Украiнскаму тэлебачанню забаранiлi паказваць Януковiча?ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ Лiдару Партыi рэгiёнаў Вiктару Януковiчу не далi выступiць у прамым эфiры Першага ўкраiнскага тэлеканала ў Дзень Канстытуцыi, якi рэспублiка адзначала ў сераду. Пра гэта паведамляецца ў афiцыйнай заяве партыi.Як сцвярджаюць прадстаўнiкi штаба партыi, запрашэнне выступiць у прамым эфiры Януковiч атрымаў у сераду ранiцай, аднак вечарам кiраўнiцтва канала паведамiла, што па званку з сакратарыята прэзiдэнта яго выступленне адмяняецца, i замест Януковiча выступiць кiраўнiк дзяржавы. Такiм чынам, адзначаецца ў заяве, «аранжавая ўлада паказала сапраўднае становiшча са свабодай слова ва Украiне». АРМIЯ IЗРАIЛЯ ПАЧАЛА МАСАВЫЯ АРЫШТЫ. ВПС НАНОСЯЦЬ УДАРЫ У адказ на забойства iзраiльскага пасяленца баевiкамi радыкальнай групоўкi «Камiтэты народнага супрацiўлення» iзраiльскiя войскi арыштавалi каля 70 высокапастаўленых актывiстаў радыкальнага руху «Хамас», сярод якiх — вiцэ-прэм’ер Насэр аш-Шар, мiнiстры, дэпутаты i мунiцыпальныя чыноўнiкi. Аперацыя праводзiлася ва Усходнiм Iерусалiме, Рамалаху, Калькiлье, Джэнiне i Наблусе. МЗС Iзраiля заявiла, што палесцiнскiя мiнiстры i дэпутаты арыштаваны за «тэрарыстычную ўрадавую палiтыку». Мiнiстр унутраных спраў Iзраiля паведамiў, што лiдары «Хамаса» знаходзяцца на допыце. Хутка яны будуць дастаўлены ў суд для прадаўжэння тэрмiну арышту. Учора армiя Iзраiля вяла артылерыйскi i ракетны абстрэл з паветра сектара Газа, у паўночных раёнах праводзiлася буйная танкавая аперацыя. ВПС Iзраiля парушылi мяжу з Сiрыяй i здзейснiлi палёт на нiзкай вышынi над летняй рэзiдэнцыяй сiрыйскага прэзiдэнта. Гэта павiнна было прадэманстраваць Башару Асаду, што Iзраiль разглядае Сiрыю як аднаго з удзельнiкаў канфлiкту. Менавiта Дамаск прадаставiў прытулак вышэйшым кiраўнiкам «Хамас». ПАРТЫЯ РЭГIЁНАЎ ЗАБЛАКIРАВАЛА ВЯРХОЎНУЮ РАДУ Учарашняе пасяджэнне часовага прэзiдыума парламента Украiны i ўпаўнаважаных фракцый было перанесена на пятнiцу. У сесiйнай зале прадстаўнiкi фракцыi Партыi рэгiёнаў працягвалi блакiраваць трыбуну, прэзiдыум, урадавую ложу, а таксама тэхнiчны апарат Вярхоўнай Рады, якi абслугоўвае электронную сiстэму галасавання. Як паведамiў лiдар сацыялiстычнай партыi Украiны Аляксандр Мароз, «блакiраванне не мае пад сабой юрыдычных падстаў». У той жа час ён прапанаваў «Нашай Украiне» замянiць кандыдатуру спiкера, з-за якой i ўзнiк канфлiкт. Паводле слоў Мароза, Пётр Парашэнка, кандыдатуру якога прапанавала прапрэзiдэнцкая партыя, вопытны палiтык i моцны менеджар, аднак звязаны з буйным бiзнэсам. А прэзiдэнт Юшчанка не аднойчы заяўляў, што бiзнэс i ўлада павiнны быць раздзелены. «Наша Украiна» са свайго боку не бачыць прычын iсцi на ўступкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiдару Партыi рэгiёнаў Вiктару Януковiчу не далi выступiць у прамым эфiры Першага ўкраiнскага тэлеканала ў Дзень Канстытуцыi, якi рэспублiка адзначала
|
|