Вiншаванне з сюрпрызам
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК. Фота аўтара
Галоўная культурная падзея месяца ў Беларусi, безумоўна — «Славянскi базар у Вiцебску». Большасць артыстаў, журналiстаў, актыўных тусоўшчыкаў перабралiся ў фестывальную сталiцу Беларусi. I таму амаль незаўважнай прайшла ў Мiнску вечарынка пад кодавай назвай «Беларускiя артысты вiншуюць Дзiму Калдуна». Iдэю прапанаваў колiшнi настаўнiк Дзiмы, кiраўнiк студыi «Гран-пры» кампазiтар Алег Елiсеенкаў, пляцоўку прадаставiў клуб «Иzzюм». Публiку склалi часткова пастаянныя наведвальнiкi клуба, часткова — дзяўчаты-прыхiльнiцы пераможцы «Фабрыкi зорак-6». Атрымалася камерна, амаль па-хатняму. Толькi ўласна з артыстамi ўзнiкла невялiкая праблема: амаль усе яны ўжо знаходзiлiся ў Вiцебску, так што вечарынку зляпiлi з тых, хто быў. На сцэну, як i абяцаў Алег Елiсеенкаў, падымалiся людзi, якiя мелi пэўнае дачыненне да героя дня i яго творчасцi. Свае музычныя вiншаваннi прынеслi старэйшы брат «фабрыканта» Георгiй Калдун, спявак Nils (ён у адзiн «заход» з Дзiмам Калдуном спрабаваў прайсцi на тэлепраект «Народны артыст»), Леся Кодуш (у iх з Дзiмам была сумесная кампазiцыя на нацыянальным адборы на «Еўрабачанне-2006») i Слава Нагорны (гэтаксама выхаванец студыi «Гран-пры»). Сюрпрызам стаў выхад гурту «СССР» — гэтых суровых выканаўцаў-афганцаў прадзюсiруе Iгар Тычына, першы гукарэжысёр Дзiмы Калдуна. Ну, а на дэсерт пад знакамiты прыпеў «Queen» — «Мы — чэмпiёны!» на сцэну быў запрошаны сам вiноўнiк урачыстасцi. Ён разам з публiкай яшчэ раз перагледзеў кадры з фiнальнага канцэрта «Фабрыкi зорак-6» у спарткомплексе «Алiмпiйскi», а таксама выканаў некалькi — не пабаюся гэтых слоў — свежанькiх хiтоў. (Вось пабачыце, усё лета яны будуць гучаць «з кожнага праса»!). На пытанне, цi забярэ малады спявак з сабой у Маскву памятны падарунак ад свайго першага прадзюсара, Алег Елiсеенкаў нават крыху пакрыўдзiўся: «Што я, дзяўчынка, падарункi на памяць рабiць?». Але, зразумеўшы, што гаворка iдзе пра песню, памякчэў i прызнаўся, што ёсць у яго такая задумка. Калi ўдасца дамовiцца з расiйскiм прадзюсарам Вiктарам Дробышам, то на восеньскiм канцэрце ў Мiнску (нагадаю, удзельнiкi «Фабрыкi зорак-6» адпраўляюцца ў гастрольны тур па больш як 120 гарадах; увосень у планах стаяць Мiнск, Магiлёў i Гомель) у выкананнi Дзмiтрыя Калдуна прагучыць песня беларускага кампазiтара. — Прызнавайцеся, тата, даўно гэта ў iх? — спыталiся мы ў Аляксандра-старэйшага. — Гэта ў iх трэба i спытаць, — выкруцiўся спявак. Антон i Саша расказалi, што спрабавалi чытаць удваiх рэп гадоў з 15. Аднойчы бацька пачуў iхнiя музычныя эксперыменты i быў прыемна ўражаны — настолькi, што падарыў дзецям мiнi-студыю. Але нi ў чым iншым вырашыў не дапамагаць — праверыць, так бы мовiць, жыццяздольнасць новага музычнага праекта. А той, трансфармаваўшыся з пачатковага «Банда Элемент» (хлопцы тады чыталi «чысты» рэп), стаў проста «Элементам», абзавёўся некалькiмi меладычнымi песнямi (музыку пiша сам Антон, а тэксты хлопцы заказваюць у розных паэтаў) i зараз на роўных удзельнiчае ў канцэртах Аляксандра Саладухi — нядаўна хлопцы выступалi ў Лiдзе i Гродне. Зараз Антону i Сашу па 18 гадоў, i акрамя патэнцыяльнай музычнай кар’еры, яны заклапочаныя звычайнымi для маладых людзей рэчамi — у прыватнасцi, вучобай. Абралi для паступлення Iнстытут сучасных ведаў, праўда, Антон тэсты здаў добра, а Саша «зрэзаўся» на гiсторыi Беларусi i год будзе вучыцца на падрыхтоўчым аддзяленнi. «Я ствараю сынам умовы, але прабiвацца яны будуць самi», — цвёрда кажа Аляксандр Саладуха. Што ж, не ведаю, цi стануць дэбютанты настолькi вядомымi, як той жа Дзмiтрый Калдун, — але шанцы на «раскрутку» ў iх вельмi неблагiя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя артысты вiншуюць Дзiму Калдуна |
|