Прэзiдэнт павiншаваў Нацыянальны аркестр сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Беларусi з 20-годдзем
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Нацыянальны аркестр сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Беларусi з 20-годдзем з дня заснавання.
У вiншаваннi, у прыватнасцi, гаворыцца: «За гэтыя гады, напоўненыя натхнёнай i плённай працай, ваш калектыў стаў адным з лепшых аркестраў краiны, заваяваў вялiкую папулярнасць i прызнанне слухачоў. Сёння Нацыянальны аркестр сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Рэспублiкi Беларусь па праву з’яўляецца адной з вiзiтных картак беларускай культуры». «Няхай жа творчасць вашага выдатнага калектыву i ў далейшым прымнажае дасягненнi i славу нацыянальнага мастацтва як у Беларусi, так i за мяжой», — пажадаў Аляксандр Лукашэнка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння Нацыянальны аркестр сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Рэспублiкi Беларусь па праву з’яўляецца адной з вiзiтных картак беларускай культуры
|
|