21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Першы дзяржаўны аператар GSM пачаў працаваць у Гродне

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

Гродна стаў першым абласным цэнтрам Беларусi, дзе закрытае акцыянернае таварыства «Беларуская сетка тэлекамунiкацый» («БеСТ») 20 лiпеня пачало камерцыйную эксплуатацыю сеткi сотавай сувязi. Паводле слоў мiнiстра сувязi i iнфарматызацыi Беларусi Мiкалая ПАНЦЯЛЕЯ, з’яўленне трэцяга аператара сотавай сувязi стандарта GSM (першага дзяржаўнага) дазволiць узмацнiць канкурэнцыю на рынку гэтых паслуг, што будзе ў iнтарэсах iх карыстальнiкаў.

На момант запуску ў Гродне спектр паслуг аператара «БеСТ» прадастаўляюць 18 дылерскiх пунктаў. Генеральны дырэктар кампанii Мiхаiл Дземчанка адзначыў, што на сёння забяспечана паўнацэннае пакрыццё яе паслугамi тэрыторыi горада. Тэсцiраванне паказала, што якасць сiгнала добрая.

Пры вызначэннi пляцовак для базавых станцый i канкрэтных месцаў для размяшчэння абсталявання былi свае складанасцi. Гэта звязана i з рэльефным ландшафтам Гродна, i са спецыфiкай старога горада як помнiка даўнiны. «Разумеючы ўсю каштоўнасць гiстарычнай часткi Гродна, мы проста абавязаны былi захаваць некранутай гэту прыгажосць, — сказаў Мiхаiл Дземчанка. — Мы вельмi рады, што наша работа ў рэгiёнах пачалася менавiта ў горадзе над Нёманам. Гэта добры знак».

Задачы на блiжэйшую перспектыву ў першага ў Беларусi дзяржаўнага аператара GSM вельмi аб’ёмныя. Ужо да сярэдзiны верасня паслугамi «БеСТа» будуць забяспечаны ўсе абласныя цэнтры. А што датычыцца Гродзеншчыны, то да канца гэтага года плануецца ажыццявiць мантаж i пуска-наладачныя работы базавых станцый практычна ва ўсiх буйных гарадах, у тым лiку ў Лiдзе, Ашмянах, Шчучыне, Ваўкавыску, Слонiме. Паралельна будзе праводзiцца работа на аўтамагiстралях i пагранпераходах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гродна стаў першым абласным цэнтрам Беларусi, дзе закрытае акцыянернае таварыства «Беларуская сетка тэлекамунiкацый» («БеСТ») 20 лiпеня пачало камерцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика