Аўтааматар
Рубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА.
Аўтаадказчык
Асцярожна! Кiпень У маiм аўтамабiлi часта закiпае рухавiк. Чаму так адбываецца i што рабiць? Святлана Стажынская, г. Мiнск Пачну з адказу на другую частку пытання. У выпадку закiпання рухавiка неабходна як мага хутчэй спынiцца. Можна не глушыць рухавiк i ўключыць на поўную магутнасць печку, якая ў дадзеным выпадку з’яўляецца дадатковым вентылятарам. Зрэшты, некаторыя спецыялiсты лiчаць, што рухавiк лепш выключыць i проста пачакаць некалькi хвiлiн, пакуль ён крыху астыне сам. Потым неабходна адчынiць капот, узяць тоўстую анучку, каб не апячы рукi, i асцярожна, паступова выпускаючы пар, адкрыць корак радыятара. Хутчэй за ўсё, давядзецца залiць тасол або дыстыляваную ваду, яшчэ колькi хвiлiн пачакаць, пакуль рухавiк астыне, i можна ехаць далей. Прычыны закiпання рухавiка могуць быць розныя. У летнi час, звычайна, гэта здараецца з-за таго, што радыятар забiваецца дарожным брудам або перагарае засцерагальнiк, якi адказвае за работу вентылятара. Таму трэба пачысцiць радыятар цi замянiць засцерагальнiк. Аўтапарада Не запраўляйцеся «пад гарлавiну» Нямецкiя эксперты рэкамендуюць вадзiцелям у гарачае надвор’е не запраўляць поўны бак аўтамабiля. Бо дызельнае палiва i бензiн пры высокiх тэмпературах павялiчваюцца ў аб’ёме. У такiх выпадках, пры запоўненым «пад гарлавiну» баку, частка палiва пад уздзеяннем гарачай тэмпературы можа вылiцца i ўспыхнуць. Таму, каб не нарабiць пажару, спецыялiсты раяць у спёку не далiваць палiва ў бак не менш як 1 лiтр. А вось павышаны цiск у шынах аўтамабiля пры высокiх тэмпературах не аказвае iстотнага ўплыву на бяспеку руху. Галоўнае, не перавышаць хуткасць. Аўтабяспека Паспяшаешся — бяды наробiш Толькi за мiнулыя выходныя днi ў Беларусi адбылося больш за 70 дарожна-транспартных здарэнняў, у вынiку якiх 13 чалавек загiнулi i амаль 90 — атрымалi раненнi. Сярод смяротных ахвяр ДТЗ — трое дзяцей. Паводле слоў старшага iнспектара ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыi МУС краiны Ганны Банадык, адной з асноўных прычын ДТЗ з’яўляецца перавышэнне хуткасцi. Таму супрацоўнiкi ДАI днямi пачалi праводзiць комплекс мерапрыемстваў, накiраваных менавiта супраць «лiхачоў». У прыватнасцi, мiлiцэйскiя патрулi будуць весцi як адкрытыя, так i скрытыя формы кантролю за хуткасным рэжымам. На дарогах будуць выкарыстоўвацца радары i прыборы вiдэаназiрання «Арэна», здольныя фiксаваць парушальнiкаў хуткасцi i перадаваць iнфармацыю на блiжэйшыя пасты дарожна-патрульнай службы. Аўтамузей «Запарожац» Пуцiна Самы непрэстыжны аўтамабiль на постсавецкай прасторы, «герой» шматлiкiх анекдотаў, аб’ект кпiнаў i насмешак, «Запарожац» — зойме самае пачэснае месца ў музеi Канстанцiнаўскага палаца ў Стрэльне, дзе толькi што прайшоў самiт G8. Такой пашаны старэнькая малалiтражка заслужыла толькi за тое, што была першай машынай другога прэзiдэнта Расii. Свой «Запарожац», куплены ў 1972 годзе, Уладзiмiр Пуцiн з гонарам дэманстраваў калегам падчас самiту G8. Аўтарэйтынг Шыкоўны «Rolls-Royce» Аўтамабiль — не толькi сродак перамяшчэння, але i прадмет раскошы. Да такой высновы прыйшло маркетынгавае агенцтва Luxury Institute, апытаўшы 500 чалавек, кожны з якiх на банкаўскiм рахунку мае не менш за 5 мiльёнаў долараў. Дык вось, згодна з водгукамi гэтых багацеяў, самым шыкоўным аўтамабiлем прызнаны «Rolls-Royce». Ён стаў адзiнай маркай, на якую зусiм не было нiякiх нараканняў ад уладальнiкаў. Адметна, што «Rolls-Royce» перамог у вострай канкурэнтнай барацьбе з такiмi мадэлямi аўтамабiляў, як «Aston Martin», «Bentley», «BMW», «Ferrari», «Lamborghini», «Maserati», «Maybach», «Mercedes», «Porshe». Аўтакур’ёз Сам сябе пакараў Шэф пражскай палiцыi Уладзiслаў Гусак уласнаручна i добраахвотна пазбавiў сябе вадзiцельскага пасведчання на 3 месяцы i публiчна абяцаў ахвяраваць каля 440 долараў у дабрачынны дзiцячы фонд. Справа ў тым, што чэшскiя журналiсты, якiя ехалi за машынай начальнiка палiцыi, дакументальна зафiксавалi перавышэнне хуткасцi Уладзiславам Гусакам. Галоўны пражскi палiцэйскi разагнаўся да 190 кiламетраў у гадзiну. Гусак прызнаў сваю вiну i сам сябе пакараў. Аўтажарт На аўтамабiльнай выставе двое мужчын з захапленнем разглядваюць новыя мадэлi машын. — Калi б я купляў машыну, — гаворыць адзiн, — то выбраў бы вось тую недарагую, маленькую, японскую. — А ты сапраўды збiраешся нешта набыць? — Не, грошай няма. — А калi не збiраешся купляць, то чаму б табе не выбраць «Ferrari», «Maubach», «Lamborghini» цi «Aston Martin».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У маiм аўтамабiлi часта закiпае рухавiк. Чаму так адбываецца i што рабiць? |
|