Аварыйны ўчастак...
Iгар ГРЫШЫН
Трагiчны фiнал мела дарожна-транспартнае здарэнне, якое ў сераду адбылося на дарозе Слабада—Навасады паблiзу вёскi Крынiца Смалявiцкага раёна.
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» старшы iнспектар па асаблiвых даручэннях Упраўлення ДАI МУС Лiлiя Комар, на пачатку дваннаццатай ночы 24-гадовы жыхар Смалявiчаў, кiруючы аўтамабiлем «Таёта» выехаў на паласу сустрэчнага руху i сутыкнуўся з аўтамабiлем «Форд», за рулём якога знаходзiўся 24-гадовы жыхар Мiнска. На жаль, гэтае ДТЗ каштавала жыцця чатыром чалавекам: загiнулi абодва вадзiцелi, а таксама двое пасажыраў «Таёты» — 18-гадовая дзяўчына i яе 15-гадовы брат, вучань 10-га класа. Як адзначыла ў гутарцы старшы iнспектар, участак дарогi, на якiм адбылося здарэнне, — карыстаецца нядобрай славай: аварый на iм фiксуецца шмат. А таму Дзяржаўтаiнспекцыя просiць вадзiцеляў быць вельмi пiльнымi на дарозе. Мiж iншым, учора ў краiне адбылося 25 ДТЗ, у якiх загiнулi 7 i атрымалi раненнi 26 чалавек.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трагiчны фiнал мела дарожна-транспартнае здарэнне, якое ў сераду адбылося на дарозе Слабада—Навасады паблiзу вёскi Крынiца Смалявiцкага раёна
|
|