Дарога памылак не даруе...
Iгар ГРЫШЫН
Адзiн загiнулы i шэсць пацярпелых — вось вынiк памылкi, якую на дарозе дапусцiў вадзiцель легкавога аўтамабiля.
Дарожна-транспартнае здарэнне было зафiксавана каля паловы адзiнаццатай вечара паблiзу гарадскога пасёлка Бешанковiчы. 50-гадовы жыхар Вiцебска, якi кiраваў аўтамабiлем «Аудзi», пры выездзе на галоўную дарогу дапусцiў сутыкненне з «Нiсанам». Для самога вадзiцеля «Аудзi» памылка стала ракавой — ён загiнуў. А вось трое яго пасажыраў, 1984, 1980 i 1983 гадоў нараджэння, а таксама трое пасажыраў «Нiсана», муж i жонка, якiя нарадзiлiся ў 1982 годзе, i яшчэ адна 25-гадовая дзяўчына пасля ДТЗ змешчаны ў бальнiцу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарожна-транспартнае здарэнне было зафiксавана каля паловы адзiнаццатай вечара паблiзу гарадскога пасёлка Бешанковiчы
|
|