Муз-news
Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
«Рок без межаў» у межах Лагойска
Беларускiх рок-фестываляў прыбавiлася. Малодшанькiм стаў 7-гадзiнны фэст жывой музыкi «Рок без межаў», якi мае вялiкiя шанцы прапiсацца ў САК «Лагойск» i зрабiцца традыцыйным. Першы фестываль, якi прайшоў нядаўна, прадставiў публiцы калектывы «Anima», «Zombi Zoo», «НЕО», «Сiнiца», «Стая», «Знiч», а таксама раскручаны гурт «Стокс», якi амаль паўгода як жыве i працуе ў Маскве. Дэбютам можна лiчыць не толькi выступленне маладой спявачкi Lena, але i выхад папсовага шоўмэна Антона Славiна ў «рокерскiм» выглядзе. Першы «блiн», зроблены прадзюсарам Сяргеем Ждановiчам, аказаўся ў вынiку настолькi ўдалым, што на лiпень у Лагойску запланавана байк-шоу, госцем якога выступiць Вячаслаў Бутусаў, а на жнiвень — другая серыя «Року без межаў». Калi ў артыста селi батарэйкi... Выступленне Сашы Нэма ў Лiдзе магло б i не адбыцца. Не, справа не ў «зорных» выбрыках — сам артыст дысцыплiнавана прыехаў задоўга да канцэрта i чакаў сваёй чаргi. Аднак лiтаральна за пару хвiлiн да выхаду спевака на сцэну высветлiлася, што ў радыёмiкрафоне селi батарэйкi, а запасных няма. Выступленне запланавана жывое, iншы мiкрафон не падключыш... Саша не ўдарыўся ў панiку, а кiнуўся да аўтамабiля. I зусiм не каб выратавацца ўцекамі, а каб набыць новыя батарэйкi як мага хутчэй. Вядучаму канцэрта давялося зацягваць абвяшчэнне наступнага спевака хвiлiн на пяць — «Я прыгадаў пра Сашу Нэма ўсё, нават тое, чаго не ведаў», — прызнаўся ён. Спявак адпрацаваў выступленне на ўра, але пазней заўважыў, што цяпер увядзе абавязковае правiла: браць запасныя батарэйкi «на ўсякi пажарны». Салiсткi «Топлес» яшчэ пакажуць! Поспех дзявочага трыо на «Песнi года», вiдаць, у немалой ступенi тлумачыцца надзвычай адкрытымi ўборамi, у якiх Оля, Насця i Наташа з’явiлiся на сцэне. — Мы ж «Топлес», трэба пачынаць апраўдваць сваю назву! — патлумачылi дзяўчаты. — I мы не баiмся эксперыментаваць, спрабаваць, часам нават шакiраваць. Бо мы ўсе маладыя i незамужнiя... У працяг эпатажу «Топлес» прэзентавалi нядаўна песню з назвай «Дзяўчаты робяць усё», прычым паабяцалi сапраўды выконваць усё, аб чым спяваюць. «Ананiмка» ад вядомага Выйшаў у свет дэбютны альбом праекта «Ананiмка», аўтарам якога выступае вядомы ў андэрграундных колах беларускi музыкант Аляксандр Лiберзон. Свой стыль самi музыканты называюць сiнт-панкам i сцвярджаюць, што выконваюць альтэрнатыўную поп-музыку: жаночы вакал, прыпеў, куплет, лёгкая мелодыя — але ўсё гэта ў першую чаргу для душы, «для задавальнення, а не на продаж». Праўда, удзельнiкi калектыву тут жа агаворваюцца, што былi б зусiм не супраць, калi б iх дыск добра прадаваўся.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiх рок-фестываляў прыбавiлася. Малодшанькiм стаў 7-гадзiнны фэст жывой музыкi «Рок без межаў» |
|