Расiя пакуль «не ўпэўнена», што iсламiсты пакаралi яе грамадзянХроніка апошніх падзей У Мiнiстэрства замежных спраў Расii да гэтага часу няма поўнай упэўненасцi ў тым, што ў сусветнай сетцы Iнтэрнэт паказана сцэна пакарання смерцю менавiта расiйскiх грамадзян, супрацоўнiкаў пасольства РФ у Iраку.«Мы бачылi гэтыя кадры, якiя размешчаны на сайце арганiзацыi, што ўзяла на сябе адказнасць за выкраданне нашых людзей, — заявiў мiнiстр замежных спраў Сяргей Лаўроў. Там дэманстравалi нашых супрацоўнiкаў пасольства, якiя называлi сябе, i гэта сапраўды яны. Там жа паказана сцэна пакарання некалькiх людзей, але стопрацэнтнай упэўненасцi ў тым, што гэта нашы людзi, у нас няма». Як вядома, у вынiку нападу на расiян 3 чэрвеня ў Багдадзе загiнуў адзiн супрацоўнiк пасольства, а чацвёра былi захоплены i вывезены ў невядомым напрамку. Тэлеканал «Аль-Джазiра» паведамiў у мiнулую нядзелю, спасылаючыся на заяву «Аль-Каiды» аб пакараннi смерцю захопленых расiян. Зараз эксперты-прафесiяналы, якiя маюць спецыяльную тэхнiку i вопыт, самым уважлiвым чынам вывучаюць гэтыя кадры. СПРАВА МIКАЛАЯ II: У РЭАБIЛIТАЦЫI ЗНОЎ АДМОЎЛЕНА Цвярскi суд Масквы адмовiўся прыняць дадатковае рашэнне па справе аб рэабiлiтацыi царскай сям’i. Такiм чынам, суд не задаволiў чарговую заяву адвакатаў княгiнi Марыi Раманавай. Паводле слоў адваката Германа Лук’янава, якi прадстаўляе iнтарэсы сваякоў былога расiйскага iмператара, «патрабаваннi галавы расiйскага iмператарскага дома княгiнi Марыi Уладзiмiраўны засталiся нявырашанымi». Ён адзначыў, што «мы папрасiлi прызнаць заяву аб выдачы даведкi аб рэабiлiтацыi iмператара Мiкалая II i членаў яго сям’i абгрунтаванымi». Адмовiўшы ў гэтым, суд, як лiчыць адвакат Лук’янаў, парушыў канстытуцыйныя правы Раманавай i пазбавiў яе доступу да правасуддзя. У сваю чаргу прадстаўнiк Генпракуратуры ў судзе заявiў, што «гiбель названых асоб з’яўляецца вынiкам наўмыснага забойства i таму ў нас няма прававых падстаў прызнаць Мiкалая II i членаў яго сям’i ахвярамi палiтычных рэпрэсiй». Дарэчы, у вынiку, калi б суд прыняў станоўчае рашэнне, то нашчадкi расiйскага iмператара маглi б праз суды патрабаваць вяртання маёмасцi царскай сям’i: шматлiкiх палацаў, дзесяткаў тысяч гектараў зямель, грашовых сродкаў. ВЯЛIКАБРЫТАНIЯ: РАБАЎНІЦТВА СТАГОДДЗЯ РАСКРЫТА У Марока ў нядзелю арыштаваны чацвёра грамадзян Вялiкабрытанii, якiя, як мяркуецца, маюць дачыненне да «рабаў-ніцтва стагоддзя» ў англiйскiм графстве Кент, паведамiў брытанскi тэлеканал «Скай ньюз». Аб падрабязнасцях арышту i аб тым, хто затрыманы, не паведамляецца. Нагадаем, што група рабаўнiкоў 22 лютага, захапiўшы заложнiкаў, выкрала з грашовага сховiшча ў графстве Кент на поўднi Англii 53 млн фунтаў. Гэтае аграбленне стала найбуйнейшым у гiсторыi Вялiкабрытанii. Усяго падчас расследавання гэтай справы былi арыштаваны 17 чалавек, палiцыя змагла адшукаць каля 20 млн фунтаў з выкрадзеных грошай. Большасць з затрыманых былi выпушчаны на волю, пяцярым прад’яўлены абвiнавачваннi, аднак ключавыя фiгуры злачынства да гэтага часу заставалiся няўлоўнымi. МАЛАНКА ЗАБIЛА ФУТБАЛIСТА Ў ЧАС МАТЧА У час футбольнага матча, якi праходзiў у нядзелю вечарам у Сергiеўскiм раёне Самарскай вобласцi, у двух iгракоў трапiла маланка. Адзiн футбалiст памёр iмгненна, другi быў дастаўлены ў рэанiмацыю. Пацярпелы перажыў клiнiчную смерць. Яго стан застаецца вельмi цяжкiм. Гульня памiж камандамi «Аўтааматар» (Сергiеўск) i «Лада» (Тальяцi) праходзiла ў рамках першынства сярод гарадскiх каманд. У ГЕРМАНII ЗАСТРЭЛЕНЫ МЯДЗВЕДЗЬ, ЯКI ПАЛОХАЎ ЛЮДЗЕЙ Паляўнiчыя у баварскiх Альпах застрэлiлi бурага мядзведзя, якi блукаў па мясцовых лясах некалькi тыдняў. Мядзведзь, якога назвалi Бруна, уяўляў пагрозу для людзей. Дзiкая жывёлiна, трапiўшы на тэрыторыю Германii з Аўстрыi яшчэ ў маi, задрала некалькi дзесяткаў авечак. Бруна, дарэчы, стаў першым мядзведзем, якога бачылi на тэрыторыi Германii з... 1835 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнiстэрства замежных спраў Расii да гэтага часу няма поўнай упэўненасцi ў тым, што ў сусветнай сетцы Iнтэрнэт паказана сцэна пакарання смерцю менав
|
|