Па вышэйшаму класу
Магда КРЭПАК
У Мiнску зноў з’явiлiся маршруты высокай культуры. Аб гэтым паняццi, вядомым многiм яшчэ з савецкiх часоў, гараджане паспелi прызабыць. Сталiчныя транспартнiкi вырашылi адрадзiць гэты брэнд. Як расказаў намеснiк генеральнага дырэктара унiтарнага прадпрыемства «Мiнсктранс» Уладзiмiр Вайзнер, шэсць з сямi аўтобусных паркаў вызначылi па аднаму маршруту, на якiх плануюць абслугоўваць пасажыраў па вышэйшаму класу. Гэта аўтобусныя маршруты 2, 52, 69, 73, 88, 91. На iх выпусцяць новыя машыны апошняга пакалення, як правiла, аснашчаных электронным табло, а за рулём будуць лепшыя вадзiцелi. Iнтэрвал руху павiнен быць стабiльным.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта аўтобусныя маршруты 2, 52, 69, 73, 88, 91
|
|