Праваахоўнiк не купiўся...
Мiкалай ПЯТРОЎ
Пракуратурай Веткаўскага раёна ўзбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да жыхара Чачэрска, менеджара адной з фiрмаў.
Справа ў тым, што 35-гадовы «фiрмач» спрабаваў вывезцi ў Расiю на грузавым аўто 6 галоў буйной рагатай жывёлы, а вось дакументаў адпаведных на гэта не меў. А таму, каб вырашыць палюбоўна пытанне аб бесперашкодным праездзе, ён прапанаваў хабар у памеры 500 долараў ЗША старшаму лейтэнанту мiлiцыi. Аднак праваахоўнiк не купiўся на грошы прайдзiсвета, i апошнi быў затрыманы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратурай Веткаўскага раёна ўзбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да жыхара Чачэрска, менеджара адной з фiрмаў |
|