Гарачае дыханне «Канскага льва»
Ларыса ЦIМОШЫК
На фестывалi рэкламы «Канскiя львы» другi год запар адзначана праца беларускага агенцтва «КРЫНЬ/STARKOM». Распрацоўка медыя-кампанii «Вымерай сваё дыханне» (рэклама жавальнай гумкi) патрапiла ў шорт-лiст самага прэстыжнага рэкламнага фестывалю. У адрозненне ад мiнулага года беларускаму агенцтву не дастаўся «Канскi леў», але i намiнацыю на яго можна лiчыць гонарам. Сёлета толькi дзве працы з постсавецкай прасторы былi адзначаны на фестывалi: у конкурсе прома-акцый узнагароду атрымалi расiяне.
Сёлета да ўдзелу ў фестывалi прапаноўвалiся 24 862 работы з усяго свету, якiя былi прадстаўлены ў дзевяцi конкурсных праграмах: тэлебачанне, радыё, друкаваная i наружная рэклама, прома-акцыi, дырэкт-маркетынг, Iнтэрнэт-медыя, i рэкламныя кампанii. Аляксандр Шавялевiч, творчы дырэктар агенцтва «КРЫНЬ/STARCOM», якi пабываў сёлета на самiм фестывалi, быў уражаны высокiм узроўнем прадстаўленых работ, жорсткай канкурэнцыяй i прынцыповымi адносiнамi журы, якое ацэньвала працу рэкламшчыкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На фестывалi рэкламы «Канскiя львы» другi год запар адзначана праца беларускага агенцтва «КРЫНЬ/STARKOM» |
|