Касiў Ясь... мак i казаў бабулi так...
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
На ўборцы — міліцыя Навошта вы столькi зямлi аддалi на сваiм агародзе яму? Гэта ж забаронена законам — сеяць мак, бо ён — наркатычны сродак, якi дабра людзям не прыносiць, а толькi шкоду. А ў адказ ад 85-гадовай пенсiянеркi з вёскi Неглюбка Веткаўскага раёна мiлiцыянер пачуў: ды ён — самасейка, а я тут нi пры чым.Нiчога сабе самасейка: ажно два пуды каробачак маку выраслi на зямельным участку старой! Вядома ж, мiлiцыянерам давялося нямала пралiць поту, каб выкасiць злашчасныя раслiны i знiшчыць iх. Другая жанчына з вёскi Пакалюбiчы Гомельскага раёна i яе З бензакосамi прайшлася мiлiцыя i па яру, якi знаходзiцца каля вёскi Радуга Веткаўскага раёна, дзе на плошчы ў 200 квадратных метраў выраслi каноплi. Дзесяць пудоў сцяблiн было пушчана на дым. А вось за фермай вёскi Белае Балота Рэчыцкага раёна мiлiцыя ў ход бензакосы пусцiць не адважылася, бо работа была б неэфектыўнай: дзiкарослыя каноплi — мара наркадзялкоў — буялi амаль на гектары зямлi. Таму тут прымянiлi сельскагаспадарчую тэхнiку, якая падчас касьбы чатырох тон наркасыравiны «з’ела» 200 лiтраў дызельнага палiва. Як паведамляе кiраўнiк прэс-службы ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Iгар Грышкевiч, «макавая ўборка-2006» сiламi мiлiцыi працягваецца. А па выяўленых фактах праводзяцца адпаведныя расследаваннi, узбуджаюцца крымiнальныя справы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляе кiраўнiк прэс-службы ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Iгар Грышкевiч, «макавая ўборка-2006» сiламi мiлiцыi працягваец
|
|