Ежа будучага альбо Беларуская «вiягра»
Iлона IВАНОВА
Здаровае харчаванне Менавiта так называюць адзiн з вiдаў прадукцыi, якую вырабляе Клiмавiцкi камбiнат хлебапрадуктаў. Гэта пшанiчныя зародкавыя шматкi.Гавораць, што людзi, якiя пакутуюць ад анкалагiчных хвароб, раней самi прарошчвалi пшанiцу, малолi праросткi i потым ужывалi ў ежу. Цяпер гэта робiцца прамысловым метадам: на млыне пры размоле зерня вымаецца зародак, якi з’яўляецца сапраўдным «дэпо» вiтамiнаў, амiнакiслот, макра- i мiкраэлементаў. Гэта крынiца прыродных, бiялагiчна актыўных рэчываў. Шматкi пшанiчныя зародкавыя рэкамендуюцца дарослым i дзецям: для аднаўлення сiл пасля хвароб i падтрымання арганiзма ў сувязi з ператамленнем. — Мне падаецца, што шматкi — гэта iдэальны варыянт для пачатку дня любога чалавека. Менавiта я так i раблю, — расказвае начальнiк аддзела маркетынгу ААТ «Магiлёўаблхлебапрадукт» Людмiла Паўлiнава. — Сабе некалькi лыжак разводжу ў вадзе, дачцэ — у ёгурце. Шматкi маюць даволi прыемны арэхавы прысмак. I гэта вельмi карысна. Шматкi можна дадаваць у любыя харчы: кiсламалочныя прадукты, кашу i аладкi, каву i суп, крэмы i торты. Рэкамендуюць iх ужываць разам з малаком, сокамi, мёдам. У наступны год у Магiлёўскай вобласцi будзе вырабляцца мука з дадаткам пшанiчных зародкавых шматкоў. Пшанiчныя зародкавыя шматкi — гэта дыетычная ежа i падыходзiць усiм аматарам здаровага ладу жыцця i здаровага харчавання. Iх не трэба ўжываць шмат: 150 грамаў шматкоў — тыднёвая порцыя. Гэта будзе суперпадтрымка арга- На Клiмавiцкiм камбiнаце хлебапрадуктаў расказалi, што на апошнiх выставах харчовых прадуктаў у Беларусi i Расii людзi стаялi ў чарзе, каб атрымаць пакет шматкоў. У жанчын, запэўнiваюць, найлепш рэагуе на шматкi скура. Маска з цёплай вады i шматкоў самым лепшым чынам уздзейнiчае на твар. — А ў нас шматкi маюць рэпутацыю беларускай «вiягры», яны вельмi добра ўплываюць на патэнцыю, — расказвае намеснiк дырэктара Клiмавiцкага камбiната хлебапрадуктаў Фёдар Падабед. — А таксама станоўча ўплываюць на амаладжэнне жаночага арганiзма, у шматках шмат антыаксiдантаў. Не трэба iсцi ў аптэку па лекi, трэба карыстацца натуральнымi сродкамi. Тым больш што зародкавыя шматкi каштуюць няшмат. Пачак у 250 грамаў пшанiчных зародкавых шматкоў каштуе 270 рублёў. Прадаюцца шматкi ў Клiмавiчах i Магiлёве, дзе ёсць фiрменныя секцыi «Магiлёўаблхлебапрадукта». Таксама ў Мiнску — у «Рамонку», «Радзiвiлаўскiм» i крамах Мiнскага райспажыўсаюза. У вялiкiх крамах трэба глядзець прадукт у аддзелах здаровага i дыетычнага харчавання. — Цяпер людзi зразумелi, што ўсе гэтыя фарбавальнiкi i замяняльнiкi смаку — не вельмi прыдатная ежа, — каментуе Людмiла Паўлiнава. — А пшанiчныя зародкавыя шматкi — гэта натуральная крынiца ўсяго карыснага. Мы набываем дарагiя замежныя прэпараты, каб атрымаць вiтамiны i мiнералы. А гэта ўсё ўтрымлiваецца ў нашым любiмым родненькiм зарнятку. Наша прырода дае нам усё неабходнае.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта так называюць адзiн з вiдаў прадукцыi, якую вырабляе Клiмавiцкi камбiнат хлебапрадуктаў. Гэта пшанiчныя зародкавыя шматкi |
|