Шукай адказы летам
Ларыса ЦIМОШЫК
«Летнi багаслоўскi iнстытут» сабраўся ў гэтыя днi пад Радашковiчамi. Гэта па сутнасцi мiжнародная навуковая канферэнцыя, але сёлета яна прапаноўвае для абмеркавання не толькi багаслоўскiя пытаннi. У цэнтры ўвагi яшчэ балючыя сацыяльныя праблемы i стаўленне да iх Царквы. Прымаюць удзел у абмеркаваннях не толькi спецыялiсты, але i маладыя людзi, якiя шукаюць адказы на многiя пытаннi. Напрыклад, працягваецца размова аб праблеме СНIД i адносiнах вернiкаў да ВІЧ-iнфiцыраваных. У канферэнцыi прымаюць удзел як праваслаўныя, так i католiкi.
Упершыню «Летнi багаслоўскi iнстытут» быў арганiзаваны ў 1999 годзе па iнiцыятыве маскоўскага Бiблейска-Багаслоўскага Iнстытута святога апостала Андрэя i беларускага Хрысцiянскага Адукацыйнага Цэнтра iмя святых Кiрылы i Мяфодзiя. Сёлета наш Цэнтр адзначае сваё дзесяцiгоддзе. З гэтай нагоды «Летнi iнстытут» вырашыла наведаць прадстаўнiца Сусветнага Савета Цэркваў доктар Нiамбура Ньароге, якая адказвае за адукацыйныя праекты.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Летнi багаслоўскi iнстытут» сабраўся ў гэтыя днi пад Радашковiчамi. Гэта па сутнасцi мiжнародная навуковая канферэнцыя, але сёлета яна прапаноўвае дл |
|