21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Генеральны дырэктар камунальнага унiтарнага прадпрыемства «Мiнскаблдарбуд» Валерый КАРМАНОВIЧ: «Прац

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алена ДАЎЖАНОК, Сяргей ПРОТАС, Аляксей СУПРУН (фота)

Вось ужо год пра мiнскiх абласных дарожнiкаў — буйнейшае прадпрыемства з усiх аблдарбудаў краiны — захоўваецца адносная «цiшыня ў эфiры». Прычым па iх iнiцыятыве. Яно i зразумела: у лiпенi мiнулага года прадпрыемства перажыло сур’ёзную рэарганiзацыю, якая закранула дарожную галiну па ўсёй рэспублiцы. У вынiку КУП «Мiнскаблдарбуд» стала адзiнай дарожнай арганiзацыяй у Мiнскай вобласцi. Адначасова былi праведзены i кадравыя перастаноўкi як у апараце кiравання, так i ў ДРБУ, сфармiравана каманда прафесiяналаў i аднадумцаў.




Прадстаўляем кiраўнiка. У Горацкай сельгасакадэмii атрымаў спецыяльнасць iнжынера-гiдратэхнiка, у Акадэмii кiравання пры Савеце Мiнiстраў — менеджара-эканамiста. Працоўны шлях пачынаў майстрам у ПМК мелiярацыi ў Сянно. Маладога перспектыўнага спецыялiста хутка заўважылi. Ужо праз чатыры гады Валерый Кармановiч быў прызначаны на пасаду галоўнага iнжынера, а хутка i начальнiка ПМК мелiярацыi ў Талачыне. Праз некаторы час на таленавiтага кiраўнiка звярнула ўвагу выканаўчая ўлада раёна, i Валерыя Васiльевiча запрасiлi паспрабаваць свае сiлы на пасадзе намеснiка старшынi Талачынскага райвыканкама — начальнiка Упраўлення капiтальнага будаўнiцтва. Некалькi гадоў таму пераехаў у Лагойск, дзе працаваў дырэктарам ДРБУ. З лiпеня 2005 года назначаны на пасаду генеральнага дырэктара КУП «Мiнскаблдарбуд».

— Створаная адзiная дарожная арганiзацыя ўключае ў сябе 30 фiлiялаў,— адзначае генеральны дырэктар КУП «Мiнскаблдарбуд» Валерый КАРМАНОВIЧ. — Сярод iх — 23 дарожныя, адзiн мостабудаўнiчы, 6 сельгасфiлiялаў. Таксама ў склад аб’яднання ўваходзяць праектны iнстытут, КУП «Кубгранiт», КУП «Вёска-ЭмульБiт», КУП «Дарвектармаш», якiя вырабляюць матэрыялы i абсталяванне для дарожных арганiзацый. На балансе прадпрыемства знаходзiцца 15,6 тысячы кiламетраў мясцовых дарог. Сёлета з дзяржаўнага дарожнага фонду «Мiнскаблдарбуду» выдаткавана 159 млрд рублёў. З iх 25 млрд — на рамонт вулiц гарадоў, на пад’езды да раёнаў калектыўнай i iндывiдуальнай забудовы; 39 млрд — на работы ў рамках Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi i 31 млрд — на стварэнне дадатковай iнфраструктуры аграгарадкоў.

ПРАГРАМЕ АДРАДЖЭННЯ ВЁСКI — АСАБЛIВАЯ ЎВАГА

— Сёння на першы план выходзiць задача па рэалiзацыi Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi, — падкрэслiў Валерый Васiльевiч. — Работа чакае вялiкая. Так, у 2006 годзе нам неабходна добраўпарадкаваць аграгарадкоў удвая больш, чым летась. Калi у 2005 годзе работы вялiся па 22 аграгарадках, то сёлета ў плане iх 49. Гэта значыць, што ў два разы трэба ўзмацнiць нашы вытворчыя намаганнi, удвая ўзняць актыўнасць работнiкаў, удвая павысiць эфектыўнасць работы, падвоенай колькасцю будматэрыялаў i матрэсурсаў забяспечыць нашы фiлiялы... Аднак панiкi ў нас няма. Мы бачым шляхi вырашэння пастаўленай задачы, i гатовыя працаваць. Працаваць яшчэ лепш...

— Сярод праблем трэба назваць няхватку грошай на абслугоўванне ўсёй сеткi дарог,— адзначыў начальнiк аддзела планавання i прагназавання Вiталiй ШАЦIЛА. — Паводле некаторых падлiкаў, толькi на ўтрыманне i рамонт iснуючых асфальтабетонных пакрыццяў нам неабходна каля 250 мiльярдаў рублёў у год. Да таго ж каля 2 тысяч кiламетраў грунтовых дарог, якiя мы апошнiм часам прынялi ад сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, трэба перавесцi ў дарогi з удасканаленым пакрыццём. На ўсё гэта сродкаў не хапае. Часта мы атрымлiваем скаргi: спачатку людзi скардзяцца, што няма цвёрдай дарогi, а калi перавядзём грунтовае пакрыццё ў гравiйнае, пачынаюць скардзiцца, што пыльна, патрэбны, маўляў, асфальт... Дзе ж на яго грошы ўзяць? Забяспечанасць сродкамi ў нас складае ўсяго каля 35 працэнтаў ад мiнiмальнай патрэбы... Гэта вымушае нас працаваць яшчэ больш, знаходзiць варыянты, рабiць усё, каб сетка дарог Мiншчыны была адной з лепшых у рэспублiцы.

СТРАТЭГIЯ Ў ЦЭНТРЫ, А ТАКТЫКА НА МЕСЦАХ

У свой час «Мiнскаблдарбуд» прыняў на баланс вялiкую сетку ўнутрыгаспадарчых дарог. Большую частку з iх дарогамi назваць можна было толькi ўмоўна — так, накiрункi ў полi. Аднак нягледзячы на крайне нездавальняючы стан «навабранцаў», абмежаванае фiнансаванне, мiнскiя абласныя дарожнiкi ўсё ж здолелi забяспечыць бесперабойны круглагадовы праезд да ўсiх населеных пунктаў. Цяпер, па магчымасцi, колiшнiя «накiрункi» пераводзяцца ў дарогi з удасканаленым пакрыццём. А найбольш важныя гравiйкi з iнтэнсiўным рухам накрываюцца асфальтабетонам.

...З прыкладам такой работы мы змаглi азнаёмiцца на пад’ездзе да вёскi Паперня ад аўтадарогi Рахманькi—Нiлiдавiчы—Вiшнёўка, што ў Мiнскiм раёне. Тут праведзены капiтальны рамонт, у вынiку якога 2 км гравiйкi апранулiся ў асфальтабетон. Работы выканала Заслаўскае ДРБУ-194.

— У нас на балансе з 611 км дарог 300 км — гравiйныя, — адзначае начальнiк ДРБУ Вiктар РАГУСКI. — Летась толькi наша ўпраўленне 22 кiламетры гравiйных дарог у рамках капiтальнага рамонту перавяло ў дарогi з асфальтабетонным пакрыццём. Сёлета такiх дарог будзе яшчэ 25 км. Згодна з перспектыўным заданнем, да 2010 года ўсе гравiйныя дарогi Мiнскага раёна павiнны быць заасфальтаваны. Натуральна, гэта ў першую чаргу датычыцца гравiек 4—5-тэхнiчнай катэгорыi, а не пад’ездаў да лецiшчаў. Будаўнiцтва дарог мы вядзём мала — сетка i без таго вельмi насычаная. Выключэнне складаюць аб’езды, абходы населеных пунктаў з мэтай перакiнуць транзiтны рух. Асноўныя нашы задачы на сёння — рамонт i паляпшэнне якасцi пакрыцця дарог, плюс забеспячэнне бяспекi дарожнага руху, работы ў паласе адводу.

Патрабуюць ад дарожнiкаў Мiнскага раёна шмат. Як нi круцi, а размяшчэнне абавязвае: кiраўнiцтва i краiны, i вобласцi, усемагчымыя дэлегацыi на iх дарогах частыя госцi. Тут любы недахоп навiдавоку. Да таго ж асобныя мясцовыя дарогi 4-й катэгорыi пад Мiнскам маюць такую ж транспартную нагрузку, як i некаторыя рэспублiканскiя за 150 км ад сталiцы. Таму Вылерый Васiльевiч цвёрда перакананы: «Нашы дарогi павiнны быць самымi лепшымi». I работнiкаў сваiх так настройвае.

I НА КАМЯНЯХ РАСТУЦЬ ДРЭВЫ...

Уладзiмiр ТУМАНСКI стаяў ля вытокаў КУП «Кубгранiт» — прадпрыемства унiкальнага, адзiнага ў сваiм родзе на еўрапейскай тэрыторыi былога СССР.

— У сувязi з пераходам мiнскiх абласных дарожнiкаў на новыя тэхналогii, прадпрыемству спатрэбiўся кубападобны шчэбень, — расказаў Уладзiмiр Iванавiч. — У 1997 годзе Мiнскi аблдарбуд выкупiў частку зямлi, якая належала аднаму з калгасаў Кобрынскага раёна, i аб’яднаў яе з тэрыторыяй ДРБУ № 166. Так у раёне Мiкашэвiчаў i была наладжана вытворчасць па выпуску патрэбнага нам шчэбню.

Сёння КУП «Кубгранiт» выпускае 16 вiдаў шчэбню. Сярод iх — усе еўрапейскiя фракцыi. Прадукцыя прадпрыемства карыстаецца велiзарным попытам як у рэспублiцы, так i за яе межамi.

— Летась мы экспартавалi шчэбень у Прыбалтыку, Расiю — Калiнiнградскую, Архангельскую вобласцi, — адзначае Уладзiмiр Туманскi. — Прадукцыяй «Куб-
гранiта» зроблены ўсе выхады з Масквы. Сёлета айчыннымi спажыўцамi нашай прадукцыi з’яўляюцца Мiнскi аблдарбуд, Белаўтастрада, Аўтамагiстраль, брэсцкi дарожна-будаўнiчы трэст № 4, Брэстаўтадар, брэсцкiя гарадскiя камунальнiкi, Гомельаўтадар, гродзенскiя, баранавiцкiя, пiнскiя камунальнiкi...

З гэтага года прадпрыемства перайшло на новы вiд сыравiны — горную масу. У 2006 годзе запусцiлi ўжо тры лiнii па перапрацоўцы горнай масы i выйшлi на ўзровень да 3 тысяч тон у суткi. На прадпрыемстве зараз працуе 150 чалавек. Работа наладжана кругласутачна. I надалей плануецца мадэрнiзацыя прадпрыемства, на правядзенне якой Мiн-аблвыканкам выдаткаваў 1,9 млрд рублёў — для закупкi драбiльных установак.

— Такiм чынам, аб’ёмы выпуску прадукцыi падвояцца, — заўважае кiраўнiк прадпрыемства.

...Падчас нашага вiзiту на «Кубгранiт» у кар’еры, дарэчы адным на дваiх са знакамiтым РУП «Гранiт», вялiся падрыўныя работы. Таму i актыўная праца на прадпрыемстве дарожнiкаў была прыпынена. Шчыра скажам, нягледзячы на «тэорыю», з якой па дарозе ў Мiкашэвiчы падрабязна пазнаёмiў Уладзiмiр Iванавiч, рэчаiснасць уразiла. Гiганцкiя лiнii i магутныя драбiлкi, якiя могуць перамолваць самы шчыльны ў Еўропе гранiт, 40-тонныя БелАЗы, амаль састаў цягнiка пад загрузакай i... горы гранiтнай адпрацоўкi, мала меншыя за крымскiя...

