Адзёр «прыйшоў» з Украiны
Вольга ШАЎКО
Сёлета медыкам-iнфекцыянiстам давялося пахвалявацца. Такая статыстыка: калi летась у рэспублiцы быў зарэгiстраваны адзiн выпадак адзёру, то ў гэтым годзе 77 чалавек падчапiлi немач: 34 чалавекi захварэлi ў Мiнску, 23 — у Мiнскай вобласцi, 17 — у Гродзенскай, двое — у Брэсце i адзiн у Магiлёўскай вобласцi.
Спецыялiсты пачалi вывучаць сiтуацыю. Высветлiлася, што першы захварэўшы напярэдаднi быў у камандзiроўцы ва Украiне, дзе i падхапiў хваробу. Да такой высновы медыкi прыйшлi, калi даследавалi генетычную структуру вiруса. Вылучаны спецыялiтамi вiрус Д-6 — чыста ўкраiнскi. Мiж iншым, летась у нашых паўднёвых суседзяў было зарэгiстравана 78 тысяч (!) выпадкаў адзёру. Здавалася б, нашы 77 адзiнак на гэтым фоне не такая ўжо i значная лiчба. Але, як адзначае намеснiк мiнiстра аховы здароўя Беларусi Мiхаiл Рымжа, пiльнасцi губляць нельга. Усе нашы захварэўшыя не мелi прышчэпак ад адзёру (нехта сам адмовiўся, нехта меў процiпаказаннi). Таму ёсць рызыка, што за кошт непрышчэпленых людзей колькасць хворых можа павялiчыцца, бо iнфекцыi, якiя перадаюцца паветрана-кропельным шляхам, непрадказальныя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе нашы захварэўшыя не мелi прышчэпак ад адзёру (нехта сам адмовiўся, нехта меў процiпаказаннi) |
|