О, спорт! Ты — прамы эфiр
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Тэлесеткi У блiжэйшы час — з 31 лiпеня — на тэлеканале «ЛАД» пачнуцца прамыя трансляцыi чэмпiянату Еўропы па водных вiдах спорту, якi сёлета праходзiць у Венгрыi. 7—13 жнiўня Першы нацыянальны тэлеканал будзе асвятляць падзеi чэмпiянату Еўропы па лёгкай атлетыцы. У прамых эфiрах i аглядах з Гетэборга будуць прадстаўлены ўсе выступленнi беларускiх атлетаў.Таксама ў жнiўнi стартуе чарговы чэмпiянат Англii па футболу — яго з 18 жнiўня будзе транслiраваць «ЛАД». 16 жнiўня на БТ адбудзецца прамая трансляцыя футбольнага матча Беларусь—Кiпр чэмпiянату Еўропы «U-21». У гэты ж дзень будзе паказаны таварыскi матч нацыянальнай зборнай Беларусi. Натуральна, убачаць гледачы i 2 чарговыя этапы чэмпiянату свету па аўтагонках «Формула-1» — Гран-пры Венгрыi i Турцыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У блiжэйшы час — з 31 лiпеня — на тэлеканале «ЛАД» пачнуцца прамыя трансляцыi чэмпiянату Еўропы па водных вiдах спорту
|
|