21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзе прызямлiцца касмалёт пад назвай «Дранiк»?

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Каб атрымаць адказ на гэта пытанне, трэба спачатку прачытаць пра сам касмалёт. Гэта не штосьцi там з вобласцi фантастыкi, гэта вельмi сур’ёзна, таму што сур’ёзная пiсьменнiца Раiса Баравiкова свае «Казкi астранаўта» прысвяцiла... касмiчным падарожжам беларусаў. А выпусцiла кнiгу ў свет таксама сур’ёзнае выдавецтва «Лiтаратура i мастацтва».

Гэтая прыгоднiцкая кнiга напiсана спецыяльна для тых маленькiх беларусаў, якiя глядзяць у будучыню i ўжо сёння мараць зрабiць яе лепшай. А для гэтага яны перш за ўсё павiнны ведаць сваю родную мову. Ужо хоць бы для таго, каб прачытаць i зразумець, што да чаго ў такiм загадкавым космасе.

— Пра гэтую кнiжку я марыла вельмi доўгi час, прызнаецца аўтарка Раiса Баравiкова. — Сама захаплялася астралогiяй, цiкавiлася далёкiмi зоркамi, планетамi, перш чым падзялiцца сваiмi ведамi i марамi з дзецьмi. Кнiга «Казкi астранаўта» выношвалася адзiн год, два гады пiсалася. Я не ведала, што нашы навукоўцы гэтым часам сур’ёзна працуюць над асваеннем космасу беларусамi, што неўзабаве будзе запушчаны касмiчны апарат пад назвай «БелКА», для нашай краiны пачынаецца касмiчная эра. А калi мы думаем пра касмiчныя падарожжы, то нацыя глядзiць у будучыню.

Будучыня, паводле Раiсы Баравiковай, выглядае цiкава. I яе крыху можна прыадчынiць.

Беларускiя астранаўты аказалiся ў космасе, яны адкрываюць iншыя планеты, завозяць на iх бульбу, беларускiя сасонкi садзяць. У сваю чаргу з iншых планет да нас прывозяць раслiны i жывёл. Юны чытач можа сустрэць назвы, якiя сёння сустракаюцца толькi ў «Чырвонай кнiзе». Патрыятычныя пачуццi павiнны прачнуцца i пры прачытаннi беларускiх прозвiшчаў, назваў. Касмадром, напрыклад, знаходзiцца ў кнiзе за Раўбiчамi. Касмалёты выпускае жодзiнскi завод. А на гэтых касмалётах не толькi насустрач будучынi можна адправiцца, але i зрабiць падарожжа ў мiнулае Беларусi, каб зразумець, чаму так цi iнакш iшла яе гiсторыя.

Адкрыццё космасу, паводле Раiсы Баравiковай, якая з’яўляецца галоўным рэдактарам часопiса «Маладосць», вартае ўвагi. Але Дзяржаўную прэмiю яна атрымала за iншыя творы — яна аўтар 20 кнiжак розных жанраў, пiша вершы i прозу. Як любая жанчына, якая мае дзяцей, яна не абышла дзiцячую тэматыку. Перад «Казкамi астранаўта» Раiса Баравiкова была складальнiцай «Чырвонай кнiгi ў казках i вершах беларускiх пiсьменнiкаў». Але i яе ўласныя дзiцячыя кнiгi разыходзiлiся хутка i вялiкiмi накладамi. Дарэчы, наклад у 3000 экзэмпляраў «Казак астранаўта», напэўна, — толькi стартавая пляцоўка для гэтай кнiгi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта не штосьцi там з вобласцi фантастыкi, гэта вельмi сур’ёзна, таму што сур’ёзная пiсьменнiца Раiса Баравiкова свае «Казкi астранаўта» прысвяцiла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика