21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Камунiсты правялі з’езды. Колькі партый застанецца?

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

У суботу ў Мiнску прайшлi два з’езды камунiстычных партый. Прычым i першы, i другi з’езды не былi звычайнымi, чарговымi. Партыя камунiстыў Беларуская правяла Х пазачарговы з’езд, афiцыйная назва другога з’езда — Уз’яднальны з’езд КПБ i ПКБ на платформе Камунiстычнай партыi Беларусi.

Першай пачала свой з’езд ПКБ. На з’ездзе былі зарэгіст-раваныя 66 дэлегатаў. Сярод iншага на з’ездзе былi прыняты змяненнi ў статут партыi, што тлумачылася ўступленнем у сiлу змяненняў i дапаўненняў у Закон «Аб палiтычных партыях». Тым не менш, асноўная ўвага была нададзена рэакцыi на ўз’яднальны з’езд.

Уз’яднальны з’езд пачаўся на гадзiну пазней за першы. Паводле слоў старшынi КПБ Таццяны Голубевай, на з’ездзе было зарэгiстравана каля 260 дэлегатаў, якiя прадстаўляюць усе дзеючыя партыйныя арганiзацыi. Прысутнiчалi i прадстаўнiкi кампартый замежных краiн — Расii, Iталii, Таджыкiстана, В’етнама.

Уз’яднальны з’езд Т. Голубева назвала гiстарычна важнай падзеяй, якая стане выключнай па палiтычных наступствах. Iстотную ролю ва ўз’яднаннi партый, лiчыць яна, адыгрываюць радавыя камунiсты: «Чаму дзве амаль аднолькавыя па назве партыi дзейнiчаюць на процiлеглых палiтычных палях жыцця краiны? Калi партыйныя кiраўнiкi не могуць дамовiцца аб уз’яднаннi, то адказнасць за лёс беларускага камунiстычнага руху павiнны ўзяць на сябе партыйныя масы, якiя стаяць на ўлiку ў пярвiчных арганiзацыях партый. З iмi кiруючыя органы партый павiнны лiчыцца». Яшчэ адна прычына ўз’яднання, лiчыць Т. Голубева, — неабходнасць аб’яднаць намаганнi па адстойванню iнтарэсаў i правоў працоўных, процiстаяць шантажу ў адносiнах да кiраўнiцтва краiны, якi зыходзiць з боку заходнiх краiн, а таксама ад дзейнасцi некаторых кiраўнiкоў ПКБ. У камунiстаў «няма i не павiнна быць разыходжанняў у адстойваннi iнтарэсаў Беларусi» — краiны, якая паспяхова i ўпэўнена развiваецца. Пры гэтым, адзначыла старшыня КПБ, не патрэбна звяртаць асаблiвай увагi «на меншасць з так званай дэмакратычнай апазiцыi», якая сцвярджае адваротнае. Прайграваць годна, лiчыць яна, яны не ўмеюць, што i тлумачыць сутнасць «iх рыторыкi». Т. Голубева таксама назвала iншыя фактары, якiя абумовiлi ўз’яднанне: КПБ належыць вялiзны вопыт па абароне iнтарэсаў народа; гэта партыя мае ўзважаны падыход да будаўнiцтва сацыяльна арыентаванага грамадства; толькi ПКБ мае належную арганiзацыйную структуру; партыя актыўна працуе сярод насельнiцтва, садзейнiчаючы выказванню яго палiтычных iнiцыятыў; партыя мае iстотнае прадстаўнiцтва ў органах улады. Такiм чынам, КПБ i надалей збiраецца спакойна рухацца да выканання задач партыi, падтрымлiваючы ўладу, якую, у сваю чаргу, падтрымлiвае народ, што паказалi вынiкi апошнiх прэзiдэнцкiх выбараў.

Падчас уз’яднальнага з’езда быў прыняты зварот «Да народаў Беларусi, краiн СНД i свету». У iм адзначаецца, што цяпер праграмныя мэты партыi супадаюць з iмкненнем грамадства пабудаваць моцную, квiтнеючую Беларусь: «мы цвёрда i асэнсавана падтрымлiваем унутраную i знешнюю палiтыку, якую праводзiць кiраўнiцтва краiны па стварэнню сучаснай развiтой дзяржавы з высокiм узроўнем сацыяльнай абароны ўсiх слаёў насельнiцтва». Пры гэтым, лiчаць дэлегаты з’езда, «толькi беларускi народ выключна свабодна i дэмакратычным шляхам» можа вызначаць лёс Беларусi.

Такiм чынам, у хуткiм часе стане вядома, колькi i якiх камунiстычных партый будзе дзейнiчаць у Беларусi. Напрыклад, С. Калякiн заяўляў, што ў вынiку ўз’яднальнага з’езда ствараецца новая партыя. Т. Голубева сцвярджала адваротнае: адбываецца ўз’яднанне партый на платформе КПБ. Яна ж, у сваю чаргу, паставiла пад сумненне далейшае iснаванне ПКБ, якая можа страцiць большую частку сваiх членаў. Такiм чынам, у блiжэйшы час i КПБ, i ПКБ давядзецца ўважлiва падлiчваць колькасць сваiх членаў i арганiзацыйных структур. У КПБ iх павiнна стаць больш, бо на ўз’яднальным з’ездзе было прынята рашэнне аднавiць у шэрагах КПБ членаў ПКБ, што ўдзельнiчалi ў сумесных сходах партый па вылучэнню дэлегатаў з’езда. Прычым аднавiць з захаваннем партыйнага стажу з моманту ўступлення ў КПСС. Т. Голубева падчас з’езда таксама адзначала, што пазiцыя кiраўнiцтва ПКБ аб выключэннi са сваiх шэрагаў тых, хто прымае ўдзел ва ўз’яднальным з’ездзе, абсалютна бессэнсоўная i не мае пад сабой прававой асновы. Такiм чынам, на пярэднi план пасля з’ездаў выходзiць Мiнiстэрства юстыцыi, якое, можна не сумнявацца, падрабязна сачыла за з’ездамi i павiнна даць прававую ацэнку яго вынiкам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу ў Мiнску прайшлi два з’езды камунiстычных партый. Прычым i першы, i другi з’езды не былi звычайнымi, чарговымi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика