Чыстая пiтная вада будзе ва ўсiх cельскiх рэгiёнах Мiншчыны
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Праблема цэнтралiзаванага забеспячэння сельскiх рэгiёнаў вадой, паляпшэння яе якасцi будзе вырашацца згодна з абласной праграмай «Чыстая вада». За пяць гадоў у многiх рэгiёнах Мiншчыны з’явяцца станцыi па абезжалезванню, водазаборныя сiстэмы, новыя свiдравiны, будзе праведзена сур’ёзная рэканструцыя i рамонт старых сетак водазабеспячэння. Пытанне якасцi пiтной вады асаблiва хвалюе жыхароў Лагойскага i Мiнскага раёнаў.
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» генеральны дырэктар абласнога прадпрыемства «Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркi» Мiкалай СКАЛАБА, жыхары гэтых рэгiёнаў ужо сёлета адчуюць iстотнае паляпшэнне якасцi пiтной вады, таму што пачалася рэканструкцыя ачышчальных сiстэм. Акрамя таго, у Маладзечне з’явiцца доўгачаканая станцыя па ачыстцы i абезжалезванню, водазаборныя сiстэмы будуць пабудаваны ў Дзяржынску, Валожыне, рэканструкцыi чакае водазабор у Жодзiне. — Фiзiчны i тэхнiчны знос абсталявання ў некаторых рэгiёнах Мiншчыны дасягае 70— 80 працэнтаў. Таму будзе пабудавана каля 60 новых свiдравiн, каля 500 чакаюць рамонту. На ўсе праекты з рэспублiканскага, абласнога i мясцовых бюджэтаў выдаткавана каля 128 мiльярдаў рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытанне якасцi пiтной вады асаблiва хвалюе жыхароў Лагойскага i Мiнскага раёнаў |
|