21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лавiся, рыбка, вялiкая i маленькая...

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПЯТРОВIЧ

Не будзем паглыбляцца ў дыскусii аб вытоках казак. Нас цiкавiць адна канкрэтная казка, а менавiта, казка пра залатую рыбку. Матыў выканання пажаданняў — звычайная рэч у казках. Цi то папараць-кветка, цi добры чараўнiк, цi джын... З гэтымi персанажамi больш-менш ясна. Добры чараўнiк увасабляе справядлiвасць, джын — удзячнасць, папараць-кветка, наогул, старажытнейшы магiчны сiмвал. А вось чаму рыбка? Чаму не карова? Цi, напрыклад, не свiння? А ўсё таму, што нашыя продкi, не маючы магчымасцi навукова растлумачыць гэта, ужо ведалi пра тую надзвычайную карысць рыбы для арганiзма!

I аб гэтым больш падрабязна. Некаторыя кажуць, што лепшая рыба — гэта каўбаса. Але з гэтым нельга пагадзiцца. Менавiта ў рыбе маюцца некаторыя жыццёва неабходныя для чалавека мiкраэлементы i рэчывы. Вiтамiны А i Д, фосфар, кальцый, жалеза, ёд, селен, каштоўны пратэiн — i гэта няпоўны спiс!

Навукоўцы штодзённа знаходзяць новыя доказы надзвычайных якасцяў рыбы. Напрыклад, у Японii, самай «рыбнай» краiне свету, на мiльён жыхароў прыпадае толькi адзiн выпадак хваробы шчытападобнай залозы. А для Беларусi гэтая праблема ў сувязi з Чарнобылем пiкава актуальная! Рыба — прызнаная дыетычная ежа, таму што нават у тых яе вiдах, якiя адносяць да «тлустых», працэнт тлусту не перавышае 20. I нават гэта — хутчэй выключэнне. Звычайны працэнт складае ад 3 да 7.

Таксама даказана: рыба дапамагае пры дэпрэсiях, што важна для людзей з напружаным тэмпам жыцця. Падлiчана, што найменш пакутуюць ад дэпрэсiй фiны i японцы, якiя ўжываюць рыбу амаль штодзённа. Вось так. Вы яшчэ можаце думаць пра каўбасу?

Аднак, як казалi ў адной рэкламе, «не ўсе ёгурты аднолькава карысныя». Тое ж самае датычыцца i рыбы. Вельмi важна не толькi выбраць адпаведны гатунак, аднак яшчэ i добрай якасцi i, пажадана, па нармальнай цане. Якi гатунак набываць? На рынку цi ў магазiне? Як не памылiцца?

Пачнём з простага. Правёўшы параўнальны аналiз цэн i якасцi, я прыйшла да высновы, што лепш усё ж такi набываць рыбу ў месцах, якiя спецыялiзуюцца на яе продажы. У Мiнску па-за канкурэнцыяй — Камароўскi рынак. Там не менш за паўсотнi гандляроў i ў кожнага — поўны асартымент. Канкурэнцыя, спадары. Не спадабаўся погляд камбалы ў аднаго гандляра, можна спакусiцца на ўсмешку гарбушы ў iншага... Да таго ж гаспадары так настойлiва запрашаюць купiць у iх якую-небудзь рыбiну, што шанцу заляжацца на вiтрыне больш за дзень-два ў апошняй амаль няма. I да ўсяго можна атрымаць бясплатную кансультацыю пра тое, у якiм выглядзе можна з’есцi свой трафей. А яшчэ часам у канцы дня там бываюць распродажы, якiя так любяць усе гаспадынi.

Канкурэнцыю цэнтральным рынкам могуць скласцi спецыялiзаваныя магазiны, цi рынкi ў мiкрараёнах. Але гэта ўсё ж не тое. Асартымент значна бяднейшы.

У сталiцы ёсць некалькi невялiчкiх крамаў, дзе можна набыць рыбу добрай якасцi нават танней чым на рынку. Адна з такiх размяшчаецца на вулiцы Янкi Маўра. Каля яе яшчэ да адкрыцця збiраецца чарга. А гэта — паказчык.

I ўсё ж, каб мець поўнае ўяўленне аб тым, якая рыба прадаецца, давядзецца завiтаць на адзiн з цэнтральных рынкаў (у нашым выпадку — Камароўка).

Усё залежыць ад таўшчынi вашага кашалька. Самыя дарагiя са свежамарожаных рыб — сёмга (23—28 тыс. руб. за кг) i фарэль (21—25 тыс.). У магазiнах часам можна набыць i за 19.700, але цэлай рыбiнай. Упэўнена, нiхто не стане спрачацца — сёмга на грылi, цi запечаная ў вяршках — гэта смаката. Не горш будзе, калi проста засалiць (дадаўшы крыху цукру).

Судак займае другое месца па колькасцi грашовых знакаў за кiло — 15.000—18.000 рублёў. Прыгатаваць з яе можна шмат чаго, але лепш, калi гэта свежая, а не свежазамарожаная рыба. Але як ёсць, так ёсць.

Апошняе прызавое месца займае масляная рыба — 12.900 рублёў за кiлаграм. (Сустракаецца i па 5300, але нейкая дробная: на 1 кг — 2—4 шт.). Магчыма, яны сваякi, але, вiдаць, далёкiя. Кажуць, рыба вельмi смачная. Тлустая, не касцiстая, не развальваецца. Мая знаёмая яе запякае — дачку за вушы не адцягнуць.

Блiзка да прызёраў падабралiся крыветкi — 12.000 (у магазiнах сустракаюцца па 10.480) i кiнг-клiп (часам называюць каралеўскi вугор) — 11.500. Апошнi вельмi смачны ў смажаным выглядзе (выпрабавана на сабе). Марскi акунь — 10.900, напэўна ўсе ведаюць «з чым яго ядуць».

У групу сераднякоў трапiлi: скумбрыя — 5900—8500 (залежыць ад памеру i месца паходжання — з Расii таннейшая): солiм, запякаем, варым суп (смаката); аргенцiна — 4900—5200, мiнтай — 5300—5800, хек — 6900—7100, мянёк — 5100—6500, капiтан, мiкрамясiст — 6900, сайда — 5800, камбала — 4700—6500, сонечнiк — 6500: смела смажым, тушым — спадабаецца. Гарбушу — 5600—6500 i кету — 6300—7500 можна засалiць цi пусцiць на суп, а можна i запячы ў кляры. Не пашкадуеце! З пiламiды — 6300 —атрымаюцца цудоўныя катлеты.

Асаблiва хочацца адзначыць кальмары — 6300—7100. Iх можна нафаршыраваць, прыгатаваць на гарачае, а пра салаты i казаць не трэба. Але адным рэцэптам я ўсё ж падзялюся. 3—4 выпатрашаныя i вымытыя кальмары адварыць у падсоленай вадзе (можна дадаць перчык i лаўровы лiсток). Парэзаць на дробныя кавалачкi, дадаць здробненыя 3—4 вараныя яйкi, 2/3 шклянкi адваранага рысу, шклянку парэзанай зялёнай цыбулi i заправiць усё маянэзам. Смачна есцi! Памятайце, што пры прыгатаваннi кальмараў галоўнае не перастарацца — яны гатуюцца 2—4 хвiлiны. Iнакш будуць нагадваць гуму.

Завяршаюць рыбны парад мойва — 4500 рублёў за кiлаграм (мне падаецца, што задорага). Путасу — 2200—2600. Рыба цудоўная, але шмат адходаў. Сайка — 1560 рублёў. Шчыра кажучы, не ведаю, як яе ядуць. Можа гэта для кошак, а магчыма я i памыляюся. Гэта, канешне, не ўвесь пералiк асартыменту, але, напэўна, большая яго частка.

Даволi вялiкi выбар фiле. Набываць яго даволi зручна — пазбягаеш непрыемнай працэдуры разборкi рыбы, але здараецца, што пасля размарожвання палова аказваецца вадой.

Што выбiраць — пытанне густу. Галоўнае, каб рыба была якасная. А для гэтага трэба запомнiць некалькi рэкамендацый.

Калi вы набываеце свежую рыбу, то

 слiзь, якая натуральна маецца на лусцы рыбы, павiнна быць празрыстай;

 брушка ў свежай рыбы не бывае раздутым

 луска гладкая, блiскучая i павiнна шчыльна прылягаць да тулава

 вочы павiнны быць празрыстымi, блiскучымi, выпуклымi i круглымi (мутныя вочы — прымета нясвежай рыбы)

 жабры павiнны быць без слiзi, чырвонага колеру (светлага цi цёмнага) i мець нармальны рыбны пах (чым больш ляжыць рыба, тым больш блёклыя i злiплыя ў яе жабры, на якiх выдзяляецца цёмная слiзь)

 паспрабуйце нацiснуць на рыбу. Калi ямачка хутка выраўняецца — можаце смела набываць, рыба свежая. Чым больш тканка застаецца ўцiснутай, тым менш свежая рыба.

Калi вы набываеце марожаную рыбу, то жабры ў яе пры замарозцы становяцца больш бледнымi, а вочы западаюць. Чым менш выразныя гэтыя прыкметы, тым лепшай якасцi рыба. Пры доўгiм цi няправiльным захоўваннi мяса яе набывае жоўты налёт i такая рыба пасля тэрмiчнай апрацоўкi будзе дрэнна пахнуць.

Аднак вiдавочна, што сама па сабе рыба — гэта паўсправы. Сырой есцi яе нiхто не будзе.

«Якая гадасць, вашая залiўная рыба!»— казаў герой вядомай камедыi. I нiбы ў пару да яго герой анекдоту цiкавiўся: «Вы не любiце дзяцей? Вы проста не ўмееце iх гатаваць!» I сапраўды, смакавыя якасцi рыбы ў значнай меры залежаць ад таго, як яе прыгатаваць.

Да простай смажанай рыбы можна дадаць цiкавыя гарнiры, якiя цудоўна дапоўняць яе. Тым больш што з рыбай добра спалучаецца мноства прадуктаў!

Напрыклад, рыс, якога ў продажы маецца мноства сартоў. Можна дадаць пiкантнасцi гарнiру ў выгляде спецый i зелянiны.

Сапраўды святочным будзе гарнiр «рыс з арэхамi». Для яго прыгатавання трэба сухi рыс з цыбуляй i часнаком (на ваш смак) абсмажыцьу алiўкавым алеi на моцным агнi, няспынна памешваючы. Потым залiць гэта ўсё неабходнай колькасцю вадкасцi, прычым не вадой, а рыбным булёнам, i варыць да поўнага яго выкiпання. Перад тым, як падаваць на стол, рыс трэба пасыпаць здробненымi арэхамi (якiмi дакладна, не мае асаблiвага значэння: грэцкiмi, мiндальнымi...)

Таксама рыс можна абсмажваць i з сельдэрэем i цёртай лiмоннай цэдрай, залiваючы потым рыбным булёнам (як у папярэднiм рэцэпце, але ўжо без арэхаў).

Можаце паспрабаваць у якасцi гарнiру зрабiць бульбяныя «лодачкi». Для гэтага неабабраную бульбу нарэзаць долькамi, абмазаць алеем i запякаць у духоўцы да ўтварэння хрумсткай скарыначкi.

Нават калi рыбка ў вас была не залатая, яна абавязкова выканае тры жаданнi. Не верыце? Папрасiце яе аб здароўi, добрым настроi i смачнай вячэры — i самi ўбачыце!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не будзем паглыбляцца ў дыскусii аб вытоках казак. Нас цiкавiць адна канкрэтная казка, а менавiта, казка пра залатую рыбку. Матыў выканання пажадання
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика