21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...Перш чым ехаць за мяжу

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Гандляры людзьмi на крок апярэджваюць тых, хто з iмi змагаецца. Трафiкёры хутка прыстасоўваюцца, мяняюць метады ажыццяўлення злачынстваў.

Так, у 2000—2003 гадах вярбоўка дзяўчат для сэксуальнай эксплуатацыi вялася пад выглядам высокааплатнага працаўладкавання ў забаўляльныя ўстановы Заходняй Еўропы ў якасцi танцаўшчыц, афiцыянтак, барменаў. У краiне прызначэння дзяўчаты пазбаўлялiся пашпартоў i былi вымушаны займацца прастытуцыяй. У 2003—2004 гадах пачала выкарыстоўвацца завуалiраваная рэклама ў СМI, дзе, зноў жа, пад выглядам аказання паслуг па працаўладкаванню ў краiнах Заходняй Еўропы i Блiзкага Усходу прапаноўвалася работа танцаўшчыцы, гувернанткi, фотамадэлi. З 2005 года трафiкёры не хаваюць месца працы, аднак тое, што прапануецца, ёсць тая ж самая вярбоўка з прымяненнем насiлля i адбiраннем заробленых грошай. Члены злачынных груп вымушаюць дзяўчат вяртаць сумы, якiя ў 20 i больш разоў перавышаюць затраты, звязаныя з арганiзацыяй iх выезду.

Актуальнай застаецца праблема працоўнай эксплуатацыi, галоўным чынам, у Расiйскай Федэрацыi. Вярбоўшчыкi наўмысна завышаюць даходы, не раскрываюць умовы працы. У такiх выпадках ахвярамi часцей становяцца мужчыны. Па прыбыццi ў Расiю ў чалавека адбiраецца пашпарт i з дапамогай штрафных санкцый, фiзiчнага насiлля ён прымушаецца да 12—14-гадзiннага працоўнага дня.

Зараз беларусаў вывозяць з мэтай эксплуатацыi амаль у 30 краiн свету. Цiкава, што апошнiм часам нашы грамадзяне актыўна карыстаюцца паслугамi фiрмаў па працаўладкаванню Расii, Украiны, Лiтвы. У самой жа Беларусi па стану на 1 чэрвеня гэтага года лiцэнзii на ажыццяўленне працаўладкавання грамадзян за мяжой маюць 26 суб’ектаў гаспадарання — 23 юрыдычныя асобы i 3 iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, на ажыццяўленне шлюбнай дзейнасцi — 15 суб’ектаў i мадэльнага бiзнэсу — 2. Мiж тым, на тую ж работу нелегальна актыўна выязджаюць жыхары такiх гарадоў, як Смаргонь цi Лiда, дзе няма падобных суб’ектаў.

Большасць асоб, якiя сталi ахвярамi гандлю, былi накiраваны на рэабiлiтацыю. Наогул дапамогу можна атрымаць у 156 тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. Акрамя гэтага, у межах Праекта ПРААН, Еўрасаюза i беларускага ўрада «Барацьба з гандлем жанчынамi ў Рэспублiцы Беларусь» у Мiнску адкрыўся рэабiлiтацыйны прытулак для ахвяр гандлю людзьмi. З 1 снежня 2005 года ён стаў структурным падраздзяленнем Мiнскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям’i i дзяцей. Зараз падобныя ўстановы дзейнiчаюць па аднаму ў Пiнску i Магiлёве i два ў Мiнску.

У межах праграмы «Ла Страда» рэiнтэграцыйную дапамогу атрымалi 213 ахвяр. Паводле слоў нацыянальнага каардынатара праграмы «Ла Страда» Iрыны Альхоўка, па бясплатнаму нумару 8 801 100 8 801 у любым рэгiёне краiны можна атрымаць кансультацыю адносна накiравання за мяжу з мэтай уладкавацца на работу або ўзяць шлюб. Больш як за пяць гадоў на «гарачую лiнiю» паступiла звыш 10 тысяч званкоў. Найбольш папулярнымi краiнамi прызначэння для беларускiх грамадзян з’яўлялiся Германiя, Расiя, Вялiкабрытанiя i ЗША. Усяго геаграфiя выезду ўключае ў сябе 84 краiны, у тым лiку такiя, як Йемен, Буркiна-Фасо, Малi, Андора, Мексiка, Аман, Сiнгапур, Ямайка.

У патэнцыяльную групу рызыкi ўваходзяць жанчыны ва ўзросце ад 21 да 40 гадоў. Часцей за ўсё такiя жанчыны цiкавяцца пытаннямi працаўладкавання, заключэння цi скасавання шлюбу з замежнiкамi, у тым лiку правамi жонак i дзяцей у мiжнародных шлюбах, а таксама тэлефонамi i адрасамi, на якiя можна звяртацца ў выпадку ўзнiкнення небяспекi.

Нагадаем, што той, хто прыняў рашэнне ехаць, павiнен мець пры сабе ксеракопiю пашпарта i трымаць яе асобна ад асноўнага дакумента, ведаць тэлефоны беларускага пасольства цi консульства, мiграцыйнай службы на замежнай тэрыторыi, падтрымлiваць сувязь з роднымi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гандляры людзьмi на крок апярэджваюць тых, хто з iмi змагаецца. Трафiкёры хутка прыстасоўваюцца, мяняюць метады ажыццяўлення злачынстваў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика