21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыднястроўе вызначыць узаемаадносiны з Расiяй i Малдовай на рэферэндуме

Вярхоўны савет Прыднястроўя прыняў пастанову аб правядзеннi ў рэспублiцы рэферэндуму па пытаннях узаемаадносiнаў з Расiяй i Малдовай. Дата рэферэндуму прызначана на 17 верасня гэтага года.

Грамадзянам давядзецца адказаць на наступныя пытаннi: «Цi лiчыце вы магчымым захаванне курса на мiжнароднае прызнанне Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублiкi i ўваходжанне ў склад Расiйскай Федэрацыi?» i «Цi лiчыце вы магчымым уваходжанне Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублiкi ў склад Рэспублiкi Малдова?» Паводле папярэднiх звестак, на правядзенне рэферэндуму спатрэбiцца каля 200 тысяч долараў ЗША.

Арыштаваны блiжэйшы паплечнiк Тонi Блэра

Галоўны зборшчык ахвяраванняў ад прыватных асоб i кампанiй у касу правячай брытанскай Лейбарысцкай партыi i сябра прэм’ер-мiнiстра Тонi Блэра — лорд Лiвi быў арыштаваны ў сераду ў сваiм доме на поўначы Лондана.

Лорд Лiвi падазраецца ва ўдзеле ў незаконных здзелках па продажу месцаў у Палаце лордаў брытанскага парламента багатым бiзнэсменам. Грошы iшлi ў касу кiруючай Лейбарысцкай партыi.

Непасрэднай прычынай арышту стала iнфармацыя пра тое, што лорд Лiвi «рэкамендаваў» аднаму з бiзнэсменаў скрыць ад спецыяльнай парламенцкай камiсii факт прадастаўлення iм «крэдыту» Лейбарысцкай партыi ў абмен на званне пэра i месца ў Палаце лордаў. Лорд Лiвi на працягу амаль 10 гадоў быў ключавой фiгурай у блiжэйшым акружэннi Тонi Блэра дзякуючы здольнасцi пераконваць багатых людзей i дырэктараў буйных кампанiй уносiць ахвяраваннi ў касу правячай партыi.

Падольская ўчынiла ДТЗ

Папулярная спявачка i наша зямлячка Наталля Падольская трапiла ў аўтамабiльную аварыю, у якой пацярпелi два чалавекi.

Да здарэння Наталля вадзiла свой новы Lexus крыху больш за паўгода. Iншамарка Падольскай на поўнай хуткасцi пратаранiла аўтамабiль Honda. Вадзiцель апошняга атрымаў сур’ёзныя траўмы i знаходзiцца ў рэанiмацыi.

Як было ўстаноўлена, спявачка праiгнаравала знак «стоп» на скрыжаваннi, i на поўнай хуткасцi яе аўтамабiль пратаранiў iншамарку, за рулём якой знаходзiўся галоўны спецыялiст «НТВ-плюс». Ад моцнага сутыкнення абедзьве аўтамашыны адляцелi ў бок i ўрэзалiся ў машыну «хуткай». У вынiку пацярпела фельчар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арыштаваны блiжэйшы паплечнiк Тонi Блэра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика