Блiзнятам рэкамендуецца трымаць руку на пульсе, а Львам — быць сабой ва ўсiх праявах...
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень
АВЕН. Неабходна засяродзiцца на галоўным i не губляць сiлы на рашэнне другарадных праблем. Зараз добры час для таго, каб з усёй сур’ёзнасцю задумацца пра будучыню i прыняць важнае рашэнне, ад якога, верагодна, будзе залежыць ваша далейшае жыццё. Пажадана, каб рост вашай актыўнасцi i прадпрымальнасцi не пераўтвараўся ў iмiтацыю бурнай дзейнасцi. Вы зможаце ў поўнай меры задзейнiчаць усе сувязi, але неабходна настойлiвасць для пераадольвання цяжкасцяў. У панядзелак пастарайцеся не спрачацца з начальствам. Да чацвярга пажадана не пачынаць новых спраў. ЦЯЛЕЦ. Узросшая актыўнасць i рашучасць базiруецца на ўздыме працаздольнасцi. Цудоўны перыяд для зносiнаў, паездак, вырашэння неадкладных спраў. Да вас будуць звяртацца па дапамогу i парады. Па вечарах, хоць зрэдку, паспрабуйце быць дома: магчыма, вас чакае цiкавы званок. Вы можаце атрымаць магчымасць для рэалiзацыi творчых задум. Справы на рабоце будуць складвацца паспяхова, калi вы, канешне, прыкладзяце да гэтага хоць мiнiмум намаганняў. БЛIЗНЯТЫ. Тыдзень дастаткова бяспечны, але наўрад цi роўны i спакойны. Вам давядзецца многае змянiць, палепшыць i засвоiць. Амаль нечакана ўзнiкне шэраг заблытаных праблем, якiя давядзецца вырашаць адразу. Пачынаючы з аўторка, можна чакаць прыходу паласы ўдач. Вы будзеце прыцягваць павышаную ўвагу. Спрыяльны час для публiчных выступленняў: яны прынясуць вам поспех i прызнанне. Падарожжы i змена месца жыхарства пойдуць вам на карысць. На гэтым тыднi вельмi важна ўвесь час трымаць руку на пульсе. РАК. Можа павысiцца ваша сацыяльная актыўнасць. У вас з’явiцца магчымасць кiраваць сiтуацыяй, якая склалася, уплываць на будучыя падзеi. У панядзелак не варта скнарнiчаць, якiм бы абгрунтаваным нi было такое жаданне. У сераду пастарайцеся слухаць навакольных. Пажадана не карыстацца жорсткiмi i безапеляцыйнымi iнтанацыямi ў размове, iнакш можаце настроiць калег на варожы лад. У нядзелю пажадана знаходзiцца дома: займiцеся сям’ёй, удзялiце ўвагу дзецям. ЛЕЎ. У вашых сiлах зрабiць максiмум магчымага ў розных галiнах. Пастарайцеся быць сабой ва ўсiх праявах. Не бойцеся браць на сябе дадатковыя абавязкi — тады ў вас будзе больш вольных сродкаў i магчымасцяў. Пастарайцеся пазбягаць канфлiктаў i супярэчнасцяў ў адносiнах з калегамi i начальствам. Вашы творчыя iдэi своечасовыя i неабходныя людзям, якiя побач з вамi, таму i настрой будзе на ўздыме. У панядзелак пастарайцеся расправiцца з незакончанай манатоннай работай — вы адчуеце палёгку i ўбачыце сiтуацыю з iншага боку. У гэты дзень можа вырашыцца важнае пытанне, непасрэдна звязанае з кар’ерай. Чацвер — важны дзень для прадстаўнiкоў творчых прафесiй. На выхадныя лепш запланаваць вырашэнне пытанняў, якiя ўяўляюць для вас выключна асабiсты iнтарэс. Нядзеля можа апынуцца днём роздуму — аб мiнулым, аб будучым i аб вашым месцы ў iм. ДЗЕВА. У першую палову тыдня давядзецца сумленна папрацаваць, выконваючы пастаўленыя вамi ж задачы. У панядзелак з’явяцца добрыя перспектывы, якiя зменяць вашы планы ў бок паляпшэння i дазволяць дабiцца схiльнасцi начальства. У аўторак вам давядзецца шмат часу ўдзялiць рабоце, якой назапасiлася. У гэты дзень вы многае паспееце завяршыць. Чацвер прысвяцiце адпачынку i назапашванню сiл. Пятнiца можа парадаваць цiкавымi i важнымi сустрэчамi. ШАЛI. Нарэшце зможаце дабiцца адчувальнага вынiку ў тым, у што ўкладалася так шмат сiл, i ў што вы так верылi. Гэты тыдзень будзе спрыяльны для