Рэакцыя сталiчных журналiстаў дырэктару спадабалася. Ён па-гаспадарску паказваў прадпрыемства, тлумачыў асобныя працэсы, тэхналогii...

— Мы першымi ў Беларусi выкарысталi тэхналогiю драблення негабарытаў гiдрамолатам, — адзначыў Уладзiмiр Туманскi. — На экскаватар усталёўваецца спецыяльнае абсталяванне, з дапамогай якога камянi, якiя з-за свайго памеру не могуць быць загружаны ў каменедрабiлку, расколваюцца на больш дробныя кавалкi. Уявiце сабе, што да ўкаранення гэтага ноу-хау, кожны паасобку негабарытны камень даводзiлася падрываць асобным накладным зарадам! I дорага, i небяспечна... Iх жа нямала.

Кажуць, гранiтная каса iдзе да самай мяжы з Украiнай. На ёй i гранiт здабываюць, i прадпрыемства размешчана. А на камянях, як вядома, дрэвы не растуць. А тут яшчэ гранiтны пыл засцiлае ўсё навокал шчыльным покрывам... Тым большым было наша здзiўленне, калi на самой тэрыторыi «Кубгранiта» раптам апынулiся... у бярозавым «гаi» i ў сапраўдным садзе з яблынямi...

Гэта асаблiвы гонар гарнякоў. Дарэчы, кожнае дрэўца на падлiку. Бярозак, напрыклад, роўна 153. На фоне шэрага гранiту астравок зелянiны i вока радуе, i з нялёгкай работай дапамагае справiцца, i з псiхалагiчнай нагрузкай...

Ёсць на тэрыторыi i даволi неблагая саджалка, дзе сябе вельмi ўтульна адчуваюць не толькi карасiкi ды карпы, але i ракi, i нават балотныя чарапахi. Дарэчы, апошнiя самi сюды перабралiся — праз дарогу з суседняга балотца. Прывабiць усю гэту жыўнасць удалося дзякуючы вадзе, чысцiню якой атрымалася забяспечыць дзякуючы складанай сiстэме ачысных канструкцый, распрацаваных i пабудаваных самiм калектывам «Кубгранiт». Увогуле выраз «парадак у справах i на зямлi» — гэта пра iх.

КУП «ВЁСКА-ЭМУЛЬБIТ»: ТЭМА З ПРАБЛЕМАЙ

«Вёска» ў недалёкiм сваiм мiнулым, — прадпрыемства прагрэсiўнае i даволi паспяховае. Пра яго патэнцыял красамоўна сведчыць той факт, што «Вёска-ЭмульБiт» здольна забяспечыць патрэбы ўсёй дарожнай галiны Беларусi ў бiтуме i бiтумнай эмульсii самай высокай якасцi. Аднак сёння прадпрыемства ў сiлу розных прычын апынулася заложнiкам абставiнаў.

— Завод праектаваўся i будаваўся ў канцы 80-х пачатку 90-х пад iмпартную сыравiну — гудрон — якая пастаўлялася ў той час з Башкырстана i Татарстана. Хапала яго i на айчынных нафтаперапрацоўчых заводах. Гудрон у той час з’яўляўся прадуктам малалiквiдным. Было яго ў досталь i па нiзкiх цэнах. Сёння ж сiтуацыя кардынальна змянiлася, — увёў у курс справы яшчэ ў Мiнску генеральны дырэктар «Мiнскаблдарбуд» Валерый Кармановiч.

Пасля мадэрнiзацыi вытворчасцi глыбiня перапрацоўкi нафты на полацкiм «Нафтане» дасягае 88 працэнтаў, на Мазырскiм НПЗ — 94 працэнтаў. Да 2010 года плануецца дасягнуць еўрапейскага ўзроўню — 97—98 працэнтаў перапрацоўкi. У вынiку сыравiны для вытворчасцi гудрона застаецца вельмi мала. Ды i з самога гэтага матэрыялу дабываецца да 50 працэнтаў светлага палiва: бензiну, дызпалiва, розных прысадак. Традыцыйны пастаўшчык гудрону — Расiя — таксама паступова пераходзiць на такую схему работы.

— Сёння пастаўляць гудрон у Беларусь гатовы толькi два заводы з РФ, — адзначае дырэктар КУП «Вёска-ЭмульБiт» Юрый КАЛБАСНIКАЎ. — Цэны амаль аднолькавыя з беларускiмi, але транспартныя выдаткi робяць такое супрацоўнiцтва амаль нерэнтабельным. Па прычыне дэфiцыту сыравiны сёння «Вёска-ЭмульБiт» загружана на 25—30 працэнтаў...

Акрамя асноўнай праблемы — дэфiцыту сыравiны — ёсць яшчэ шэраг цяжкасцяў, якiя не дазваляюць прадпрыемству паспяхова працаваць. Так, напрыклад, завод знаходзiцца на значнай адлегласцi ад газу. Палiвам служыць мазут, кошт якога значна вышэйшы. У вынiку перапрацоўка сыравiны на «Вёсцы» абыходзiцца ў чатыры разы даражэй, чым на нафтаперапрацоўчых заводах, якiя выкарыстоўваюць блакiтнае палiва. Да таго ж, i сыравiна, i гатовая прадукцыя павiнны захоўвацца пры пэўнай тэмпературы — iх даводзiцца падаграваць. I тут чым менш аб’ём прадукцыi, тым больш затраты на яе адзiнку. У вынiку тона бiтуму абыходзiцца даражэй за прадукцыю НПЗ на 100 тысяч рублёў.

— Асноўны эканамiчны паказчык для нашага прадпрыемства складваецца толькi тады, калi мы выпускаем бiтумную эмульсiю, — адзначае Юрый Аляксандравiч. — Наша эмульсiя, якая выкарыстоўваецца для паверхневай апрацоўкi, ямачнага рамонту, запатрабавана перш за ўсё з-за сваёй якасцi. Мы маем добра абсталяваную лабараторыю, кантроль якой дазваляе вытрымлiваць усе параметры прадукцыi.

У свой час завод мiнскiх абласных дарожнiкаў першым у краiне наладзiў выпуск бiтумнай эмульсii. Адпаведна, «Мiнскаблдарбуд» першым сярод дарожных прадпрыемстваў краiны ўкаранiў новую прагрэсiўную тэхналогiю паверхневай апрацоўкi асфальтабетоннага пакрыцця, якая падаўжае тэрмiн службы дарогi на многiя гады. I вось сёння такая важная вытворчасць апынулася на мяжы заняпаду. Каб захаваць высокаквалiфiкаваныя кадры, надаць iмпульс далейшаму развiццю высокатэхналагiчнага, перспектыўнага прадпрыемства, завод, у першую чаргу, неабходна забяспечыць сыравiнай. Зрабiць гэта на сёння ў Беларусi здольны толькi канцэрн «Белнафтахiм».

— Толькi ў складзе канцэрна завод КУП «Вёска-ЭмульБiт» зможа выкарыстаць свой патэнцыял на 100 працэнтаў, — лiчаць i генеральны дырэктар «Мiнскабл-дарбуда», i дырэктар прадпрыемства, i ў кiраўнiцтве Мiнскага аблвыканкама.

I паколькi прагрэс не стаiць на месцы, патрэбны сродкi i на далейшую мадэрнiзацыю завода. Цяперашнiя гаспадары «Вёскi» — дарожнiкi — па логiцы павiнны iнвеставаць грошы не ў развiццё нафтавай прамысловасцi, а непасрэдна ў дарогi. Яны, дарэчы, i без таго маюць дэфiцыт у фiнансаваннi.

