21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Першыя беларускiя праекты фiнансуюцца Праграмай малых грантаў Глабальнага экалагiчнага фонду i ПРААН

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

У Мiнску адбылося афiцыйнае падпiсанне дагавораў на выкананне першых пяцi праектаў, якiя будуць фiнансавацца ў рамках Праграмы малых грантаў Глабальнага экалагiчнага фонду (ГЭФ) i Праграмы развiцця ААН (ПРААН). Сярод праектаў — праект па развiццю экалагiчна чыстай сельскагаспадарчай вытворчасцi ў Нацыянальным парку «Нарачанскi» i праект, якi павiнен дапамагчы ў вырашэннi праблем з уздзеяннем на навакольнае асяроддзе Барысаўскага раёна непрыдатных пестыцыдаў.

Праграма малых грантаў ГЭФ/ПРААН накiравана на падтрымку грамадскiх iнiцыятыў, якiя садзейнiчаюць паляпшэнню экалагiчнай сiтуацыi. Праграма прадугледжвае выдзяленне грантаў памерам да 50 тыс. долараў ЗША няўрадавым арганiзацыям i мясцовым грамадскiм аб’яднанням, якiя займаюцца пытаннямi аховы навакольнага асяроддзя. З 1992 года ў рамках праграмы фiнансавая падтрымка была аказана экалагiчным праектам у больш чым 90 краiнах свету.

Iнiцыятары праекта па развiццю экалагiчна чыстай сельскагаспадарчай вытворчасцi ў Нацыянальным парку «Нарачанскi» (грамадскае аб’яднанне «Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага краю») плануюць стварыць у рэгiёне мадэль экалагiчна чыстай фермы на плошчы ў 20 гектараў. Зрабiць гэта плануецца на базе Свiрскага сельскагаспадарчага лiцэя.

Мiжнароднае грамадскае аб’яднанне «Экасфера» плануе ажыццявiць пераўпакоўку ў спецыяльную тару i размяшчэнне ў новых складскiх памяшканнях каля 200 тон непрыдатных пестыцыдаў, якiя сёння захоўваюцца ў Барысаўскiм раёне ў неналежных умовах (што стварае пагрозу для навакольнага асяроддзя i здароўя мясцовых жыхароў).

Як адзначыла падчас цырымонii падпiсання дагавораў прадстаўнiк ААН/ПРААН у Беларусi Джыхан Султанаглу, ажыццяўленне праектаў у рамках Праграмы малых грантаў у iншых краiнах прадэманстравала, што нават пры невялiкiм фiнансаваннi мясцовыя супольнасцi здольныя ажыццяўляць праекты, якiя прыводзяць да значных пазiтыўных змен у жыццi мясцовага насельнiцтва i адначасова ўносяць уклад у глабальнае захаванне навакольнага асяроддзя. Паводле слоў першага намеснiка мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Беларусi Аляксандра Апацкага, рэалiзацыя Праграмы малых грантаў у Беларусi «адпавядае нацыянальным iнтарэсам краiны».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праграма малых грантаў ГЭФ/ПРААН накiравана на падтрымку грамадскiх iнiцыятыў, якiя садзейнiчаюць паляпшэнню экалагiчнай сiтуацыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика