Лепшых менеджараў ушануюць у кастрычнiку...
Iгар ГРЫШЫН
Сёлета ўпершыню ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Якасць» пройдзе аб’яўлены Дзяржстандартам Беларусi конкурс «Лепшы менеджар па якасцi».
Як вынiкае з iнфармацыi камiтэта, узяць удзел у iм могуць спецыялiсты або кiраўнiкi службаў якасцi арганiзацый рэспублiкi ўсiх формаў уласнасцi, якiя дасягнулi значных вынiкаў у галiне менеджменту якасцi i працуюць у гэтай сферы не менш за тры гады. Акрамя таго, абавязковай умовай для ўдзелу з’яўляецца наяўнасць сертыфiкаванай сiстэмы менеджменту якасцi ў арганiзацыi, якую прадстаўляе ўдзельнiк. На думку арганiзатараў, конкурс будзе садзейнiчаць павышэнню канкурэнтаздольнасцi айчыннай прадукцыi i паслуг на знешнiм i ўнутраным рынку, павышэнню аўтарытэту кiраўнiкоў i спецыялiстаў у галiне менеджменту якасцi i iмiджу арганiзацыi. Да таго ж, як мяркуецца, дадзенае мерапрыемства прапагандуе перадавы вопыт у галiне менеджменту якасцi i садзейнiчае яго ўкараненню сярод арганiзацый краiны, дапаможа ўцягнуць шырокае кола кiраўнiкоў i спецыялiстаў у працу па выкарыстанню сучасных формаў i метадаў менеджменту якасцi. Несумненна i тое, што падобны конкурс павысiць i iмiдж прафесii менеджара па якасцi. Праводзiцца конкурс па шасцi намiнацыях: для менеджараў па якасцi арганiзацый сферы вытворчасцi колькасцю звыш 5000 працуючых, для менеджараў па якасцi арганiзацый сферы вытворчасцi колькасцю ад 1000 да 5000 працуючых, для менеджараў па якасцi арганiзацый колькасцю ад 500 да 1000 працуючых; для менеджараў па якасцi арганiзацый сферы вытворчасцi колькасцю да 500 працуючых; для менеджараў па якасцi арганiзацый сферы паслуг колькасцю да 100 працуючых; для менеджраў па якасцi арганiзацый сферы паслуг колькасцю больш 100 працуючых. Каб прадставiць свайго менеджара для ўдзелу ў конкурсе, арганiзацыя павiнна да 30 лiпеня гэтага года падаць заяўку, анкету ўдзельнiка i справаздачу аб яго працы ў галiне менеджменту якасцi ў сакратарыят Рэспублiканскай конкурснай камiсii па адрасу: вулiца Мележа, 3, 220113, г. Мiнск, БелДIСС, тэл. (017) 262 11 65, 262 18 52. Ацэньвацца прадстаўленыя дакументы будуць па практычных вынiках функцыянавання сiстэмы менеджменту якасцi; асабiстаму ўкладу ўдзельнiка конкурсу ў яе распрацоўку, укараненне i ўдасканальванне; яго навуковая i практычная дзейнасць у галiне якасцi. Пераможцы конкурсу будуць ушанаваныя на спецыяльнай цырымонii, якая запланавана на кастрычнiк.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ўпершыню ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Якасць» пройдзе аб’яўлены Дзяржстандартам Беларусi конкурс «Лепшы менеджар па якасцi»
|
|