У чаканнi рашэння на прадпрыемстве не сядзяць склаўшы рукi. Заключылi дагавор на iмпарт сыравiны з Расiйскай Федэрацыi, напрацавалi некаторыя кантакты па экспарту прадукцыi, увогуле, на колькi гэта магчыма, прывялi свае справы ў парадак.

ДАРОЖНА-СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

— У склад КУП «Мiнскаблдарбуд» у 2004 годзе ўвайшлi 6 сельскагаспадарчых фiлiялаў агульнай плошчай сельгасугоддзяў амаль 13 тысяч га, дзе працуе каля 700 чалавек, — расказаў намеснiк генеральнага дырэктара па падсобнай вытворчасцi i iдэалогii Георгiй КУЛЯШОЎ. — Асноўная спецыялiзацыя гаспадарак — малако i зерне. Фiлiялы знаходзяцца ў сямi раёнах Мiнскай вобласцi: Капыльскiм, Чэрвеньскiм, Бярэзiнскiм, Крупскiм, Вiлейскiм, Маладзечанскiм i Валожынскiм. Самая блiзкая гаспадарка — за 100 км ад Мiнска, самая далёкая — за 170 км.

Натуральна, перадавалiся на баланс дарожнiкаў прадпрыемствы, мякка кажучы, не самыя моцныя. Так, за мiнулы год ад рэалiзацыi прадукцыi яны мелi больш за мiльярд рублёў страт. Дапамога абласных дарожнiкаў дазволiла сельгасфiлiялам выйсцi больш як на 300 мiльёнаў балансавага прыбытку.

— Вялiкая дапамога гаспадаркам была аказана падчас пасяўной, — адзначае Георгiй Iванавiч. — На работы накiравалi каля 30 адзiнак тэхнiкi i столькi ж механiзатараў. За кошт гэтага пасяўная праведзена своечасова, што дазваляе спадзявацца на нядрэнны ўраджай.

Сёлета за шэсць месяцаў «Мiнскаблдарбуд» закупiў для сельгасфiлiялаў 6 корма- i зернеўборачных комплексаў, трактары, сеялкi, культыватары — усё, у чым гаспадаркi мелi вострую патрэбу. У вынiку селгасфiлiялы па нарыхтоўцы кармоў не адсталi ад сярэднiх па раёну i вобласцi паказчыкаў. Па малаку дадаюць штомесячна па лiтру на карову i наблiжаюцца да 13 лiтраў за дзень.

Георгiй Куляшоў лiчыць, што вывесцi сельгасгаспадаркi на працу без страт цалкам рэальна.

— Вось зараз мы iх забяспечылi тэхнiкай, у работнiкаў на 40 працэнтаў выраслi заробкi... Цяпер i патрабаваць ад iх мы маем поўнае права, — адзначае Георгiй Iванавiч.

Становiшча спраў у адным з сельгасфiлiялаў КУП «Мiнскабл-дарбуд» мы пабачылi, што называецца, на свае вочы.

... Нягледзячы на тое, што ў апошнiя гады КУП «Вёска-ЭмульБiт» перажывае не лепшыя свае часы, клопат аб адной з гаспадарак Чэрвеньскага раёна лёг на плечы менавiта гэтага прадпрыемства.

Калгас, якi далучылi да КУП «Вёска-ЭмульБiт», па праву лiчыўся горшым сельгаспрадпрыемствам у раёне. За 2004—2005 гады дарожнiкi ўклалi ў гаспадарку сродкаў i аказалi паслуг на 1 млрд 300 млн рублёў. Сёлета ўжо аказана паслуг на 450 млн рублёў.

— Хлеб вырошчваць трэба, таму ўкладзеныя грошы мы асаблiва лiчыць не паспяваем — своечасова закрываем усе патрэбы фiлiяла, — адзначае дырэктар «Вёскi» Юрый Калбаснiкаў.

I такi падыход прыносiць свой плён.

