Inter-ПОЛ
Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ
Пакаралi за... вавёрак
Жыхар ЗША ледзь не страцiў прытомнасць, калi яму прыйшоў штраф на суму 1400 долараў. Пенсiянера абвiнавацiлi ў абуральных паводзiнах яго хатнiх жывёл, якiх, праўда, у яго нiколi не было. Джэк Гарысан з Мельбурна быў уражыны абвiнавачаннямi, якiя яму прад’явілі. Яго карылi за тое, што сабака сiстэматычна брахаў у познi час сутак, а таксама за тое, што чатыры яго вавёркi парушалi спакой мясцовых жыхароў. Аднак Гарысан нiколi не трымаў жывёл. Ён толькi зрэдку падкормлiваў маленькiх вавёрак на заднiм двары. Як высветлiлася пазней, адбылася памылка: аднойчы нехта паскардзiўся на тое, што Гарысан кормiць вавёрак у двары, i аўтаматычна сiстэма назiрання засекла парушэнне. Улады горада прынеслi прабачэннi пенсiянеру i, зразумела, адклiкалi штраф. «Шопiнгiчку» пасадзiлi за краты Улады Пенсiльванii пасадзiлi за краты тэрмiнам на 27 месяцаў жанчыну-«шопiнгiчку». Як высветлiлася, яна выкрала з крэдытнага саюза 1,5 млн долараў i спусцiла iх на куплю больш за 1500 рэчаў. Бецi Жан Барахi, працуючы ў ашчаднай установе з 1995 па 2003 год, скарыстала службовую пасаду. Следства ўстанавiла, што грамадзянка неаднаразова падрабляла падатковыя квiтанцыi i выручыла такiм чынам 1,5 млн долараў. Атрымаўшы такое багацце, Бецi адразу ж яго патрацiла. Яна набыла больш за 1500 рэчаў, уключаючы сотнi пар абутку, сумачак, мноства розных кнiг... Пры гэтым большасць пакупак яна не паспела нават раскрыць. «Гэта адзiн з самых неверагодных выпадкаў у маёй практыцы»,— адзначыў псiхолаг Джордж Перовiч. Паводле яго слоў, жанчына лiтаральна не магла сябе кантраляваць i проста купляла, купляла i купляла ўсё без разбору. Iтальянец аддаў перавагу турме... Жыхар Iталii збег з-пад хатняга арышту i ўпрошваў палiцэйскiх пасадзiць яго за краты. Справа ў тым, што ён не мог больш знаходзiцца побач са сваiм дзядулем. 30-гадовы мужчына быў змешчаны пад хатнi арышт на 6 месяцаў пасля бойкi з палiцэйскiм. Адседзеўшы некаторы час у кватэры, хулiган папрасiў пасадзiць яго ў турму. «Ён сказаў, што больш не можа заставацца з дзядулем», — адзначыў адвакат. У той жа час суд пастанавiў, што мужчына павiнен вярнуцца ў дом свайго дзеда. Мала таго, з-за ўцёку яму трэба будзе адседзець два дадатковыя месяцы i 20 дзён. Махляр выдаваў сябе за Брэда Пiта У Дубаi пры спробе падмануць работнiка абменнага пункта затрыманы клiент — ён хацеў атрымаць грашовы перавод па падробных дакументах: на пасведчаннi асобы быў фотаздымак Брэда Пiта. Брат 29-гадовага iарданца вырашыў падкiнуць яму крыху грошай. З’яўляючыся супрацоўнiкам абменнага пункту, ён даведаўся, што ў яго арганiзацыi былi даўным-даўно пераведзены на рахунак 23 тысячы долараў. А клiент, па ўсёй бачнасцi, запамятаў пра свае грошы i ўжо тры месяцы iх не забiрае. Нядоўга думаючы, малады чалавек вырашыў прыняць прапанову братца i прыняўся за выраб падробных дакументаў. Ён напiсаў на iх iмя клiента i скачаў з Iнтэрнэта першае фота, што трапiлася. На яго бяду, гэта аказалася адлюстраванне Брэда Пiта. Няцяжка здагадацца, што калi ён з’явiўся на парозе абменнiка з такiм пасведчаннем асобы, то, па сiгналу супрацоўнiка, быў тут жа затрыманы палiцыяй. Цiкава, што палiцэйскiм незадачлiвы махляр заявiў, што не ведае, чыё гэта фота. Цяпер яму давядзецца па ўсёй строгасцi закона адказаць па абвiнавачанню ў падробцы дакументаў i спробе крадзяжу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Махляр выдаваў сябе за Брэда Пiта
|
|