Паведамленне прэс-цэнтра Канстытуцыйнага Суда
Канстытуцыйны Суд па звароту дэпутата Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу ў сваiм пасяджэннi 23 чэрвеня гэтага года разгледзеў пытанне выплаты страхавой кампенсацыi ў вынiку сутыкнення транспартных сродкаў як крынiц павышанай небяспекi.
Канстытуцыйны Суд прааналiзаваў адпаведныя нормы Грамадзянскага кодэкса, дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, у прыватнасцi, Палажэння аб страхавой дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь, якое зацверджана Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 верасня 2000 г., Палажэння аб парадку i ўмовах правядзення абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасцi ўладальнiкаў транспартных сродкаў, якое зацверджана Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 лютага 1999 г. (у рэдакцыi ад 9 лiпеня 2004 г.), а таксама iншых нарматыўных прававых актаў, якiя рэгулююць страхавую дзейнасць у частцы ўказанага пытання. На думку Канстытуцыйнага Суда, пры разглядзе пытанняў аб кампенсацыi страхоўшчыкам урону, якi нанесены пацярпеламу па дагаворах абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасцi ўладальнiкаў транспартных сродкаў, варта кiравацца спецыяльнымi нарматыўнымi прававымi актамi, у якiх прадугледжваецца, што ўрон, якi нанесены пацярпеламу па дагаворах унутранага страхавання, кампенсуецца i пры адсутнасцi вiны таго, хто нанёс урон. Такiм чынам, пры сутыкненнi двух транспартных сродкаў страхоўшчык абавязаны выплацiць страхавую кампенсацыю пры адсутнасцi вiны таго, хто нанёс урон (напрыклад, вадзiцеля транспартнага сродку). Л. МУРАШКА, памочнiк Старшынi Канстытуцыйнага Суда.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канстытуцыйны Суд па звароту дэпутата Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу ў сваiм пасяджэннi 23 чэрвеня гэтага года разгледзеў пытанне выплаты ст
|
|