Закон. I праца
Сяргей ГРЫБ. Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА
Прамая лiнiя — Мяне завуць Алена. Як кажуць, карыстаючыся момантам, хацелася б атрымаць невялiкую кансультацыю. Зараз працую ў рэжыме 12-гадзiннага працоўнага дня па наступнаму графiку: два днi працоўныя, два — выхадныя. Цi магу я, у сувязi з цяжарнасцю, перайсцi на 8-гадзiнны працоўны дзень? — Паводле нашага заканадаўства, цяжарныя жанчыны павiнны працаваць толькi ў дзённым рэжыме. Адпаведна, перавесцi вас на 8-гадзiнны дзень — прамы абавязак наймальнiка. Апроч таго зараз, Алена, без вашай асабiстай згоды наймальнiк не можа прыцягваць вас да «звышурочных» работ. Праўда, першая i галоўная ўмова для гэтага — прадастаўленне даведкi аб цяжарнасцi. — Тэлефаную з Гомельскай вобласцi, завуць мяне Ганна. А нагода такая. На восьмым тыднi цяжарнасцi я стала на ўлiк у жаночай кансультацыi i атрымала накiраванне ў бальнiцу. Аднак туды я не паехала па вельмi простай прычыне — з-за хваробы старэйшага дзiцяцi. У вынiку ж пасля родаў медыкi адмовiлiся даць даведку, што я стала на ўлiк да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi. I, адпаведна, мне не выплачваюць так званую «заахвочвальную дапамогу». Гэта правiльна? — Выдаць даведку для атрымання «заахвочвальнай» дапамогi абавязаны пры двух умовах. Па-першае, вы павiнны былi стаць на ўлiк у жаночай кансультацыi да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi. А па-другое — выконваць усе патрабаваннi ўрача. Такiм чынам, хутчэй за ўсё, менавiта другая акалiчнасць i стала падставай для адмовы. Тым не менш, Ганна, вам можна параiць звярнуцца з заявай у раённае тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне — там павiнны разабрацца ў сiтуацыi i ацанiць правамоцнасць рашэння вашага акушэра-гiнеколага. — Муж працуе на збожжаўборачным камбайне па 12 гадзiн у дзень. Цi дазваляе гэта наша заканадаўства? Другое пытанне. Сельгаспрадпрыемства прапанавала сваiм работнiкам харчаванне. Мой муж вырашыў ад яго адмовiцца. Цi павiнны яму рабiць даплаты за «нявыкарыстаныя» абеды? I трэцяе. На мой погляд, у нашай гаспадарцы — вельмi нiзкiя зарплаты. Як можна праверыць правiльнасць iх налiчэння? Зоя Аляксееўна Драгун, Шчучынскi раён — На перыяд жнiва, актыўных вяснова-асеннiх палявых работ наймальнiк мае права працягваць працоўны дзень да 12 гадзiн. Праўда, апошнi варыянт магчымы толькi пры адной умове — пiсьмовай згодзе самога работнiка. Наконт абедаў. Пытанне гэта няпростае, i адказ на яго шмат у чым залежыць ад таго, на якiх умовах яны прадастаўляюцца работнiкам вашага сельгаспрадпрыемства. Бо адна справа, калi ў калектыўным дагаворы цi ў палажэннi аб харчаваннi запiсана, што работнiк можа выбiраць, атрымлiваць яму абед цi яго грашовы кошт. I зусiм iншая — калi вызначана магчымасць атрымлiваць толькi абеды. У апошнiм выпадку «грашовая кампенсацыя» можа i не выплачвацца. Прычым абвiнавацiць у якiх-небудзь парушэннях гаспадарку тут, вiдаць, нельга — у рэшце рэшт, харчаванне вашаму мужу яна прапанавала. Што да праверкi правiльнасцi налiчэння зарплаты, то з такой просьбай вы, Зоя Аляксееўна, можаце звярнуцца ва ўпраўленне сельскай гаспадаркi i харчавання цi ва ўпраўленне па працы i сацыяльнай абароне свайго раёна. Або, як варыянт, у камiтэт сельскай гаспадаркi i харчавання цi ў камiтэт па працы i сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама. — Наколькi вядома, зараз наймальнiк абавязаны працягваць кантракт з мацi да таго часу, пакуль яе дзiцяцi не споўнiцца 5 гадоў. Цi распаўсюджваецца такое ж правiла i на жанчын, якiя працуюць па працоўнаму дагавору? Аляксей Алегавiч Мацкевiч, г. Мiнск — Не. Узгаданы вамi ўказ кiраўнiка дзяржавы № 369 ад 2 чэрвеня гэтага года распаўсюджваецца толькi на мацi, якiя працуюць па кантрактах. — Атрымалася так, што ў вынiку канфлiкту на рабоце я была вымушана напiсаць заяву на звальненне «па ўласнаму жаданню». У сувязi з гэтым, цi можна аднавiцца на ранейшым месцы зараз? I яшчэ. Цi ёсць пры працаўладкаваннi якiя-небудзь iльготы для мацi-адзiночкi? Наталля Васiльеўна, Баранавiцкi раён — Вельмi