 тысяч рублёў, правесцi выхадныя днi — 50 тысяч.

Вясковая сядзiба

Гаспадарамi тут муж i жонка Святловы. Любоў Аляксееўна працуе настаўнiцай матэматыкi ў вясковай школе, Сяргей Мiхайлавiч — аператарам на гарводаканале. Агратурызм — гэта iх «хобi».

Любоў Аляксееўна ў свой час выйшла замуж у Сафiеўку. Разам з мужам пабудавалi дом, займелi гаспадарку. Пакуль працавала ў абласным цэнтры, шторанiцы бегла па вулiцы Зялёнай мiма хаты, дзе жыла ветлiвая бабуля Марыя Мiхайлаўна. Яна прасiла маладую жанчыну набыць ёй лекi або харчы. Так яны пасябравалi.

Аднойчы Любоў Аляксееўна не ўбачыла старую ў двары, зайшла ў хату i знайшла яе без прытомнасцi. Выклiкала «хуткую дапамогу»: аказалася, хворае сэрца. Жыццё, расказвала Марыя Мiхайлаўна, было ў яе цяжкае: сiрата, яна была ўгнаная ў Германiю, прайшла праз канцлагер i жабрацтва «наймiткi».

Бабуля вырашыла наладзiць зносiны са Святловымi на больш трывалай аснове: яна адпiсала iм сваю хату i папрасiла даглядаць яе ў старасцi. Любоў Аляксееўна спачатку адмаўлялася: пераконвала, што i без спадчыннага падарунка паклапоцiцца пра Марыю Мiхайлаўну, але потым саступiла ўгаворам.

Цяпер на сцяне хаты вiсяць старыя чорна-белыя фотаздымкi са спакойнымi тварамi людзей. Гэта партрэты бабулi Марыi Мiхайлаўны i яе мужа. А яшчэ ёсць здымак самай першай гаспадынi гэтага дома. Ён быў пабудаваны на пачатку XX стагоддзя, у iм жылi замежныя сяляне. Вядома, што калi ў 30-я гады людзей прымушалi ўступаць у калгасы, гэта сям’я катэгарычна адмовiлася. Iх раскулачылi i адправiлi ў Сiбiр. Гэты фотаздымак — усё, што засталося ад гэтых людзей.

Калi бабуля Марыя Мiхайлаўна памерла, першым iмкненнем Святловых было прадаць хату i не мець праблем. Яна патрабавала капiтальнага рамонту, а гэта дадатковы клопат. Аднак сябры Святловых падалi iм iдэю: зрабiць хату цiкавай, у старажытным вясковым стылi. «I тут у майго мужа прачнулiся «страшныя» таленты, якiх я раней не заўважала!» — смяецца, але i ганарыцца Любоў Аляксееўна.

Музей сялянскай культуры

Сяргей Мiхайлавiч сапраўды загарэўся iдэяй. Святловы зрабiлi рамонт i сталi збiральнiкамi старых сялянскiх рэчаў. Ложкi з металiчнымi спiнкамi, драўляныя крэслы пасляваеннай моды i старыя куфры засталiся ў хаце ад бабулi. Сяброўка-настаўнiца аддала вязаныя кручком абрусы i фiранкi з узорамi. У адной бабулi на Бялынiччыне Любоў Аляксееўна набыла саматканае пакрывала. Святловы таксама куплялi рушнiкi i вышыванкi, якiмi цяпер упрыгожана iх хата. Сяргей Мiхайлавiч аднойчы знайшоў на сметнiку каваны ложак: зацягнуў дадому i адрэстаўраваў. Мужчына з вёскi аддаў старое драўлянае карыта — з яго зрабiлi люльку, падвесiлi да столi i цяпер у ёй качаецца лялька.

Святловы самi прыдумалi новы iнтэр’ер: пафарбавалi падлогу, батарэi i спiнкi ложкаў у спакойны ружовы колер, якi цудоўна спалучаецца з прыроднымi колерамi вышыванак i вязаных сурвэтак, што вiсяць на сценах у рамках, нiбыта карцiны. На стале — патэфон, якi можна завесцi i паслухаць «Строгi капрал» у выкананнi Эдуарда Хiля.

Як у любой вясковай хаце, у куце — абразы. У цэнтры — праваслаўны абраз Божай Мацi ў аздабленнi кветак, вырабленых з фольгi. Абраз, натуральна, не лiчыцца каштоўным, але ён вельмi прыгожы, традыцыйна вясковы. Яго прынеслi Святловым нейкiя п’янiцы i прасiлi прыстойныя грошы. Гаспадар сядзiбы не стаў таргавацца — палiчыў гэта багахульствам i заплацiў грошы.

Старажытныя прасы, гадзiннiк савецкiх часоў, цьмянае люстэрка ў драўляным аздабленнi, якому не менш за сто гадоў, пралкi, першы ручны ткацкi станок, усемагчымыя сялянскiя працоўныя i бытавыя прылады аж да нажнiц для стрыжкi авечак упрыгожваюць сядзiбу. I як фiрмовая пячатка — старыя малаток i серп у вядомым савецкiм спалучэннi ў рамцы пры ўваходзе ў хату.

Адпачынак на прыродзе

Але сядзiба — гэта не проста музей, гэта месца для адпачынку з поўным вясковым камфортам. У доме — печка, якая добра грэе, i тут, на ляжанцы, любяць спаць госцi, асаблiва ўзiмку. Ложкi з вялiзнымi падушкамi заўсёды засланыя чыстай бялiзнай. А ўлетку некаторыя прыхiльнiкi здаровага ладу жыцця любяць спаць на сенавале — гавораць, што пах духмянага сена спрыяе лепшаму адпачынку галаўнога мозга.

У хаце ёсць электрычнасць, на невялiкай кухнi — посуд. Туды падведзены вада i газ. Пра харчаванне трэба клапацiцца самастойна, а Святловы, якiя трымаюць гаспадарку, прапануюць гасцям пачаставацца свежым малаком, сваiмi тварагом i сырам.

З iншых прыкмет цывiлiзацыi ў хаце — толькi правадное радыё i тэлефон. Правiльна, тэлевiзар i адпачынак — рэчы несумяшчальныя.

Прыбiральня, прабачце, — у двары, у асобным невялiкiм домiку. Гэта таксама частка вясковага жыцця. I замест душа i ванны — лазня. Калi кампанiя замаўляе добрую лазню, гэта каштуе дадатковыя 30 тысяч рублёў.

Па-за домам — вялiкая зялёная тэрыторыя, упрыгожаная лавамi, вазком, альпiйскай горкай i макетам калодзежа з жураўлём, мосцiкам i агароджай, на якой умясцiлася цэлая «выстава» сельскiх гарлачыкаў. Можна размясцiцца ў цянi пад галiнамi старой яблынi, можна — ля мангала для аматараў шашлыкоў. У агульны кошт таксама ўваходзiць карыстанне дровамi i шампурамi.

Далей у двары — невялiкае штучнае возера, абсаджанае кветкамi. Яго спецыяльна зрабiлi для купання гасцей. Возера неглыбокае, вада ў iм цёплая, i тут з задавальненнем купаюцца дачка гаспадароў Жэня i ўся вясковая дзiцячая кампанiя. Сяргей Мiхайлавiч робiць масткi для купання.

— Мы працуем на сядзiбе разам з жонкай, — расказвае гаспадар, не выпускаючы з рук iнструменты. — Усё зрабiлi тут паводле сваёй фантазii i сваiмi рукамi. Вось я прыдумаў i паставiў невялiкую хатку на курыных ножках для Бабы Ягi. Сядзiба — гэта ўкладанне нашых грошай i вольнага часу.

— Сюды iдуць усе нашы заробкi, — тлумачыць Любоў Аляксееўна. — Толькi за навучанне дачкi ў школе мастацтваў плацiм, а таксама за палiва для аўтамабiля. Астатняе — на ўпрыгажэнне сядзiбы. I, ведаеце, нам вялiкiх прыбыткаў не трэба. Кошты ў нас прымальныя, няхай людзi адпачываюць.

Першая кампанiя гасцей сустракала ў сядзiбе Святловых Новы год. У доме могуць размясцiцца да дзесятка чалавек, таму кошт у 30 тысяч рублёў за суткi не падаецца вялiкiм, калi яго падзялiць на ўсiх. Калi людзей менш, Святловы гатовы даць скiдку.

Гiсторыя i здаровы лад жыцця

— Мы даём аб’явы пра адпачынак у сядзiбе, — гаворыць Любоў Аляксееўна. — I паводле маёй статыстыкi, з дзесяцi чалавек толькi двое не застаюцца адпачываць. Гэта звычайна тыя, якiя любяць поўны гарадскi камфорт, — для iх у нас не хапае гарачай вады i прыбiральнi ў доме. Але хачу сказаць тым, хто вырас на асфальце: седзячы на гаўбцы, такой прыгажосцi, як у нас, вы не ўбачыце.

Святловы спадзяюцца, што ў будучым пад агратурызм, якi стаў развiвацца ў беларускiх вёсках, будзе створана заканадаўчая база. Пакуль у гаспадароў сядзiбы ёсць юрыдычная магчымасць аформiць сваю дзейнасць як здачу жылля ў арэнду. Для таго, каб прапаноўваць турыстычныя паслугi, трэба выканаць шмат умоў, у тым лiку мець стаж працы ў турфiрме. Адкуль такi ў вясковага чалавека?

Турыстычныя фiрмы таксама пакуль не вельмi цiкавяцца аграсядзiбамi: iх «накрутка» iстотна павышае кошты, а вазiць у вёску замежнiкаў клопатна. Аднойчы ўзiмку адна магiлёўская турфiрма прывезла на сядзiбу экскурсiю школьнiкаў: агледзелi дом, запрасiлi Дзеда Мароза i Снягурку, папiлi гарбату з самавара з абаранкамi. Малыя засталiся задаволеныя, аднак працягу ў гэтага супрацоўнiцтва не адбылося.

Але тым не менш Святловы старанна працуюць, зарабляюць сабе рэпутацыю i спадзяюцца прыцягнуць клiентаў i якасцю паслуг, i гiбкай цэнавай палiтыкай.

— Можа, у будучым мы будзем арганiзоўваць у Сафiеўцы народныя святы, — разважае Любоў Аляксееўна. — Цi можа жыць чалавек, калi не ведае пра свае традыцыi i гiсторыю? Старыя людзi сыходзяць i з iмi сыдзе прыгажосць беларускага рукадзелля, калi яе не захоўваць. I, магчыма, дзякуючы такiм аграсядзiбам, як наша, захаваецца памяць пра народныя традыцыi i рамёствы.

— Але ўсё ж самае галоўнае — гэта здароўе чалавека, — выказаў сваё меркаванне Сяргей Мiхайлавiч. — Кiраўнiцтва краiны таксама выступае за здаровы лад жыцця i здаровую нацыю. I ў сувязi з гэтым я лiчу, што выхадныя днi i водпуск трэба праводзiць з сям’ёй на прыродзе: паглядзець нашу прыгажосць i падыхаць свежым паветрам. Вока радуецца, цела адпачывае i душы прыемна.

Iлона IВАНОВА,

Магiлёўскi раён.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гаспадары вясковай сядзiбы пад Магiлёвам запрашаюць правесцi выхадныя днi i адпачынак на прыродзе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика