Плакат заўжды на варце
Ларыса ЦIМОШЫК
Па плакатах мастака Якуна Хайрулiна можна вывучаць гiсторыю. Па iх вы пазнаеце, як яшчэ нядаўна савецкiя людзi змагалiся за мiр, колькi сiл яны трацiлi на выкананне «пяцiгодак», з якiм настроем сустракалi партыйныя з’езды, як адзначалi дзяржаўныя святы, юбiлеi, колькi часу прысвячалi ахове навакольнага асяроддзя, а колькi — уласнаму здароўю.
Сам мастак бачыў гэту гiсторыю на ўласныя вочы. Выстава плаката, якая адкрылася ў Рэспублiканскай мастацкай галерэi, прысвечана 75-годдзю Якуна Хайрулiна. Сам мастак працуе ў галiне жывапiсу, акварэлi, афармiцельскага мастацтва, але на яго юбiлейнай выставе прадстаўлены менавiта 50 лепшых плакатаў, многiя з iх у свой час былi адзначаны на розных конкурсах. Напрыклад, «Чэ Гевара» быў прызнаны адным з лепшых на мiжнародных конкурсах плакатаў у Гаване i Маскве. Праца «Што пакiнем нашчадкам» была адзначана на Усесаюзным конкурсе ў Кiеве. «СНIД» — выклiкаў увагу на Рэспублiканскiм конкурсе. Плакат «Сумленне» экспанаваўся на выставах у Расii, Францыi, Германii, ЗША. Дарэчы, працы мастака знаходзяцца зараз у многiх краiнах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава плаката, якая адкрылася ў Рэспублiканскай мастацкай галерэi, прысвечана 75-годдзю Якуна Хайрулiна
|
|