Янка Купала прыйшоў у Маскву
Анатоль БУТЭВIЧ
У расiйскай сталiцы практычна гатовы да адкрыцця помнiка народнаму паэту Беларусi. Як i належыць, першымi абжываюць абноўленую тэрыторыю звыклага iм сквера дзецi. Жвавыя хлапчукi плюхаюць рукамi ў крынiчнай вадзiцы, пакуль iхнiя мамы з бабулямi адпачываюць ад небывалай спёкi ў цяньку на лаўках, што прытулiлiся пад дрэвамi. Самыя смелыя ахвоча падымаюцца па ўтравелых сходах-камянях пагорка, каб памерацца ростам з дзядзькам Янкам, дакранаюцца да бронзавай папараць-кветкi. I, як дасведчаныя экскурсаводы, тлумачаць цiкаўным, што гэта вядомы беларускi паэт, якi некалi жыў у Маскве. А гэта важна, бо на помнiку пакуль што няма адпаведнага надпiсу — будаўнiчыя работы яшчэ не закончаны, i помнiк афiцыйна не адкрыты. Ды не адменiш ужо таго факта, што Янка Купала прыйшоў у Маскву. Назаўсёды. Прыпынiўся на адным з буйнейшых яе праспектаў — Кутузаўскiм, памiж дамамi 28 i 30. Ва ўтульным невялiкiм скверы, у атачэннi старых дрэў, якiя шмат пабачылi на сваiм вяку, сярод сёлетнiх пасадак маладзенькiх бярозак, клёнаў i каштанаў, мiж кветак i кустоў на невысокiм штучным пагорку, пакрытым аксамiтнай муравой, стаiць наш пясняр, задуменна падняўшы вочы да неба. Нiбыта шукае там зорку Венеру, якая будзе давеку паказваць яму шлях да роднай Беларусi, нагадваць пра свой край, за лёс якога ён выдыхнуў да шчымлiвасцi пранiклiвыя словы: Малюся я небу, зямлi i прастору, Добра вядомы гэты маскоўскi праспект i таксама слынны. Непадалёк ад помнiка Янку Купалу, па гэтым жа баку вулiцы знаходзяцца помнiкi Баграцiёну, Кутузаву, Панарама Барадзiнскай бiтвы. Шырокую плынь Кутузаўскага праспекта пераразае Трыумфальная арка. А наперадзе мемарыял на Паклоннай гары — велiчны комплекс у гонар Вялiкай Перамогi савецкага народа ў Вялiкай Айчыннай вайне. Дзякуючы рупнасцi нашых вядомых скульптараў бацькi i сына Льва i Сяргея Гумiлеўскiх бронзавая скульптура Янкi Купалы будзе нагадваць кожнаму масквiчу i госцю Масквы пра нашага слыннага песняра. Помнiк ужо ўстаноўлены, тэрыторыя добраўпарадкавана, i нават жвавая крынiчка бруiцца Афiцыйнае адкрыццё помнiка яшчэ наперадзе, але ўжо сёння iдуць да яго людзi. Нечая неабыякавая рука запалiла свечку, пра што сведчаць рэшткi воску на свежай яшчэ бронзе, — вiдаць, на дзень памяцi, якi адзначаўся 28 чэрвеня. Значыць, не будзе тут адзiнока дзядзьку Янку, не будзе ён самоцiцца ўдалечынi ад роднай Вязынкi, якая сто дваццаць чатыры гады таму выпусцiла яго ў вялiкi свет жыцця i паэзii. Масква, 5 лiпеня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У расiйскай сталiцы практычна гатовы да адкрыцця помнiка народнаму паэту Беларусi
|
|