Якiя няўдачы падпiльноўваюць на дачы?
Вольга ШАЎКО
Летам праблемы траўматызму становяцца асаблiва актуальнымi. Прагулкi па лесе i плёсканне ў вадаёмах, праца на дачных сотках пад спякотным сонцам, падарожжы за межы рэспублiкi — усё можа стаць небяспечным. Як адзначае дырэктар НДI траўматалогii i артапедыi Яўген БЕЛАЕНКА, ужо зараз у цэнтр спiнальнай траўмы iнстытута ад агульнай колькасцi шпiталiзаваных паступiла 66,5 працэнта людзей з траўмамi пазваночнiка. Гэта — нырцы. Прычым такiя пацыенты папаўняюць армiю iнвалiдаў.
Прафiлактыка праблем траўматызму сёння выклiкае сур’ёзную заклапочанасць у медыкаў рэспублiкi. Невыпадкова прынята дзяржаўная праграма, прысвечаная гэтаму пытанню, i ў ёй асаблiвае месца займаюць аспекты абучэння насельнiцтва навыкам аказання першай даўрачэбнай дапамогi. Такiм чынам, што можна прадпрыняць, калi ў летнi час з вамi цi з вашымi блiзкiмi здарыўся няшчасны выпадак? Сонечны ўдар, перагрэў Асноўныя сiмптомы перагрэву — агульная слабасць, млоснасць, галаўны боль, галавакружэнне. Пацярпелага трэба абмахнуць ручнiком, газетай, змачыць твар i галаву халоднай вадой, зрабiць халодныя прымочкi на вобласць шыi i сэрца. Можна загарнуць пацярпелага на Сiмптомы сонечнага ўдару: сутаргi, расстройства слыху i зроку, страта прытомнасцi. Дыханне становiцца павярхоўным, пачашчаным, твар бледным, з сiнюшным адценнем. Скура сухая i гарачая або пакрыта лiпкiм потам. Пацярпелага неабходна ўкласцi ў халоднае месца, пад плечы трэба пакласцi валiк. Калi чалавек не прыходзiць у прытомнасць, то выклiкайце «хуткую дапамогу». Да яе прыезду распранiце чалавека i ахаладжайце яго халоднымi прымочкамi. Пры спыненнi дыхання пачынайце рабiць штучную вентыляцыю лёгкiх спосабам «з рота ў рот», закрыты масаж сэрца. Калi выцягнулi з вадаёма чалавека, што тануў Пакладзiце пацярпелага так, каб яго галава знаходзiлася нiжэй узроўню ног, разатрыце сухiм ручнiком i папаiце гарачай гарбатай. Калi пацярпелы страцiў прытомнасць, але ў яго ёсць пульс i дыханне, пакладзiце яго ўнiз галавой, высуньце наперад скiвiцы, абгорнутымi ў хусцiнку пальцамi ачысцiце рот ад пяску i цiны. Калi ў пацярпелага адсутнiчае прытомнасць, пульс, дыханне, скура сiнюшная, тэрмiнова пасылайце за ўрачом. Самi тым часам устаньце на адно калена, пакладзiце пацярпелага жыватом на сваё бядро так, каб галава, рукi i ногi звiсалi ўнiз. I нацiскайце на спiну, каб вылiлася вада. Перавярнiце пацярпелага на спiну, максiмальна адкiньце яму галаву i ачысцiце рот. Зацiснiце яму ноздры, прыцiснiце свой рот да яго адкрытага рота праз хусцiнку i з сiлай удувайце паветра. Пакладзiце левую далонь упоперак нiжняй часткi грудной клеткi, правую — зверху левай крыж-накрыж i з сiлай нацiскайце на грудзiну. Штучнае дыханне i масаж сэрца спалучаюцца так: у фазе выдыху рабiце 3—4 масiруючыя рухi. Сонечны апёк Пры першых прыкметах апёку — рэзкае пачырваненне скуры, сухасць у роце, смага; варта перайсцi ў цень, прыняць душ. Калi ж скура ўсур’ёз абпалiлася, народная медыцына рэкамендуе: 1 ст. лыжку алею, 2 ст. лыжкi смятаны i жаўток свежага яйка добра змяшаць i змазваць абпечаныя месцы некалькi разоў на суткi. Да апёкаў прыкладаюць цёртыя бульбiны. Бульбу можна замянiць морквай. Ад апёкаў дапамагаюць марганцавыя прымочкi, жоўць, абляпiхавае масла. Запушчаныя апёкi лечаць здробненым капусным лiсцем, змешаным з сырым яечным бялком. Раны, парэзы Калi iдзе кроў, трэба туга перабiнтаваць рану, дачакайцеся, калi кроў спынiцца, потым займiцеся прамываннем. Апрацуйце рану 3-працэнтным растворам перакiсу вадароду цi слабым растворам марганцоўкi. Месца вакол раны ачысцiце 0,5-працэнтным растворам нашатырнага спiрту або ёдам. Стэрыльнай сурвэткай цi бiнтам высушыце паражоную паверхню i закрыйце яе павязкай. Удары, пераломы Да хворага месца трэба прыкладваць холад — лёд, мокрую анучу. Па чарзе: 5 хвiлiн холаду, 5 хвiлiн пры звычайнай тэмпературы. Ударанае месца абгарнiце фiксуючым эластычным бiнтам. З наступнага дня 1—3 разы на суткi карыстайцеся абязбольваючымi i разаграваючымi мазямi (траксевазiн, фастум-гель, вальтарэн i iнш.). Можна выкарыстаць сок свежай цыбулi цi нацёртую кашыцу з яе ў выглядзе кампрэсу. Да ўдараў таксама прыкладваюць дробна парэзаны лiст трыпутнiку або сок з яго. Калi ёсць падазрэнне на пералом: пацярпелы адчувае рэзкi боль, з’яўляецца прыпухласць, дэфармацыя канечнасцi, кровападцёк, парушэнне рухомасцi, — прыкладзiце холад да пашкоджанага месца. Нi ў якiм разе нельга самiм правяраць рухомасць косных адломкаў, упраўляць iх, бо пры гэтым можна пашкодзiць мяккiя тканкi, сасуды, нервы i прынесцi пацярпеламу дадатковы боль. Калi зламана нага з бакоў цi ззаду, то прыкладзiце да яе галiнку, палку, што-небудзь iншае, падобнае на шыну, замацуйце, нi ў якiм выпадку не наступайце на яе — i ў траўмапункт. Калi пашкодзiлi руку, падвесце яе на поясе або рэменi — i зноў жа ў траўмапункт.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такiм чынам, што можна прадпрыняць, калi ў летнi час з вамi цi з вашымi блiзкiмi здарыўся няшчасны выпадак? |
|