21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь»

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 31 мая 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 16 чэрвеня 2006 года

Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 1 жнiўня 2002 года «Аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 88,
2/885) наступныя дапаўненнi i змяненнi:

1. Абзац пяты артыкула 12 дапоўнiць словамi «i мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь».

2. У частцы першай артыкула 13:

абзац другi выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«хоць бы адзiн з бацькоў дзiцяцi знаходзiцца ў грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь незалежна ад месца нараджэння дзiцяцi;»;

абзацы трэцi i чацвёрты выключыць;

абзацы пяты i шосты лiчыць адпаведна абзацамi трэцiм i чацвёртым.

3. У артыкуле 14:

у частцы першай:

абзац першы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Любая асоба, якая дасягнула
18-гадовага ўзросту, мае права звярнуцца з заявай аб прыёме ў грамадзянства Рэспублiкi Беларусь, калi яна:»;

абзац чацвёрты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«пражывае на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь пасля атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспублiцы Беларусь на працягу сямi гадоў няспынна, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткай трэцяй гэтага артыкула. Тэрмiн пражывання на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь лiчыцца няспынным, калi асоба выязджала за межы Рэспублiкi Беларусь не менш чым на тры месяцы на працягу кожнага года;»;

абзац шосты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«не мае грамадзянства, або страчвае грамадзянства замежнай дзяржавы ў выпадку набыцця грамадзянства Рэспублiкi Беларусь, або звярнулася ў паўнамоцны орган замежнай дзяржавы з заявай аб спыненнi грамадзянства замежнай дзяржавы, якое ў яе маецца, за выключэннем выпадкаў, калi спыненне грамадзянства замежнай дзяржавы немагчыма па незалежных ад асобы прычынах.»;

у частцы трэцяй:

абзац чацвёрты выключыць;

абзац пяты лiчыць абзацам чацвёртым;

дапоўнiць артыкул часткай чацвёртай наступнага зместу:

«Прыём у грамадзянства Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца з улiкам iнтарэсаў Рэспублiкi Беларусь.».

4. Артыкул 15 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 15. Набыццё грамадзянства Рэспублiкi Беларусь у парадку рэгiстрацыi

Любая асоба, якая дасягнула
18-гадовага ўзросту i пастаянна пражывае на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, знаходзiцца ў грамадзянстве былога СССР i не знаходзiцца ў грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь, адказвае патрабаванням абзацаў другога, трэцяга i шостага часткi першай артыкула 14 гэтага Закона, мае права звярнуцца з заявай аб набыццi грамадзянства Рэспублiкi Беларусь у парадку рэгiстрацыi, калi яна:

нарадзiлася або пастаянна пражывала на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь да 12 лiстапада 1991 года;

з’яўляецца мужам (жонкай) асобы, якая набывае грамадзянства Рэспублiкi Беларусь у парадку рэгiстрацыi на падставе, прадугледжанай абзацам другiм гэтага артыкула;

з’яўляецца продкам асобы, якая набывае, набыла або магла набыць грамадзянства Рэспублiкi Беларусь у парадку рэгiстрацыi на падставе, прадугледжанай абзацам другiм гэтай часткi.

Грамадзянства Рэспублiкi Беларусь без выканання ўмоў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, могуць набыць у парадку рэгiстрацыi:

дзецi, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, — па сумеснай заяве бацькоў, адзiн з якiх знаходзiцца ў грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь, або па заяве аднаго з бацькоў, якi знаходзiцца ў грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь, калi месца знаходжання другога бацькi невядома, або па заяве адзiнага бацькi, якi знаходзiцца ў грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь;

дзецi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, адзiны вядомы бацька або абодва бацькi якiх памерлi, пазбаўлены бацькоўскiх правоў, адмовiлiся ад выхавання дзiцяцi або далi згоду на яго ўсынаўленне, прызнаны ў судовым парадку недзеяздольнымi, якiя без вестак прапалi або памёрлi, а таксама недзеяздольныя асобы, над якiмi ўстаноўлена апека або папячыцельства, — па заяве апекуна (папячыцеля), узгодненаму з органам апекi i папячыцельства.».

5. Абзац шосты артыкула 16 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«дэпартавалася або высылалася з Рэспублiкi Беларусь, — да заканчэння тэрмiну забароны ўезду ў Рэспублiку Беларусь;».

6. Артыкул 19 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 19. Страта грамадзянства Рэспублiкi Беларусь

Грамадзянства Рэспублiкi Беларусь страчваецца:

па прычыне паступлення асобы на воiнскую службу, службу ў палiцыю, органы бяспекi, юстыцыi або iншыя дзяржаўныя органы замежнай дзяржавы пры адсутнасцi падстаў, прадугледжаных артыкулам 20 гэтага Закона;

па заяве бацькоў (адзiнага бацькi) у адносiнах да дзiцяцi, якое набыло нароўнi з грамадзянствам замежнай дзяржавы грамадзянства Рэспублiкi Беларусь. Страта грамадзянства Рэспублiкi Беларусь дзiцем ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў дапускаецца толькi са згоды дзiцяцi, выражанай у пiсьмовай форме i натарыяльна засведчанай;

на падставах, прадугледжаных мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.».

7. У частцы другой артыкула 23 слова «заверанага» замянiць словам «засведчанага».

8. Частку чацвёртую артыкула 27 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«У дзiцяцi, усыноўленага мужам i жонкай, якiя з’яўляюцца замежнымi грамадзянамi, або замежным грамадзянiнам, грамадзянства Рэспублiкi Беларусь можа быць спынена пасля дасягнення iм 18-гадовага ўзросту ў парадку выхаду з грамадзянства.».

9. Артыкул 31 пасля абзаца пятага дапоўнiць абзацамi наступнага зместу:

«рэгiструюць страту грамадзянства Рэспублiкi Беларусь асобамi, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

вырашаюць пытаннi змянення грамадзянства на падставах, прадугледжаных мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь;

ажыццяўляюць кантроль за спыненнем замежнага грамадзянства ў асоб, прынятых у грамадзянства Рэспублiкi Беларусь;»;

абзац шосты лiчыць абзацам дзевятым.

10. У артыкуле 32:

абзац пяты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«рэгiструюць страту грамадзянства Рэспублiкi Беларусь асобамi, якiя пастаянна пражываюць за мяжой;»;

пасля абзаца пятага дапоўнiць артыкул абзацамi наступнага зместу:

«вырашаюць пытаннi змянення грамадзянства на падставах, прадугледжаных мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь;

ажыццяўляюць кантроль за спыненнем замежнага грамадзянства ў асоб, прынятых у грамадзянства Рэспублiкi Беларусь;»;

абзац шосты лiчыць абзацам восьмым.

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу праз тры месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 3, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.

Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у двухмесячны тэрмiн з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона:

падрыхтаваць i ўнесцi ва ўстаноўленым парадку прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падначаленымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

22 чэрвеня 2006 года, г. Мiнск.

№ 129-З

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика