Месцаў для купання становiцца менш
Надзея НIКАЛАЕВА
Нягледзячы на тую акалiчнасць, што купальны сезон яшчэ толькi пачынае «набiраць абароты», дзяржаўнай санэпiдслужбай ўжо вынесена 20 пастаноў аб забароне на купанне ў месцах масавага адпачынку на беларускiх вадаёмах.
Паводле iнфармацыi Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя, самая вялiкая колькасць закрытых пляжаў размешчана на тэрыторыi Брэсцкай вобласцi: гэта азёры Палонка, Паўлiнава, Гаць, Свяцiлаўскае, возера ў вёсцы Хаткi Баранавiцкага раёна, сажалка ў вёсцы Крошын, пляж санаторыя-прафiлакторыя «Надзея» на рацэ Мухавец, пляж санаторыя «Буг» таксама на Мухаўцы, возера ў вёсцы Кублiк Драгiчынскага раёна i некаторыя iншыя. У Мiнскай вобласцi нельга купацца ў рацэ Уша Маладзечанскага раёна, у Салдацкiм возеры (урочышча Дубоўка Вiлейскага раёна), у вёсках Звярынiчы i Янушкавiчы Лагойскага раёна, у рацэ Нача на пляжы турбазы «Нача» Крупскага раёна. У Гродзенскай вобласцi санэпiдслужба закрыла для купання пляж вадасховiшча Зэльва, а ў Магiлёўскай вобласцi — раку Днепр у межах Шклова. У Вiцебскай, Гомельскай абласцях, а таксама ў беларускай сталiцы пакуль што адкрыты для купання абсалютна ўсе месцы масавага адпачынку на вадаёмах. Але спецыялiсты папярэджваюць, што працяглая спякота цягне за сабой iнтэнсiўнае размнажэнне мiкраводарасцяў, падчас якога прыкметна знiжаюцца самаачышчальныя здольнасцi вады. Падставай для вынясення забароны на купанне з’яўляецца перавышэнне нарматыву ўтрымання ў вадзе кiшэчнай палачкi: той, хто праiгнаруе забарону санэпiдэмслужбы, рызыкуе падхапiць у вадзе тое цi iншае кiшэчнае расстройства. У купальны сезон адбор узораў для бактэрыялагiчнага даследавання вады праводзiцца ў сярэднiм адзiн раз на тыдзень.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле iнфармацыi Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя, самая вялiкая колькасць закрытых пляжаў размешчана на тэрытор |
|