шкада, Наталля Васiльеўна, аднак чым-небудзь дапамагчы вам у такой сiтуацыi практычна нерэальна. I менавiта таму, што вы напiсалi заяву з просьбай аб звальненнi «па ўласнаму жаданню». Што ж да другога пытання, то трэба зазначыць, што нi пры працаўладкаваннi, нi пры звальненнi нiякiх iльгот мацi, якая адна выхоўвае дзiця ва ўзросце больш за 14 гадоў, наша заканадаўства не прадугледжвае. — Пытанне з Капыльскага раёна. На рабоце ў мужа, якi працуе вадзiцелем, прайшла рэвiзiя, якая, на мой погляд, з-за няспраўнасцi спiдометраў выявiла перарасход палiва за апошнiя тры гады. Цi могуць утрымаць кошт гэтага палiва з зарплаты зараз? — Падобнае ўтрыманне магчыма толькi ў адным выпадку — калi дае згоду сам работнiк. Прычым калi яго згоды няма, а ўтрыманнi ўсё ж робяцца, мы можам параiць звярнуцца ў Слуцкую мiжраённую iнспекцыю працы, дзе i павiнны дапамагчы аднавiць вашы правы. — Цi можа наймальнiк плацiць зарплату меншую, чым бюджэт пражытачнага мiнiмуму? I другое пытанне. Цi абавязаны жанчыне, якая выходзiць з водпуску па догляду за дзiцем ва ўзросце да 3 гадоў, прадаставiць яе ранейшае месца працы? Iрына Уладзiмiраўна Пушкарова, Бераставiцкi раён — Давайце адразу ўдакладнiм. Найменшы памер аплаты — гэта не бюджэт пражытачнага мiнiмуму, а мiнiмальная зарплата. Памер апошняй, дарэчы, складае на сёння 156 900 рублёў. Прычым незалежна ад формы ўласнасцi арганiзацыi наймальнiк абавязаны плацiць не менш за «мiнiмалку» пры дзвюх умовах — калi работнiк заняты поўны працоўны дзень i пры гэтым выконвае ўсе нормы працы. А зараз па другому пытанню. Прадастаўленне ранейшай вакансii жанчыне, якая выходзiць з водпуску па догляду за дзiцем ва ўзросце да 3 гадоў, з’яўляецца зноў-такi абавязковым патрабаваннем заканадаўства. I змяненне месца работы ў такой сiтуацыi, Iрына Уладзiмiраўна, дапушчальнае толькi з вашай асабiстай згоды. — Са мной заключылi кантракт i, паводле яго, я працую па 5-му разраду. Аднак такой работы ў нашай арганiзацыi няма. Таму на справе я працую па больш нiзкаму, 4-му разраду, i, адпаведна, атрымлiваю меншую зарплату. Цi правiльна гэта? I, апроч таго, хацелася б даведацца — якой можа быць максiмальная працягласць адпачынку? Святлана Аляксандраўна, г. Мiнск — Тут трэба разбiрацца, чым тлумачыцца падобны перавод. I цi з’яўляецца ён пастаянным або звязаны з вытворчай неабходнасцю. Прычым у апошнiм выпадку варыянт вашай работы па 4-му разраду магчымы. Аднак у такiм разе (калi, зразумела, на пераход на больш нiзкi разрад не пагадзiлiся вы самi) плацiць усё роўна павiнны па 5-му разраду. Калi ж такой згоды вы не давалi, а зарплата налiчваецца па 4-му разраду, то лепш звярнуцца ў камiсiю па працоўных спрэчках на сваiм жа прадпрыемстве. Камiсiя павiнна ацанiць сiтуацыю i прыняць адпаведнае рашэнне, якое, заўважым, з’яўляецца абавязковым для наймальнiка. I пра водпускi. Iх мiнiмальная працягласць у нашай краiне — 21 каляндарны дзень. I да гэтага тэрмiну дадаюцца ўсе водпускi дадатковыя — за ненармаваны працоўны дзень, за шкодныя ўмовы працы, за працяглы стаж работы. Праўда, тут ёсць i пэўныя абмежаваннi — агульная працягласць адпачынку не павiнна перавышаць 35 каляндарных дзён. Звыш гэтага тэрмiну могуць быць толькi днi дадатковага водпуску, якiя вызначаны па кантракту. I яшчэ. Трэба заўважыць, што водпуск за шкодныя ўмовы прадастаўляецца цалкам, незалежна ад таго, выходзiць яго працягласць за рамкi максiмальнага 35-дзённага водпуску цi не. — Непакояць з Пухавiцкага раёна, а праблема наступная. На ферме, дзе мы працуем, няма лiчыльнiкаў, таму як робiцца аплата за малако — застаецца толькi здагадвацца. Што вы параiце ў такой сiтуацыi? — У такой сiтуацыi раiм звярнуцца з пiсьмовай заявай ва ўпраўленне сельскай гаспадаркi i харчавання Пухавiцкага райвыканкама, дзе, уласна кажучы, i павiнны высветлiць, як ацэньваюцца вынiкi работы на вашай ферме i якiм чынам тут налiчваецца зарплата. (Працяг будзе.) Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такiм чынам, на пытаннi чытачоў газеты адказваюць дырэктар дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Анатоль Пят |
|