самых рашучых дзеянняў. Пачынаннi i новыя справы маюць вельмi добры шанц здзейснiцца. Нягледзячы на занятасць у прафесiйнай галiне, не варта пакiдаць без увагi свой дом. Мiж iншым, энергii вам хопiць i для рамонту з абнаўленнем iнтэр’еру — не хопiць толькi часу. Старайцеся не выпускаць з поля зроку канкурэнтаў. У сярэдзiне тыдня нi ў якiм разе не ўцягвайцеся нi ў якiя авантуры: ёсць рызыка згубiць значна больш, чым набыць. Пятнiца — адзiн з самых удалых дзён тыдня. СКАРПIЁН. Звядзiце да магчымага мiнiмуму кантакты з прадстаўнiкамi падатковых i фiнансавых органаў: гэта дапаможа пазбегнуць даволi буйных непрыемнасцяў. На працягу тыдня верагодны перапады настрою, якiя могуць прывесцi да творчага крызiсу. Вам не без цяжкасцi ўдасца пераўтварыць свае праекты ў жыццё. У аўторак, у другой палове дня, пастарайцеся не пачынаць новых спраў, лепш як след адпачнiце. Пастарайцеся не iдэалiзаваць мiнулае: сустрэча са старымi сябрамi — гэта толькi данiна ўспамiнам. Памятайце, што наперадзе вас чакаюць лёсавызначальныя сустрэчы. На суботу лепш не прызначаць важных перамоў — перанясiце iх на iншы дзень. Дзецi парадуюць чулымi адносiнамi да вас. СТРАЛЕЦ. Настаў важны час, якi дазваляе раскрыць сябе ў прафесiйным плане. Пастарайцеся засяродзiцца i не губляйце сiлы па дробязях. Пазбягайце канфлiктаў з начальствам. Адчуўшы душэўны спакой i забыўшыся пра надумлiвасць — наўрад цi ў дадзены момант яна ўдалы дарадчык — будзеце адчуваць сябе па-каралеўску. КАЗЯРОГ. Залiшняя ўразлiвасць i спазненнi могуць стаць прычынай непрыемных сiтуацый, узнiкненню якiх вы такiм чынам пасадзейнiчалi. Вы, канешне, таленавiты чалавек i цудоўна валодаеце мовай, але ўсё ж пажадана перайсцi на ашчадлiвы рэжым: пастарайцеся ўпiсвацца ў рэгламентаваны працоўны графiк. Перш, чым штосьцi змянiць у сваiм жыццi, трэба ўзважыць усе «за» i «супраць». Планы, якiя вы будавалi на гэты тыдзень, зменяцца пад нацiскам абставiнаў. Дзелавая паездка ў пачатку тыдня можа адчынiць перад вамi новыя перспектывы. У дзяцей могуць ўзнiкнуць пэўныя праблемы, iм спатрэбiцца дапамога — не спiсвайце гэта на капрызы. ВАДАЛЕЙ. Даб’яцеся значнага поспеху ў справах, звязаных з вучобай i павышэннем свайго прафесiйнага ўзроўню — калi, канешне, знойдзеце ў сабе сiлы iмi заняцца. Пачатак тыдня прынясе натхненне людзям iнтэлектуальнай працы. З’явiцца магчымасць пашырыць кола знаёмстваў i сувязяў цi адправiцца ў падарожжа. Будуць умацоўвацца вашы ўзаемаадносiны з саслужыўцамi i роднымi: калi яны добрыя — стануць яшчэ лепшымi, калi дрэнныя... Ну вы зразумелi. Сiтуацыя, у якой вы апыняцеся ў канцы тыдня, дазволiць удала прымянiць вопыт мiнулага. Вас чакае атрыманне каштоўнай iнфармацыi i, магчыма, аднаўленне добрых адносiнаў з суседзямi. У сераду не выключаны цяжкасцi ў дзелавой галiне. Прыняцце канчатковага рашэння, калi здарыцца неабходнасць у гэтым, лепш перанесцi на пятнiцу цi суботу: у гэтыя днi напружанасць значна паменшыцца. У суботу добра было б запрасiць у госцi сяброў i знаёмых. РЫБЫ. У вас можа з’явiцца столькi новых спраў, што дома вы станеце рэдкiм госцем. Добры тыдзень для творчых пачынанняў, фiзiчнай актыўнасцi i абароны асабiстых iнтарэсаў. Адна з галоўных мэтаў тыдня — умацаванне свайго становiшча ў дадзенай галiне дзейнасцi. Вечар панядзелка лепш правесцi ў адасабленнi — пад лёгкую вячэру i спакойную музыку. Пачынаючы з другой паловы тыдня настае спрыяльны час для адпачынку. Калi ж ён вам пакуль не свецiць, наладзьце хоць бы вечарынку для калег па рабоце — таксама забава.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень
|
|