Нашых б’юць...

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юрась ШАЎЦОЎ

Футбол. Лiга чэмпiёнаў

Калiсьцi мы лiчылi, што футбольныя клубы з Албанii, Кiпра, Боснii i Герцагавiны нам нават не сапернiкi. Аднак апошнiя дуэлi ў еўракубках з гэтымi краiнамi (узгадаем паражэннi «Гомеля» «Цiране» i мiнскага «Дынама» «Анартосiсу») прымусiлi адчуць, што нашым беларускiм камандам трэба нешта большае, акрамя простай упэўненасцi ў сваёй моцы.

Горад Гомель сустракаў «бяздомны» да гэтага часу салiгорскi «Шахцёр» прыемным настроем i чэргамi каля бiлетных кас. А калi за паўгадзiны да матча прыехалi на двух аўтобусах фанаты гарнякоў — мясцовыя аматары футболу вiталi iх апладысментамi. Аднак матч так i не прынёс станоўчых эмоцый гасцёўнай гомельскай аўдыторыi.

«Шахцёр» з першых хвiлiн, як i належыць гаспадару, распачаў асаду варожых абарончых бастыёнаў, аднак госцi таксама аказалiся не лыкам шытыя i, выставiўшы амаль усю каманду на сваёй палове поля, зрэдку агрызалiся небяспечнымi контратакамi.

Аднак «Шырокi Брэг» падлавiў такi беларусаў у контратацы: левы абаронца Шылiч прайшоў праз паўполя i выкацiў мяч пад удар Iвану Бубала — Макаўчык быў, як кажуць, не пры справах.

Гэты гол па-добраму раззлаваў «Шахцёр» — астатнi час першага тайму прайшоў у пастаянных атаках гарнякоў, аднак безвынiкова. Выдатна прабiў з-за межаў штрафной Юрэвiч, завяршаў прыгожую шматхадоўку Клiменка: усё недакладна.

На другi тайм «Шахцёр» выйшаў яшчэ больш накiраваным на вароты сапернiка — прайграваць дома нiяк нельга. Аднак доўгае валоданне мячом на чужой палове поля не прыносiла амаль нiякiх дывiдэндаў. Найбольшую небяспеку хавалi ў сабе нешматлiкiя розыгрышы стандартных палажэнняў. Так, пасля аднаго з вуглавых у выкананнi Ганчарыка, перад варотамi працiўнiка застаўся адзiны Марцiновiч. Здавалася б, усё, момант даiграны. Толькi трыбуны цяжка ўздыхнулi — мяч паляцеў вышэй варот. Галоўны трэнер «Шахцёра» Юрый Вяргейчык скажа пасля гульнi на прэс-канферэнцыi, што камандзе проста не шанцавала. Не шанцавала «Шахцёру» i ў многiх iншых момантах: пасля няўдачнага выбiвання варатара баснiйцаў усё той жа Нiкiфарэнка бiў па пустых варотах — зноў мiма. А запахла паленым на апошнiх, дададзеных хвiлiнах, калi па чарзе рухнулi ў варожай штрафной Бычанок i Барэль. Здавалася, чысты пенальцi, аднак усё, што прынесла гэтая атака —жоўтая картка за сiмуляцыю Барэлю.

Што ж, як куранят восенню лiчаць, так i аб гульнi гарнякоў будзем рабiць вывады пасля матча ў адказ, якi адбудзецца 18—19 лiпеня ў горадзе Шырокi Брэг, дзе i прапiсана аднайменная каманда. Нам жа пакуль што застаецца спадзявацца на тое, што беларускi клуб урэшце пройдзе першы квалiфiкацыйны раунд Лiгi чэмпiёнаў, якi дагэтуль непрыступны для нашых чэмпiёнаў ужо тры гады.

«ШАХЦЁР» — «ШЫРОКI БРЭГ» (Боснiя i Герцагавiна) — 0:1

ГОМЕЛЬ. Стадыён «Цантральны».

«Шахцёр»: Макаўчык/Собаль, Будаеў (Ганчарык), Пласконны, Кавальчук/Нiкiфарэнка, Юрэвiч, Лявончык, Марцiновiч/Клiменка (Барэль), Бяганскi (Бычанок).

ГОЛ: Бубала (27).

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Горад Гомель сустракаў «бяздомны» да гэтага часу салiгорскi «Шахцёр» прыемным настроем i чэргамi каля бiлетных кас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика