21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У гэтым годзе дакументы па стварэнню Мытнага саюза павiнны быць падрыхтаваны да падпiсання

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кар. БЕЛТА

На пасяджэннi Мiждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС прынята асноўнае рашэнне — завяршыць у 2006 годзе ва ўсiх краiнах - удзельнiцах унутрыдзяржаўныя працэдуры па падрыхтоўцы да падпiсання дакументаў, неабходных для фармiравання прававой базы Мытнага саюза. Аб гэтым паведамiў на падагульняючай прэс-канферэнцыi прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, самiты ЕўрАзЭС i АДКБ прайшлi ў канструктыўнай абстаноўцы. Кiраўнiкi дзяржаў абмеркавалi актуальныя пытаннi дзейнасцi гэтых дзвюх арганiзацый.

«Адбыўся абмен думкамi аб сiтуацыi ў ЕўрАзЭС i АДКБ, вызначаны блiжэйшыя прыярытэты», — паведамiў прэзiдэнт.

Беларусь як старшыня АДКБ сваёй галоўнай задачай бачыць абарону заходнiх гранiц Арганiзацыi. «Мы свята павiнны берагчы заходнiя рубяжы Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы», — заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыi па вынiках самiтаў ЕўрАзЭС i АДКБ.

«Мы гатовы да выканання гэтай функцыi на 120 працэнтаў. Сведчанне таго — вучэннi рэгiянальнай групоўкi войскаў Беларусi i Расii, якiя праходзяць гэтымi днямi ў нашай краiне», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, у час самiту АДКБ беларускi бок унёс прапановы ўзмацнiць знешнепалiтычны складальнiк супрацоўнiцтва дзяржаў-членаў, павысiць эфектыўнасць каардынацыi мiнiстэрстваў абароны, органаў унутраных спраў, спецслужбаў краiн. Як адзначыў прэзiдэнт, Беларусь выступае за тое, каб АДКБ займалася надзвычайнымi сiтуацыямi, у тым лiку тэхнагеннага характару, i сiтуацыямi, якiя могуць узнiкнуць у вынiку тэрарыстычнай дзейнасцi.

Уладзiмiр Пуцiн лiчыць важным узаемадзеянне памiж ЕўрАзЭС i АДКБ. Аб гэтым заявiў прэзiдэнт Расii на прэс-канферэнцыi па вынiках пасяджэння Мiждзяржсавета ЕўрАзЭС i сесii Савета калектыўнай бяспекi АДКБ у Мiнску.

«ЕўрАзЭС прадугледжвае свабоднае перамяшчэнне капiталаў, тавараў, людзей. Гэта аснова iнтэграцыйнага працэсу. Вядома, нiчога гэтага нельга дабiцца без забеспячэння бяспекi», — сказаў расiйскi прэзiдэнт. «На першым этапе мы iмкнёмся да стварэння Мытнага саюза i ў далейшым будзем пашыраць узаемадзеянне да больш глыбокiх формаў iнтэграцыi», — дадаў ён.

Кiраўнiкi дзяржаў — членаў ЕўрАзЭС на самiце ў Мiнску падрабязна абмеркавалi каардынацыю перагаворных пазiцый краiн у працэсе далучэння да СГА, «маючы на ўвазе, што нiводная з дзяржаў не тармозiць перагаворнага працэсу iншай дзяржавы па ўступленню ў Сусветную гандлёвую арганiзацыю». Аб гэтым паведамiў на прэс-канферэнцыi для журналiстаў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пасяджэннi Мiждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС прынята асноўнае рашэнне — завяршыць у 2006 годзе ва ўсiх краiнах - удзельнiцах унутрыдзяржаўныя працэдуры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика