| Тэставыя пакуты
      
					Настасся ЛАВАРЭНКА, Iрына МАЛЯЎКА
 Экспрэс-апытаннеДнямi завяршылася цэнтралiзаванае тэсцiраванне. Каб высветлiць, наколькi дасканалы гэты спосаб праверкi ведаў, мы вырашылi «па гарачых слядах» правесцi апытанне сярод самiх абiтурыентаў, а таксама студэнтаў, якiя дзеля цiкавасцi, вырашылi прайсцi гэты iспыт. Палiна, мiнская гiмназiя № 4: Я вывучала родную мову 11 гадоў у беларускамоўнай гiмназii. Маю 9 балаў па гэтаму прадмету. Але вынiкi тэстаў мяне здзiвiлi: я атрымала толькi 40 балаў з магчымых 100. Амаль тое ж самае i з тэстам па бiялогii. Я перамагала на алiмпiядзе, у атэстаце — 10 балаў, гэта максiмальны вынiк, а на тэсцiраваннi атрымала ўсяго 35 балаў. На маю думку, каб паспяхова здаць тэсцiраванне, не трэба ўмець думаць i разважаць, дастаткова «зазубрыць» як мага больш iнфармацыi. Дзянiс, СШ № 176 г. Мiнска: А я лiчу, што тэсцiраванне — аб’ектыўная ацэнка ведаў. Хоць я i атрымаў меншую колькасць балаў, чым хацелася б. Але ў гэтым вiнаваты сам, трэба было больш грунтоўна рыхтавацца. Веранiка, студэнтка БДУ: Я вучуся на 5-м курсе фiлалагiчнага факультэта i вырашыла праверыць свае веды шляхам тэсцiравання. У тэсце аказалiся пытаннi, якiя мы вывучалi толькi на 4-м курсе. Напрыклад, трэба было знайсцi ў сказах словы з парушанымi стылiстычнымi нормамi. У вынiку я набрала ўсяго 50 балаў. Што ўжо казаць пра выпускнiкоў звычайных школ. Аляксандр, г. Барысаў: Я марыў стаць урачом. Два гады займаўся з рэпетытарам. Патрацiў шмат часу i грошай, а на тэсцiраваннi «правалiўся» лiтаральна па ўсiх прадметах. Набраў такi мiзэр балаў, што дзверы ў медыцынскiя ВНУ сёлета для мяне зачынены. I ўсё з-за таго, што нехта ўнёс у тэсты мноства такiх пытанняў, адказы на якiя не ведаюць нават мае рэпетытары з вучонымi ступенямi. Алесь, студэнт гiстфака БДУ: У мяне сястра «завалiла» тэст па гiсторыi. Прыйшла ўся ў слязах. Пачалi разбiрацца разам. Ведаеце, на некаторыя пытаннi я таксама не мог знайсцi адказу. А самае галоўнае, незразумела, чаму такiя пытаннi трапiлi ў тэст. Напрыклад, навошта звычайнаму абiтурыенту ведаць: дзе i калi была пабудавана першая пяцiпавярхоўка ў Беларусi? Каця i Лена, выпускнiцы СШ № 7 г. Слуцка: Не такое страшнае тэсцiраванне, як пра яго гавораць. Кожная з нас набрала нават больш балаў, чым разлiчвала. Цi хопiць гэтага для паступлення ў ВНУ, пакуль невядома, але затое мы ўпэўнены, што нашы веды ацэнены аб’ектыўна.
 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так Днямi завяршылася цэнтралiзаванае тэсцiраванне. Каб высветлiць, наколькi дасканалы гэты спосаб праверкi ведаў, мы вырашылi «па гарачых слядах» правесц 
 | 
		
		
		 |