Як адзначыў у гутарцы з намi кiраўнiк гаспадаркi Леанiд Рапенка, калгас дарожнiкам дастаўся ў сапраўды плачэўным стане. Амаль увесь статак буйнарагатай жывёлы — 776 галоў, з iх 370 кароў — неабходна было мяняць, бо аднаўленнем статку да гэтага нiхто не займаўся. За гэты час завезлi з гаспадарак раёна 30 нецяляў i 40 цёлак. Працягваюць i далей працаваць над абнаўленнем. Асноўны ўпор плануюць зрабiць менавiта на малочны статак, пагалоўе якога збiраюцца павялiчыць да 500 кароў. У перспектыве плануюць займацца i адкормам быкоў.

Восенню ў сельгасфiлiяле «Вёскi» пасеялi 660 га азiмых, 110 га рапсу i ўзнялi двума плугамi 530 га зяблiва, што стала значнай дапамогай падчас вясенняй пасяўной.

Зараз для нармальнай работы гаспадарцы неабходна яшчэ чатыры трактары. «Мiнскаблдарбуд» дапамог атрымаць крэдыты, дзякуючы якiм набыты ў лiзiнг кормазернеўборачны комплекс, культыватар, кукурузная сеялка, дзве iтальянскiя касiлкi... Каб прыцягнуць у гаспадарку спецыялiстаў, работнiкаў, плануецца пабудаваць тры аднакватэрныя домiкi. Адпаведная дакументацыя рыхтуецца...

Задум i планаў у кiраўнiцтва гаспадаркi шмат. На падтрымку дарожнiкаў, канешне, спадзяюцца, але i добра ўсведамляюць, што бясконцай яна не будзе. Таму трэба працаваць. Працаваць, як, магчыма, нiколi раней. З’явiлася надзея, вера ў свае сiлы, у перспектыву i ў работнiкаў. I гэта сёння вельмi дарагога каштуе.

ЖЫЦЬ ПАЎНАКРОЎНЫМ ЖЫЦЦЁМ

Мiнскiя абласныя дарожнiкi не толькi працаваць умеюць, але, натуральна, i адпачываць любяць. Прычым перавагу аддаюць адпачынку актыўнаму, якi i карысць прыносiць, i зарад бодрасцi на далейшыя працоўныя здзяйсненнi дае.

— Кожны год на ўзроўнi прадпрыемства праводзяцца як летнiя, так i зiмовыя спартакiяды, турысцкiя злёты, удзел у якiх узялi больш за чатыры тысячы чалавек, — расказаў старшыня аб’яднанай прафсаюзнай арганiзацыi КУП «Мiнскаблдарбуд» Аляксандр ТРАЦЦЯК. — Увогуле, кожны пяты абласны дарожнiк займаецца тым цi iншым вiдам спорту. Нашы работнiкi бяруць актыўны ўдзел ва ўсiх спартыўных мерапрыемствах раённых i абласнога ўзроўню. Вынiкi ўражлiвыя.

Удзел у нядаўняй спартакiядзе, якая прайшла ў Клецку, узялi 16 каманд (232 чалавекi). Спаборнiцтвы праводзiлiся па лёгкай атлетыцы, мiнi-футболу, перацягванню каната, плаванню, тэнiсу, гiравому спорту. У камандным залiку перамаглi гаспадары — фiлiял Клецкае ДРБУ-212, на другiм месцы салiгорцы (ДРБУ-166), на трэцiм — барысаўчане (ДРБУ-122). Усе ўдзельнiкi спартакiяды традыцыйна атрымалi памятныя сувенiры з сiмволiкай «Мiнскаблдарбуда» i спаборнiцтваў, а пераможцы — медалi i каштоўныя прызы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На балансе прадпрыемства знаходзiцца 15,6 тысячы кiламетраў мясцовых дарог. Сёлета з дзяржаўнага дарожнага фонду «Мiнскаблдарбуду» выдаткавана 159 млр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика