Беларусы Масквы правялi пiкет каля пасольства Лiтвы
Кар. БЕЛТА
Пiкет супраць планаў урада Лiтвы пабудаваць паблiзу гранiц Беларусi могiльнiк ядзерных адходаў прайшоў у Маскве каля будынка лiтоўскай дыпламатычнай мiсii. Акцыю пратэсту iнiцыiравала Рэгiянальная нацыянальна-культурная аўтаномiя «Беларусы Масквы».
Кiраўнiк гэтай грамадскай арганiзацыi Аляксей Кавалевiч адзначыў, што маскоўскiя беларусы не страчваюць сувязi са сваёй гiстарычнай радзiмай i добра ведаюць, якiя беды прынесла ў Беларусь чарнобыльская катастрофа. Таму звестка аб намеры Лiтвы пабудаваць ядзерны могiльнiк выклiкала абурэнне ва ўсiх беларусаў, якiя пражываюць у Расii. «Могiльнiк не патрэбны i лiтоўскаму народу, паколькi гэты аб’ект можа стаць прычынай трансгранiчнай экалагiчнай катастрофы, — сказаў журналiстам Аляксей Кавалевiч. — Мы спадзяёмся, што лiтоўскi бок не пакiне нашы патрабаваннi без увагi». Удзельнiкi пiкета перадалi ў пасольства Лiтвы зварот, у якiм заклiкалi народ i ўрад гэтай краiны не дапусцiць будаўнiцтва могiльнiка радыеактыўных адходаў. «Стагоддзямi беларусы i лiтоўцы былi добрымi суседзямi, i сёння нельга разбураць традыцыi добрасуседства, ставiць пад пагрозу саму магчымасць жыць нашым народам на гэтай зямлi», — гаворыцца ў звароце.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пiкет супраць планаў урада Лiтвы пабудаваць паблiзу гранiц Беларусi могiльнiк ядзерных адходаў прайшоў у Маскве каля будынка лiтоўскай дыпламатычнай м
|
|