Крокам... руш!
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Тэлесеткi У восьмы раз серыял «Салдаты» прамаршыруе па каналу СТБ. Дакладней, гэта будзе прэм’ера серыяла — але ўжо восьмай яго часткi.У цэнтры падзей па-ранейшаму застануцца сем’i Калабковых i Мядзведзевых, першая з якiх нястомна i ўпарта «дае падножкi» другой. Тым часам жыццё насельнiцтва вайсковай часцi развiваецца ў зададзеным сцэнарыстамi накiрунку. У «Салдатах 8» асноўнымi героямi становяцца прапаршчыкi. Так, прапаршчык Данiлыч пераймае баксёрскi вопыт у капiтана Смалькова, прапаршчык Шматко з сям’ёй абжываецца на новым месцы i вырашае здаваць цешчыну кватэру, у якую засяляецца... правiльна, яшчэ адзiн прапаршчык. I, нарэшце, два сябры-прапаршчыкi становяцца ў заключнай серыi зоркамi новага шоу «Залаты салдафон». А хто з дзеючых асоб пакуль не прапаршчык, дык мае намер iм стаць — толькi не ва ўсiх атрымлiваецца. Поспех «Салдатаў-8» вынiкае з граматна складзенай «рэцэптуры»: каханне прыпраўлена iнтрыгамi, мiстычныя прыгоды вартавых змяшаныя з нерамантычнымi марш-кiдкамi, а вучэннi перамяжоўваюцца рэальнымi баявымi аперацыямi. Цi спадабаецца гэта «страва» асабiста вам, праверыць нескладана. 16-серыйны працяг папулярнага серыяла Сталiчнае тэлебачанне пачне паказваць з 17 лiпеня — традыцыйна з панядзелка па чацвер у 21.25 (ранiшнi паўтор у 9.05).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У восьмы раз серыял «Салдаты» прамаршыруе па каналу СТБ. Дакладней, гэта будзе прэм’ера серыяла — але ўжо восьмай яго часткi |
|