Ахвяры дрэннай звычкi
Iгар ГРЫШЫН
Выпадковасць выратавала жыццё жанчыне, муж якой i сваякi загiнулi ў агнi.
Трагiчнае здарэнне на выхадныя адбылося ў вёсцы Лебедзева, што ў Маладзечанскiм раёне. Як паведамiлi ў Мiнскiм абласным упраўленнi МНС, тут тры чалавекi сталi ахвярамi пажару. Сям’я, якая перабралася ў вёску з Маладзечна, мацi, яе дарослая дачка i сын з жонкай, у гэты дзень нешта адзначалi, выпiлi. А вечарам i здарылася бяда: паводле папярэдняй iнфармацыi, пажар справакавала кiнутая цыгарэта. Нявестка знаходзiлася на вулiцы. Калi зайшла ў дом, убачыла, што гарыць дыван. Яна паспрабавала затушыць агонь з дапамогай вядра вады, аднак марна. Выбегшы на двор, жанчына страцiла прытомнасць. Выратавальнiкi, якiя прыбылi па выклiку на месца здарэння, знайшлi пацярпелую пад дрэвам. А вось выратаваць астатнiх членаў сям’i, на жаль, ужо не ўдалося.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выпадковасць выратавала жыццё жанчыне, муж якой i сваякi загiнулi ў агнi |
|