21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сям’я: ад «а» да «я»

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Прамая лiнiя

На пытаннi чытачоў газеты адказвае намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Васiльеўна ШАМЕТАВЕЦ

(Працяг. Пачатак у нумары за 28 чэрвеня.)

 Дзе i на якiх умовах можна зрабiць так званую «экспертызу бацькоўства»?

Алена, г. Мiнск

— Такую экспертызу можна зрабiць у трох установах — Навукова-даследчым iнстытуце крымiналогii, крымiналiстыкi i судовай экспертызы Мiнiстэрства юстыцыi, Дзяржаўнай службе медыцынскiх i судовых экспертыз, а таксама ў Дзяржаўным экспертна-крымiналiстычным цэнтры Мiнiстэрства ўнутраных спраў. Сюды могуць накiраваць па рашэнню судоў. Аднак можна звярнуцца i па ўласнай iнiцыятыве. Праўда, варта мець на ўвазе, што экспертыза будзе каштаваць грошай.

 Чула, што ў Мiнску, апроч «дзяржаўнай» дапамогi на догляд за дзiцем ва ўзросце да 3 гадоў, iснуе дадатковая «сталiчная» даплата. Каму яна прадастаўляецца, i куды за ёй трэба звяртацца?

Святлана КОРЗУН, г. Мiнск

— Сапраўды, на маленькiх дзяцей рашэннем Мiнгарвыканкама ў сталiцы вызначана дадатковая выплата — у памеры 35 працэнтаў ад бюджэту пражытачнага мiнiмуму. Плюс да таго, таксама «за кошт горада» прадугледжана аднаразовая дапамога пры нараджэннi другога дзiця — у памеры 1 БПМ.

Прадастаўляюцца гэтыя дапамогi па заяўнаму прынцыпу, а звяртацца за iмi трэба ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва свайго раёна. Прычым заўважым: паколькi дадатковая выплата фiнансуецца з гарадскога бюджэту, яна прызначаецца толькi мiнчанам. I да таго ж — толькi на дзяцей ва ўзросце да 1 года.

 Апошнiм часам неаднаразова даводзiлася чуць, што сем’ям з дзецьмi павiнна спiсвацца па 20 бюджэтаў пражытачнага мiнiмуму не толькi з «iльготных», але i з «камерцыйных» крэдытаў на будаўнiцтва жылля. Калi запрацуе гэта правiла i каго яно будзе датычыцца? У прыватнасцi, вось сiтуацыя. У 2000 годзе ў нас нарадзiлася дачка, а ў 2003-м мы аформiлi «жыллёвы» крэдыт на агульных падставах. Цi дзейнiчае льгота ў такiм выпадку?

Алег СВIЗУНОЎ, г. Мiнск

— Сапраўды, у новай праграме «Дзецi Беларусi» прадугледжваецца пэўная палёгка па пагашэнню «няльготных» крэдытаў на будаўнiцтва жылля. У прыватнасцi, мяркуецца, што як пры нараджэннi, так i пры наяўнасцi 1 непаўналетняга дзiцяці даўгi сям’i па такому крэдыту стануць змяншацца на 20, другога дзiцяці — на 40, а трэцяга — на 50 бюджэтаў пражытачнага мiнiмуму. Зрэшты, падкрэслю: пакуль гэта толькi прапанова. I канкрэтныя правiлы тут будуць вызначацца ў 2007—2008 гадах.

 Цi магу я падчас цяжарнасцi назiрацца не ў дзяржаўнай палiклiнiцы, а ў прыватным медыцынскiм цэнтры? I цi атрымаю я ў такiм выпадку дапамогу?

Юлiя НАЙДУНОВА, г. Мiнск

— Штомесячную дапамогу на дзiця ва ўзросце да 3 гадоў вы будзеце атрымлiваць у любым выпадку. Iншая справа — так званая «заахвочвальная» аднаразовая дапамога, якая прызначаецца жанчыне, што стала на ўлiк да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi. Права на такую дае толькi даведка з дзяржаўнай арганiзацыi аховы здароўя. Адпаведна, вы павiнны назiрацца толькi тут. Дарэчы, Аксана, нагадаю, што зараз пры нараджэннi першага цi другога дзiцяці «заахвочвальная» дапамога складае 162 500, а пры нараджэннi трэцяга i наступных дзяцей — 243 750 рублёў.

 Дзiцяцi 5 гадоў. Цi могуць, у выпадку яго хваробы, выпiсаць бальнiчны не толькi мацi, але i бацьку?

Святлана КАНДРАШЭВIЧ, г. Мiнск

— Лiсток часовай непрацаздольнасцi прадастаўляецца працуючай асобе, якая фактычна здзяйсняе догляд за хворым дзiцем — гэта можа быць мацi, бацька цi нават бабуля. Аднак варта адзначыць, што такi «бальнiчны» можа выдавацца толькi аднаму чалавеку.

 Наколькi вядома, зараз наймальнiк абавязаны працягваць кантракт з мацi да таго часу, пакуль дзiцяцi не споўнiцца 5 гадоў. З улiкам гэтага, цi можна звольнiцца раней гэтага тэрмiну — адразу пасля выхаду з дэкрэтнага водпуску? I цi мае наймальнiк права мяне проста «не адпусцiць»?

Святлана, г. Мiнск

— У любым выпадку, калi вы жадаеце звольнiцца, вялiкiх перашкод тут быць не можа. I, да прыкладу, заўсёды ёсць магчымасць скасаваць кантракт «па дамоўленасцi бакоў».

 Цi прадугледжваецца для сем’яў льготнае крэдытаванне не на будаўнiцтва, а на рэканструкцыю жылых памяшканняў? I цi можна скарыстацца гэтай магчымасцю для рамонту прыватнага дома, калi сям’я ўжо аформiла крэдыт на iншыя мэты — спажывецкiя тавары?

Вольга РЫМКЕВIЧ, Баранавiцкi раён

— Увогуле, магчымасць атрымаць крэдыт на рэканструкцыю жылых памяшканняў iснуе. Аднак канкрэтны парадак тут усё ж лепш удакладнiць у банках. Там жа можна даведацца i аб шанцах на «другi» крэдыт — у прыватнасцi, наколькi нам вядома, звычайна гэта пытанне вырашаецца ў залежнасцi ад наяўнасцi крэдытных рэсурсаў i ад ступенi плацежаздольнасцi вашай сям’i.

(Працяг будзе.)


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў газеты адказвае намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика